драбні́ць, драбню́, драбні́ш, драбні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць і дро́бніш, дро́бніць, дро́бнім, дро́бніце, дро́бняць; незак., што.

1. Разбіваць на дробныя часткі.

Д. груз.

Д. цэглу.

2. Раздзяляць, чляніць.

Д. атрад.

|| зак. здрабні́ць, -ню́, здро́бніш, здро́бніць; здро́бнім, здро́бніце, здро́бняць; здро́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мірабе́ль, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Пладовае дрэва, падобнае на сліву.

2. ‑ю, зб. Дробныя жоўтыя плады гэтага дрэва.

[Фр. mirabelle, ад назвы мястэчка Мірабо на поўдні Францыі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Разм. Пабіць, паламаць на дробныя кавалкі, патрушчыць усё, многае. Ператрушчыць шкло. Ператрушчыць усю мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пінцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Спружынныя шчыпчыкі, якімі бяруць вельмі дробныя, крохкія і інш. прадметы; ужываецца ў медыцыне і тэхніцы.

[Фр. picette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцерушы́цца, ‑цярушыцца; зак.

Разм.

1. Рассыпацца на дробныя часцінкі. Тытунь расцерушыўся.

2. Рассыпацца пры перавозцы, пераносе. Сена расцерушылася па дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суспе́нзія, ‑і, ж.

Вадкасць, у якой дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане; завісь. Пратруціць клубні бульбы суспензіяй граназану.

[Ад лац. suspensio — падвешванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў і клу́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Дробныя рэчы, звязаныя хусткай, абрусам, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу.

Пагрузіць клункі на калёсы.

|| памянш. клу́начак, -чка, мн. -чкі, -чкаў і клу́мачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламу́ць, -і, ж.

1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія не раствараюцца і робяць яе непразрыстай і мутнай.

2. перан. Адсутнасць яснасці ў думках, разуменні.

К. у галаве.

К. на душы.

3. перан., чаго або якая. Імгла, непраглядная заслона.

Белая к. завірухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлакаві́к, ‑а, м.

Спец. Спецыяльная камера ў ніжняй частцы мартэнаўскай печы, куды пры плаўцы руды збіраецца пыл і дробныя часцінкі шлаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крапдробныя плямкі другога колеру’ (ТСБМ). Гл. крапаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)