*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед. церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш. ceriti zuby ‘скаліць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́скізубы’ (Сцяц.). Метафара да баля́са ’слупок для агароджы і г. д.’ Першапачаткова, мабыць, ужывалася ў сэнсе ’рэдкія зубы’ (падобныя агароджы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́скаліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Прыадкрыўшы рот, паказаць, вышчарыць зубы; аскаліць. Князь — злажыўся і — бах-бах! Звер на лапы прысядае, Зубы выскаліў і — шах! Колас. Выскаліўшы пеністыя храпы, уздыбіліся коні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навостри́ть сов., прост. навастры́ць;

навостри́ть ко́гти (зу́бы) на кого навастры́ць кіпцюры́ (зу́бы) на каго;

навостри́ть лы́жи навастры́ць лы́жы;

навостри́ть у́ши навастры́ць (натапы́рыць) ву́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыска́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выскаліць, ашчэрыць зубы — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыска́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выскаліць, ашчэрыць зубы — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загавары́ць², -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго-што.

Уздзейнічаць на каго-, што-н. замовай, загаворам².

З. ад хваробы.

Загаварыць зубы каму-н. (разм.) — наўмысна адцягнуць увагу ад чаго-н. пабочнымі размовамі.

|| незак. загаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скалазу́б ‘насмешнік, рагатун’ (Бяльк.; карэліц., Жыв. НС; ашм., Стан.), скалазу́бы ‘чалавек, які часта шчэрыць зубы’ (Ян.). Складанае слова, параўн. рус. зубоскал ‘тс’ з адваротным парадкам элементаў. Гл. скаліць (зубы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павышчэ́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Разм. Вышчарыць зубы — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мало́чны, -ая, -ае.

1. гл. малако.

2. Які дае многа малака.

Малочная карова.

3. Звязаны з перапрацоўкай малака.

М. завод.

4. Які выдзяляе малако.

Малочныя залозы.

5. Прызначаны для малака.

Малочныя бітоны.

6. Выкармлены малаком.

Малочныя парасяты.

7. у знач. наз. мало́чнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

Ён харчуецца толькі малочным.

Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.

Малочныя зубызубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (разм.) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)