му́драсць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці. «Звязда». [Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба. Дуброўскі.
2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу. Прануза.
3. Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў. Кулакоўскі.
•••
Зуб мудрасці гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капрызу́ля, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй, ж.
Разм. Капрыза, капрызнік. І аднойчы папрасіў Ласы капрызуля: — Мёд салодкі! Прынясі Хоць на зуб, матуля! Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́тні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размешчан у куце. Кутняе акно. □ Невялікае памяшканне чайной было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое. Быкаў.
•••
Кутнія зубы гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідыёт, ‑а, М ідыёце, м.
1. Разумова адсталы, недаразвіты, прыдуркаваты чалавек.
2. Разм. лаянк. Дурань, тупіца. Кюблер паморшчыўся, нібы ў яго моцна забалеў зуб, некага вылаяў: — Ідыёт! Заўсёды спяшаецца. Шамякін.
[Ад грэч. idiōtēs — невук.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасплыва́цца, ‑аецца; зак.
Расплысціся — пра ўсё, многае. — [Кніжку] трэба прасушыць спачатку, — сказаў Віця. — Мы глядзелі, там лісты пасклейваліся і літары парасплываліся. Зуб. Папрысядалі, парасплываліся ля дарогі хвойкі ў белых аўчынах снегу. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пламбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.
1. Запячатваць што‑н. пломбай (у 1 знач.). Калі пачалі пламбаваць вагоны, на платформе з’явіўся Кузьма Трахімавіч. Корбан.
2. Класці пломбу (у зуб). Пламбаваць зубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Клёц 1 ’зуб у баране’ (Нас., Касп., Мат. Гом., Мядзв., Нік., Няч.). Параўн. рус. (зах.) клец ’тс’. Да клёц 2. Семантычны пераход ’кавал дрэва’ > ’сук’ > ’зуб у баране’ (першасны варыянт — стваліна дрэва з тоўстымі сукамі). Гл. Хэнзель, Słowiańszcyzna, 26. Менш надзейная версія: да прасл. tolbCb. Гл. клыкі (Фасмер, 2, 249).
◎ Клёц 2 ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл., Сцяшк.). Укр. кльоц ’калода’, польск. kloc ’тс’. Запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з с.-в.-ням. kloz ’тс’ (Слаўскі, 2, 230; ЕСУМ, 2, 472).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́нак ‘дзяржанне ў розных прыладах (вілах, чапяле, рыдлёўцы, памяле, нажы і інш.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Ласт., Касп., Сл. ПЗБ, ЛА, 2, 4, Сцяшк.), тро́нок ‘тс’ (Тарн., Арх. Вяр., ТС, Лекс. Бел. Палесся), тро́нак ‘ствол’ (Рэг. сл. Віц.), трон ‘цэп’ (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.). З адаптаванага польск. trzonek ‘рукаятка, ручка’ < trzon ‘аснова, састаўная частка чаго-небудзь; рукаятка, ручка’, што адпавядае беларускаму чаранок (гл.). Сюды ж ст.-бел. троновый зуб ‘карэнны зуб’ (ГСБМ) з польск. ząb trzonowy ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуплава́ты, ‑ая, ‑ае.
З дуплом, з дупламі. Дуплаваты зуб. □ Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі па полі. Чорны. Мужчыны ўвайшлі ў вёску і прыселі на тоўстай дуплаватай калодзе, што ляжала каля плота. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассмакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Пакаштаваўшы чаго‑н., увайсці ў смак, захацець яшчэ больш. І хлебную крошку.. [Іванка] знайшоў, сухую і гаркавую, як паспытаў на зуб.., рассмакаваўся і захацелася яшчэ больш. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)