непроходи́мый

1. непрахо́дны;

непроходи́мое боло́то непрахо́днае бало́та;

2. перен., разг. несусве́тны; (безнадёжный) безнадзе́йны; (беспросветный) беспрасве́тны;

непроходи́мый дура́к несусве́тны (безнадзе́йны) ду́рань;

непроходи́мая глу́пость несусве́тная (беспрасве́тная) дурно́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абу́х, ‑а, м.

1. Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу. З глыбіні бору пачуліся глухія ўдары абуха. Якімовіч.

2. Лаянк. Дурань. — Ведаеш, што такое Кашын? — спытаўся Міхал замест адказу. — Абух, які верыць аднаму сабе, а ўсіх астатніх падазрае ў нечым. Карпаў.

•••

Падвесці (падводзіць) пад абух гл. падвесці.

Тупы як абух гл. тупы.

Як (нібы, быццам) абухом па галаве — уразіць раптоўнай непрыемная весткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narrдурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́ракдурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыты́ракдурань’, прыты́раны ’дурнаваты’ (шчуч., З нар. сл.; жлоб., Жыв. сл.; бых., Жыв. НС). Утворана ад *прытырыць з суф. ‑ак; параўн. праты́рыць. Параўн. укр. прити́ритися ’недарэчна або не ў час прыйсці, прыехаць’, славен. pritirati ’прыгнаць’ і пад. (< *tirati ’церці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбу́ль ’цяжкі клунак’, ’здаровы хлопчык’ (Яўс.), ’кавалак бервяна’ (Мядзв., Мат. Гом.). Няясна; сувязі з торба могуць мець другасны характар. Параўн. славен. trban ’злёгку абчасанае бервяно; дурань’ (да *tьrbati ’рубаць’, гл. Варбат, Этимология–1973, 26; гл. церабіць). Параўн. турпыль, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павія́н ’буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцн і Аравіі’ (ТСБМ). У бел. з рус. павиа́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое ў сваю чаргу праз ням. Pavian запазычана з гал. baviaan ад франц. babouin, першапачаткова ’дурань’ (Фасмер, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Надзець, прыкласці для вызначэння адпаведнасці (па памеру, колеру і пад.). Прымераць боты. Прымераць сукенку. □ — Ніякі дурань не дагадаўся б падняць на дуб вала, каб там прымераць, ці выйдзе з дуба ярмо. Чарнышэвіч. [Платон] прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць. Ракітны. // Рашыць, прыкінуць. Мы з жонкай даўно прымералі: будзе хлопец — значыць, Якуб, а калі дзяўчына — назавём іменем вашай маці. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болва́н м.

1. (идол) уст. балва́н, -на́ м.;

2. бран. ду́рань, -рня м., бо́ўдзіла, -лы м. и ж.;

3. обл. (чурбан) цурба́н, -на́ м., кало́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бэ́йла: пʼяны, як бэйла (Клім.). Запазычанне з польск. pijany jak bela (дзе bela ’пакунак’ < ням. Ballen; аб польск. слове гл. Брукнер, 20). Сюды ж, мабыць, і ўкр. дыял. бейладурань, асталоп’. Польск. bela можа быць скарачэннем і ад belka ’бэлька’ (параўн. укр. напивсь, як бэлька).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)