калі́-не́будзь, прысл.
У які-небудзь няпэўны час (у мінулым ці будучым). [Наўмыснік] баяўся, што яго кравец калі-небудзь сустрэне і пазнае. Чорны. Наташа паабяцала абавязкова зайсці да .. [Маі] калі-небудзь у іншы раз, у вольны час. Краўчанка. / у знач. наз. Адкласці сустрэчу на калі-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. узбрыў, ‑брыла, ‑ло; заг. узбрыдзі; зак.
Брыдучы, зайсці, забрысці куды‑н. Узбрыў зноў на абочыну шашы і пайшоў, пайшоў да возера. Сачанка.
•••
Узбрысці на язык — міжвольна сказацца.
Узбрысці ў галаву (на думку) — выпадкова прыйсці ў галаву; уздумацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыл (род. ты́лу) м., в разн. знач. тыл;
у ты́ле во́рага — в тылу́ врага́;
зайсці́ з ты́лу — зайти́ с ты́ла;
служы́ць у ты́ле — служи́ть в тылу́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дастатко́ва, прысл.
1. У патрэбнай меры, досыць. Дастаткова вялікі аб’ём ведаў.
2. у знач. вык. Даволі, хопіць. Вады ў нас дастаткова. // У спалучэнні з інф. дзеясловаў «сказаць», «напомніць» і пад. абазначае: варта толькі. Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затэ́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць тэпаць.
затэ́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зайсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран. Аўрамчык. — Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень. Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. Упасці за што-н.
Капялюш заваліўся за шафу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абваліцца, абрушыцца.
Калодзеж заваліўся.
3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах.
Паслізнуцца і з.
4. Улегчыся, залегчы (разм.).
З. спаць.
5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н.; уваліцца (разм.).
У хату заваліліся няпрошаныя госці.
6. чым. Атрымаць або мець з лішкам (разм.).
З. ўраджаем бульбы.
Садавіны там — хоць заваліся.
|| незак. зава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зайсці, заехаць да каго‑н., куды‑н., пабываць дзе‑н. [Лабановічу] самому хацелася наведацца да маці такіх слаўных дзяцей, як Лідачка і Коля. Колас. У бальніцу Зоня другі раз не прыйшла, хоць абяцала наведацца. Кулакоўскі. За тыдзень да свята Ігнат Андрэевіч наведаўся ў Мінск. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запле́сціся 1, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.
1. Заплесці сабе валасы ў касу (косы).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, пераплесціся. Сенажаць! Заплялося тваё разнатраўе — Не пацягнеш касы. Арочка.
запле́сціся 2, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.
Разм. З цяжкасцю зайсці куды‑н. Ледзь заплёўся дамоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Наблізіцца скачкамі.
П. да тэлефона.
2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.
П. ад радаснай навіны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).
Падскочыла тэмпература.
Цэны падскочылі.
4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).
Падскочу на хвілінку да Міколы.
|| незак. падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).
|| наз. падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і падско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)