зайсці́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зайду́ зо́йдзем
2-я ас. зо́йдзеш зо́йдзеце
3-я ас. зо́йдзе зо́йдуць
Прошлы час
м. зайшо́ў зайшлі́
ж. зайшла́
н. зайшло́
Загадны лад
2-я ас. зайдзі́ зайдзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зайшо́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зайсці́, зайду́, зо́йдзеш, зо́йдзе; зайшо́ў, -шла́, -ло́; зайдзі́; зак.

1. Ідучы, мімаходам пабыць дзе-н., наведаць каго-н., наогул прыйсці да каго-н.

З. ў кантору.

З. да сябра.

Зайдзіце да мяне вечарам.

2. па каго-што і з інф. Прыйсці куды-н. па каго-, што-н., з якой-н. мэтай.

З. ў яслі па дзіця.

3. Падысці не прама, а збоку, у абход.

З. ад лесу.

З. з правага боку.

4. Ідучы, трапіць куды-н. далёка, за якую-н. мяжу.

З. ў тыл.

З. па горла ў ваду.

Сонца зайшло за хмары або сонца зайшло (г. зн. схавалася за гарызонтам). Гутарка зайшла за поўнач (перан.). Справа зайшла надта далёка (перан.: перайшла дазволеныя межы).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку).

Зайшла гаворка пра літаратуру.

6. Зрабіць ход, пайсці (пра гульні ў карты).

З. тузам (з туза).

7. у што. Заехаць, паглыбіцца.

Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.

|| незак. захо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. захо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зайсці́ сов.

1. в разн. знач. зайти́; (попутно, мимоходом — ещё) заверну́ть; (о светилах — ещё) закати́ться, сесть;

з. ў рэда́кцыю — зайти́ (заверну́ть) в реда́кцию;

з. па тава́рыша — зайти́ за това́рищем;

з. за ха́ту — зайти́ за дом;

со́нца зайшло́ — со́лнце закати́лось (зашло́, се́ло);

гу́тарка зайшла́ пра літарату́ру — разгово́р зашёл о литерату́ре;

з. з пра́вага бо́ку — зайти́ с пра́вой стороны́;

з. ў чым-не́будзь ве́льмі далёка — зайти́ в чём-л. сли́шком далеко́;

2. карт. пойти́;

з. з туза́ — пойти́ с туза́;

з. на аганёк (аге́ньчык) — зайти́ (забежа́ть) на огонёк;

з. ў тупі́к — зайти́ в тупи́к;

ро́зум за ро́зум зайшо́ў — ум за ра́зум зашёл;

далёка з. — далеко́ зайти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайсці́, зайду, зойдзеш, зойдзе; пр. зайшоў, ‑шла, ‑шло; заг. зайдзі; зак.

1. Прыйсці куды‑н., да каго‑н. ненадоўга, пабыць дзе‑н. мімаходам. Каб не размінуцца з Янкам, Лабановіч рашыў зайсці на яго ранейшую кватэру. Колас. Увечары прыехаў з Серадзібора капітан Рыбін і зайшоў да Малашкіна. Пестрак. // па каго-што і з інф. Прыйсці з якой‑н. мэтай. Зайсці ў яслі па сына. □ Ідзе Міхал дамоў з абходу, І хоць чуваць, што ныюць ногі, Але зварочвае з дарогі І робіць круг, бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас. // у што. Увайсці куды‑н. Зайсці ў двор. Параход зайшоў у порт. □ Малады чалавек зайшоў у кабінет і хутка выйшаў. Кавалёў. // у што. Залезці, забрацца. Зайсці па калені ў ваду.

2. Ідучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. — Ты не спазніся ў часць. Яны далёка зойдуць, і табе цяжка будзе дагнаць іх. Шамякін. Пешыя і абоз .. пайшлі напрасткі. І зайшлі ў .. бездань балот. Брыль.

3. Ідучы, дасягнуць патрэбнага месца. — Уставай, сынок... Табе ж да відна трэба ў Петрыкаў зайсці. Капыловіч.

4. Падысці не прама, а збоку, у абход. Зайсці, спераду. Зайсці ў тыл ворагу.

5. Ідучы, завярнуць за што‑н., апынуцца за чым‑н. Зайсці за вугал. Зайсці за лес. □ Начальнік цэха зайшоў за стол, адсунуў нагою крэсла, насцярожыўся. Карпаў.

6. Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы). Месяц зайшоў. □ Сонца даўно зайшло, і ў лесе панаваў змрок. Сіняўскі.

7. Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку). Зайшла гутарка пра дружбу. □ З прычыны гэткага непаразумення зайшло было пытанне аб тым, ці не варта адкласці сход. Зарэцкі.

8. Разм. Зрабіць ход, пайсці (пры гульні ў карты). Зайсці тузам.

9. Разм. (звычайна са словам «замуж»). Стаць чыёй‑н. жонкай. [Макрына] замуж зайшла. За Пракопавага сына Яўгена. Баранавых. // куды. Пажаніўшыся, пераехаць туды, дзе жыве муж. — За мяне ён старэйшы, а ведаю я яго з той пары, як сюды замуж зайшла. Пташнікаў.

10. у што. Заехаць, паглыбіцца. Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.

11. Налажыцца адно на другое. Зайшла пала за палу.

12. Падысці, змясціцца. Шыба зайшла ў пазы.

•••

Далёка зайсці — выйсці за межы звычайнага, пераступіць граніцы дазволенага.

Зайсці на аганёк (агеньчык)зайсці да каго‑н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

Зайсці ў тупік — трапіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча.

Розум за розум зайшоў гл. розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́йсце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. за́йсце
Р. за́йсця
Д. за́йсцю
В. за́йсце
Т. за́йсцем
М. за́йсці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захо́дзіць гл. зайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвячо́ркам, прысл.

Перад самым вечарам.

Зайсці а. да суседа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зайти́ сов., в разн. знач. зайсці́, мног. пазахо́дзіць;

далеко́ зайти́ далёка зайсці́;

зайти́ в реда́кцию зайсці́ ў рэда́кцыю;

зайти́ за това́рищем зайсці́ па тава́рыша;

зайти́ за дом зайсці́ за дом;

со́лнце зашло́ со́нца зайшло́;

разгово́р зашёл о литерату́ре гу́тарка зайшла́ пра літарату́ру;

зайти́ с пра́вой стороны́ зайсці́ з пра́вага бо́ку;

зайти́ в чём-л. сли́шком далеко́ зайсці́ ў чым-не́будзь ве́льмі далёка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мімахо́дам, прысл.

1. Праходзячы, праязджаючы міма.

М. зайсці куды-н.

2. перан. Між іншым, выпадкова.

М. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заблука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Блукаючы, зайсці куды-н.

2. перан. Пачаць блукаць.

На губах заблукала ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)