калга́с, ‑а, м.
У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса. // зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.
1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.
Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).
Фарміруецца група народнага кантролю.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.
Фарміруецца цягнік на Берлін.
|| зак. сфармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. што. Змацаваць цэментам. / у вобразным ужыв. Мароз сцэментаваў зямлю.
2. перан.; каго-што. Змацаваць, з’яднаць. [Першы рэйд] сцэментаваў нашу сувязь з масамі, павялічыў наш уплыў на людзей. Казлоў. Таленавіты калектыў тэатра імя Я. Купалы дапамог маладому драматургу паглыбіць ідэю п’есы, больш матываваць учынкі персанажаў, мацней сцэментаваць сюжэт. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Неадлучнае дзяжурства па ахове бяспекі на суднах; варта. Заступіць на вахту. Начная вахта. // Адказнае дзяжурства наогул. Невялікі калектыў [метэастанцыі] удзень і ўначы нясе вахту — сочыць за атмасфернымі з’явамі, фіксуючы любую нязначную змену надвор’я. «Маладосць».
2. перан. Праца, якая вызначаецца высокім энтузіязмам або надзвычай адказная ці ганаровая. Працоўная вахта. Вахта міру.
[Гал. wacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.
Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.
2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.
С. глебы.
С. крыві.
Лекавы с.
3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).
С. выканаўцаў спектакля.
4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).
Камандны с.
Выкладчыцкі с.
Лётны с.
5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.
Таварны с.
Пасажырскі с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.
Музычны т.
Захапляцца тэатрам.
2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.
Калектыў тэатра.
Працаваць у тэатры.
3. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.
Т. ваенных дзеянняў.
4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.
Т.
Шэкспіра.
○
Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.
|| прым. тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маёўка, ‑і, ДМ маёўцы; Р мн. маёвак; ж.
1. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень 1‑га Мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак. Мурашка.
2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Кожны год у дзень Перамогі ўвесь калектыў завода выязджаў на маёўку на паўвостраў Самшытавы. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склада́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць складанага (у 2–5 знач.). Я свет угледзеў там [над Нёманам], Пазнаў складанасць гам яго і тонаў. Колас. Праз два дні Міхась зразумеў, што ўся складанасць яго становішча прыдумана ім самім. Шахавец.
2. толькі мн. (склада́насці, ‑ей). Тое, што патрабуе вялікіх намаганняў; цяжкасці. У барацьбе са стыхіяй прыроды, з рознымі іншымі цяжкасцямі і складанасцямі рос і загартоўваўся калектыў шахцёраў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Міжнародны. Інтэрнацыянальнае адзінства рабочага класа. // Многанацыянальны. Інтэрнацыянальны батальён. □ Да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. Сіняўскі. Наш невялічкі калектыў камунараў-чырвонаармейцаў быў інтэрнацыянальным: у нас былі і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і яўрэі. «Маладосць».
2. Які адпавядае прынцыпам інтэрнацыяналізму, заснаваны на прынцыпах інтэрнацыяналізму. Інтэрнацыянальнае выхаванне працоўных. Інтэрнацыянальная пралетарская салідарнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патэнцыя́л, ‑у, м.
1. Спец. Велічныя, якая характарызуе запас энергіі цела, што знаходзіцца ў пэўным пункце поля (электрычнага, магнітнага і пад.). Розніца патэнцыялаў.
2. перан. Сукупнасць наяўных магчымасцей, сродкаў у якой‑н. галіне, сферы. Эканамічны патэнцыял краіны. □ Аповесць [Я. Коласа] «У палескай глушы» найбольш поўна раскрывае духоўны патэнцыял інтэлігента «першага пакалення» Лабановіча. Навуменка. Абавязак партыйных арганізацый і камітэтаў — забяспечыць поўнае выкарыстанне велізарнага выхаваўчага патэнцыялу, якім валодае кожны працоўны калектыў, для маральнага ўзвышэння асобы. «Звязда».
[Ад лац. potentia — сіла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)