Дакла́дна ’дакладна’ (БРС). Укр. докла́дно ’тс’. Можна думаць, што гэта запазычанне з польск. dokładnie ’тс’ (але з пераафармленнем марфалагічнага тыпу на ўсх.-слав. лад). Параўн. дакла́дны, дакла́днасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куме́каць ’разумець’ (Сцяшк., ТС). Рус. кумекать ’тс’ лічыцца прэфіксальным утварэннем ку‑мекаць. Суадносіны гэтых слоў з літ. mė́klintiдумаць’, лат. meklet ’шукаць’ няясныя (гл. Фрэнкель, 428–429).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здум ’паглыбленасць у свае думкі’ (ТСБМ). Укр. ро́здум ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разду́мваць < раз- (роз-) і ду́маць (гл.). Сюды ж ро́здумны ’схільны да роздуму’, ’роздум’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ацверазі́ць, ацверажу, ацвярэзіш, ацвярэзіць і ацвяро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго.

Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым. // перан. Вярнуць каму‑н. здольнасць цвяроза думаць, меркаваць аб чым‑н. [Пашкевічус:] — Але мая стрэльба .. ацверазіла [Парэчкуса], ды і Йонас з бацькам скруцілі яму рукі. Броўка. Восеньская паездка як бы ацвярозіла [Паходню]. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Зрэдку, час ад часу думаць, раздумваць аб чым‑н. Сёй-той з.. [рэзервістаў] падумваў ужо аб узнагародах. Чорны.

2. Мець намер зрабіць, ажыццявіць што‑н. Гарачы хлопец, праўда, але сумленны, працавіты. Стаеў падумвае нават даць яму рэкамендацыю ў партыю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рамда́р ’?’ (Шымк. Собр.). Хаця аўтар і не падае значэння слова, трэба думаць, што тут, хутчэй за ўсё, яшчэ далей зайшоўшая трансфармацыя запазычання, параўн. ранда́р, ранда́тар, ранда́тарыха, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вархо́ліцца ’патрохі сварыцца’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. warcholić się ’тс’ (да warchoł > бел. ва́рхал; гл. таксама Брукнер, 601–602). Наўрад ці можна думаць пра беларускае ўтварэнне ад ва́рхал (< польск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́сліць (іран.) ’думаць, меркаваць’ (Нас.). З рус. пск., цвяр., смал. муслить ’тс’, муслять ’мудрыць’ складае адзін арэал. Утварылася як кантамінацыя лексем мыслить і мусолить. Пра апошняе гл. Фасмер (3, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імунітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі. Набыты імунітэт. Прыроджаны імунітэт. // перан. Здольнасць процістаяць чаму‑н. Ідэйны імунітэт. □ Уменне аўтара думаць, бачыць паэтычна служыць добрым імунітэтам супраць дэкларацыі, просталінейных рашэнняў. «ЛіМ».

2. Выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам. Дыпламатычны імунітэт.

[Ад лац. imimunitas — вызваленне ад чаго‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаража́ць, ‑ае; зак. і незак.

1. зак. Стаць, зрабіцца даражэйшым, павысіцца ў цане. — Зямлі так і не купілі? — Не. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. — Ну, цяпер .. [бацькам] не трэба думаць пра зямлю, няхай працуюць толькі, — сказаў Грыша. Пальчэўскі.

2. незак. Павышаць кошт чаго‑н. Далёкія перавозкі падаражаюць сабекошт тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)