звяк 1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос. Пушча. У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць. Скрыган.
звяк 2, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
троп 1, ‑а, м.
Слова або зварот, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні. Паэтычныя тропы. □ Як лёгка гаварыць аб стылі, калі бачыш выразныя сімпатыі таго ці іншага паэта да пэўнага набору тропаў, да пэўных гатупкаў эпітэтаў ці метафар, рыфмаў ці рытмаў. Лойка.
[Грэч. tropos.]
троп 2, ‑у, м.
У выразах: збіцца з тропу гл. збіцца; збіць з тропу гл. збіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нца, -а, н.
1. (у тэрміналагічным значэнні С вялікае). Цэнтральнае нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое з’яўляецца гіганцкім вогненным шарам, што вылучае святло і цяпло.
Вярчэнне Зямлі вакол Сонца.
2. Святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам.
Травы нельга сушыць на сонцы.
У пакой не даходзіць с.
3. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца крыніцай жыцця, шчасця каго-, чаго-н.
С. свабоды.
С. праўды.
◊
Да сонца — да ўсходу сонца, вельмі рана падняцца.
Месца пад сонцам — права на існаванне.
Па сонцы — арыентуючыся на сонца, вызначаючы час па месцазнаходжанні сонца.
|| ласк. со́нейка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. со́нечны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палюбава́цца, ‑бу́юся, ‑бу́ешся, ‑бу́ецца; зак.
1. кім-чым і на каго-што. Любавацца некаторы час. І робіць крук [Міхал], бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас. Пад вечар мы пайшлі з Піліпам Тарасавічам палюбавацца на разліў рэчкі. Ермаловіч.
2. заг. палюбу́йся (палюбу́йцеся). Разм. Ужываецца ў значэнні: зірніце, як дрэнна, абуральна. [Інжынер:] — Вось палюбуйцеся: машыны пад адкрытым небам стаяць. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́бранькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Ласк. да добры (у 1, 2 і 3 знач.). Часам.. [Юлька] бывае ласкавенькай, добранькай і міленькай. Бядуля. — Будзьце ж так добранькі, таварыш прадстаўнік, пашкадуйце ўжо мяне, бедную. Галавач.
2. Разм. Ужываецца іранічна ў процілеглым значэнні: дрэнны, нядобры. — Дарэмна крыўдуеш, Сідар. Ты сам ведаеш, што білі цябе пашы хлопцы для адводу вачэй, для жарту, можна сказаць. — Добранькія жарцікі! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярэдне..., (а таксама сярэдня...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнні: 1) які знаходзіцца ў сярэдняй частцы чаго‑н. (краю, мясцовасці, ракі і пад.), напрыклад: сярэднееўрапейскі, сярэднедунайскі; 2) які з’яўляецца сярэднім перыядам у жыцці, гісторыі, развіцці чаго‑н., напрыклад: сярэднедэвонскі; 3) сярэдні па велічыні, па сваіх уласцівасцях, якасцях, напрыклад: сярэдневалакністы, сярэднесалёны; 4) які ўяўляе сабой сярэдняе якіх‑н. велічынь, напрыклад: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яе́,
1. Р і В склон ад асабовага займенніка яна. Хутка быў зменены ўвесь план аперацыі і самы пачатак яе перанесены на дзве гадзіны пазней. Лынькоў. Мы агнём і мячом здабывалі яе — Маладую рэспубліку працы. Глебка.
2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць ёй. Яе сям’я. □ Слава бацькаўшчыне нашай І яе народам! Купала. Вусны яе ціха кратае ледзь прыметная ўсмешка. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Азыза́ць (БРС, Бір., Касп., Шат.), азызнуць (КЭС), азызлы ’апухлы’ (Шат., КЭС), азызнівець ’апухнуць’ (Бір. дыс.) да аслізлы (гл.) ’гладкі? Семантычна параўн. гладкі ў значэнні тлусты’ і гладкі ў значэнні ’аслізлы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Карачу́наваты ’моцна скрыўлены, пакрыўлены, пакручаны (пра дрэва)’ (Нар. лекс.). Прамы дэрыват ад карачун у значэнні ’крывое дрэва’. Папярэдняя лексема гаворыць аб тым, што карачун у гэтым значэнні дэрыват ад koračiti (параўн. рус. корачить ’рабіць крывым, гнуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Карчы́ ’кусты, хмызняк, зараснік’ (Жыв. сл.) у значэнні Nomina collectiva.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)