подходя́щий

1. прич. які́ (што) падыхо́дзіць; які́ (што) надыхо́дзіць;

2. прил. падыхо́дзячы; (пригодный) прыда́тны; (удобный) зру́чны; (соответствующий) адпаве́дны; (неплохой) нядрэ́нны; (сносный) ніштава́ты; (хороший) до́бры;

подходя́щее помеще́ние прыда́тнае памяшка́нне;

подходя́щий моме́нт зру́чны мо́мант;

э́то де́ло подходя́щее разг. гэ́та спра́ва нядрэ́нная;

в подходя́щей компа́нии у адпаве́днай (у до́брай) кампа́ніі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тако́ўскі (тако́вский, тако́вський) ’падобны’, ’гэтакі’ (Нас.), ’які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння — асаблівы’ (ТСБМ), ’такі’ (Ласт., Сцяшк., Кал., Скарбы), такі́вськый ’найбольш зручны ў дадзены момант’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. таковськиі ’такі’ (XVI ст., Карскі 2-3, 54). Наватвор на базе *takovъ (Карскі, там жа; ESSJ SG, 2, 643), гл. таковы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыта́чны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Вельмі зручны, выгадны для чаго‑н. (пра месца). — Мне здаецца, дзядзька Кірыла, у вас тут вельмі прытачнае месца, — сказаў Красуцкі, паказаўшы рукою на наваколле. Скрыган. [Я. Колас] піша П. Глебку ў маі 1937 года, што нагледзеў хату ў вельмі прытачным месцы: шмат жоўтага пяску і маладога хваёвага лесу. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супэнду, спэнду ’з перапуду, з перапалоху’ (Кал.). Адаптаваны паланізм, параўн. польск. z pędu ’сходу, адразу’, дыял. spędзручны выпадак, смеласць’, што да pęd ’рух, бег, імпэт’. Відаць, недакладнае тлумачэнне, хутчэй ’адразу, не марудзячы’: не ўспела супэнду дзяўчына бацьку адказ даць, на што, магчыма, паўплывала збліжэнне з генетычна тоесным пуд ’страх, перапалох’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну. Асіпенка. // перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лацно ’добра, лёгка’ (полац., Хрэст. дыял.; паст., лаг., Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), ст.-бел. лацно, лацный (1502 г.) ’лёгкі, зручны, прыхільны’ і інш. запазычаны са ст.-польск. łacno, łacny (Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 312; Булыка, Лекс. запазыч., 194) < latjьnъ < latjati, параўн. славен. lȃčati se, серб.-харв. ла̏пати ’хапацца, браць’ (Слаўскі, 4, 413–414).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзістызручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́да ’прыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзе ’прылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус. дыял. прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр. прила́дити ’прыладзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зда́тны, ‑ая, ‑ае; здацен, ‑тна.

1. Здольны на што‑н., схільны да чаго‑н.; умелы. Здатны да навукі. Здатны да работы. Паказаць, хто на што здатны. □ Спрытна рэжу дол сахою, Здатны ў лузе за касою! Колас.

2. Зручны, прыгодны для чаго‑н. [Іван] пабег па-над .. гіганцкай загародкай, шукаючы якой здатнай для сховы мясціны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. каму. Падаваць знак рухам павек, падморгваць.

М. суседу, каб замоўк.

3. перан. Свяціць мігаючым святлом.

Лямпачка маргае.

4. перан. Упускаць зручны момант; зяваць (у 2 знач.).

|| аднакр. маргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1—3 знач.).

Вокам не маргнуць

1) не падаць віду;

2) доўга не раздумваць, не вагацца перад тым, як зрабіць што-н.

|| наз. марга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ока́зия ж.

1. (благоприятный случай) уст. ака́зія, -зіі ж., зру́чны вы́падак;

2. (необычное происшествие) разг. ака́зія, -зіі ж., непрадба́чанасць, -ці ж., нечака́насць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)