Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
калекты́ў, -ты́ву, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.
Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі.
Рабочы к.
К. інстытута.
|| прым.калекты́ўны, -ая, -ае.
К. сход.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калекты́ў, -ты́ву м. коллекти́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калекты́ў, ‑тыву, м.
Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рабочы калектыў. Калектыў мастацкай самадзейнасці.// Група людзей, звязаных сумеснай работай у адной арганізацыі, установе, на прадпрыемства і пад. Фабрычны калектыў. □ Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛЕКТЫ́Ў (ад лац. collectivus зборны),
адносна кампактная група людзей, аб’яднаных вырашэннем канкрэтнай грамадскай задачы. Для К. характэрна высокая згуртаванасць яго членаў, адносіны супрацоўніцтва, узаемадапамогі і ўзаемаадказнасці, агульнасць інтарэсаў, каштоўнасных арыентацый, норм паводзін. Асн. функцыі — прадметная (непасрэднае ажыццяўленне той дзейнасці, дзеля якой ён узнік і існуе) і сац.-выхаваўчая (стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы на аснове спалучэння індывід. інтарэсаў з грамадскімі). Адрозніваюць К. працоўныя (у т. л. вытворчыя), вучэбныя, спартыўныя, маст. самадзейнасці і інш. Задачы і мэты К. абумоўліваюць яго арганізац. структуру, якая можа быць адна-, двух-, шматступеньчатай (напр., брыгада, цэх, завод). К. мае фармальную і нефармальную структуру, што складаецца на аснове асабістых сімпатый і антыпатый. К. стымулюе працоўную і грамадскую актыўнасць чалавека, заахвочвае яго да ўдасканалення сваіх здольнасцей і садзейнічае развіццю калектывізму.