Пралётма ’хутка’ (Нас.). Ад праляцець з суф. ‑ма. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 67. Параўн. таксама чэш. letmo ’мелькам, мімаходам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Такаву́ткі, такову́ткі ’такі самы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. таковы, да словаўтварэння параўн. Карскі 2-3, 44 (магчыма, пад уплывам польскай мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адпачы́нак, ст.-бел. отпочинок (1557) (Нас. гіст.) < польск. odpoczynek. (Суфікс ‑ынак пад польскім уплывам — гл. Карскі 2-3, 36) (Мартынаў, SlW, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ажна́ ’нават, так што’ (Бяльк.), ажно (БРС, Гарэц., Нас., КЭС, Бяльк., Мал.) да а‑же‑но: Карскі 2-3, 97. Гл. аж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Азукува́ты ’спрытны, жвавы’ (Бяльк.), азука ’спрытны’ (Нас.), хлапец‑азука (Нас., Гарэц.) да зух, зухасць (гл.). Мартынаў, SlW, 68. Памылкова Карскі, Белорусы, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́шніцы ’весніцы, вароты пры ўездзе ў двор’ (Гарэц., Бір., З нар. сл.), слонім. ’вароты’ (Арх. Бяльк.; Карскі, Труды, 482). Да ве́сніцы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лага́нка ’ражка’ (Мат. Гом.) — фанетычны варыянт лаханка ’тс’ (гл.). Аб пераходзе х > г у ст.-бел. помніках гл. Карскі, 1, 370–371.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навю́ткі ’новенькі’ (віц., Мат.). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. nowiutki, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыю, параўн. Карскі 2-3, 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надоў ’даўно’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. анадоу (< onogbday гл. нагды, надоечы), у якім ‑оў пад уплывам утварэнняў тыпу дамоў (Карскі 2-3, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагаві́ла (рагави́ло) ’рагаты’ (чэрв., Мат.). Назоўнік з суф. ‑ла (‑ло), што называе імёны асоб “с некоторым презрительным оттенком” (Карскі 2-3, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)