даўжні́к, ‑а, м.

Той, хто ўзяў у доўг, пазычыў. Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы не маглі пазбавіцца ад даўжнікоў ці, як у нас кажуць, дэбітораў. Скрыган. // перан. Той, хто абавязак каму‑н. за што‑н. Узнагароджаны чалавек — вечны даўжнік дзяржавы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ртачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карты, карт (у 2 знач.). Картачная гульня. // Звязаны з гульнёй у карты. Картачны доўг. // Прызначаны для гульні ў карты. Картачны стол.

2. Які мае адносіны да карткі (у 1, 4 знач.). Картачны каталог.

•••

Картачная сістэма гл. сістэма.

Картачны домік гл. домік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачкі́ ’амаль’ (в.-дзв., доўг., брасл., Сл. ПЗБ; дрыс., Хрэст. дыял.). З рус. почти ’тс’ (Сл. ПЗБ, 3, 472). Мена г’Ж’ адбылася ў сувязі з тым, што ў субстратных балтыйскіх гаворках, як, напрыклад, у сучаснай літоўскай мове, /’, ď выступалі толькі як алафоны фанем [t], [d], абыякавых да палаталізацыі, таму і замяняліся найбольш блізкімі паводле месца ўтварэння (k, g), параўн. гірсадзірса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэды́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Продаж тавараў з адтэрмінаванай платай або часовая выдача банкам грошай у доўг на пэўныя расходы з выплатай за гэта працэнтаў.

Узяць мэблю ў крэдыт.

Валютны к.

2. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

Крэдыты на будаўніцтва.

Крэдыты на сацыяльную сферу.

3. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

Палітычны к.

Карыстацца крэдытам у каго-н.

|| прым. крэды́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Крэдытныя аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футраві́на, ‑ы, ж.

1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна. Адыходзячы, браты зноў давалі Юрку грошы. — Бяры, чалавек ты! Заплаціш Халусту па вэксалю, бо ўсё роўна ён з цябе шкуру злупіць. Думаеш, што адбудзеш свой доўг дубамі ды футравінай? Чарнышэвіч.

2. Валасяное покрыва пушных звяроў. Собаль — самая каштоўная па сваёй футравіне жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адара́ць 1, ‑ару́, ‑арэш, ‑арэ; ‑аро́м, ‑араце́; зак., што.

1. Папрацаваць пэўны час на ворыве. Адараў цэлы дзень.

2. Узараць нанава поле, на якім загінулі пасевы. Адараць лён.

3. Папрацаваць на ворыве для разліку за што‑н. Адараць за доўг.

адара́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да адарыць. Вольная праца нас адарае Песняю радасных дзён. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичить ’пазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыкадоўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Разлічыцца за доўг сваёй працай.

А. за грошы.

2. што. Папрацаваць нейкі час.

А. пяць дзён у полі.

3. Скончыць працаваць; стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглага выкарыстання.

А. сваё.

4. што. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.

А. нумар праграмы.

|| незак. адпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

|| наз. адпрацо́ўванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і адпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́пуст ’зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр. ви́пуст ’месца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск. дыял. wypust ’выган’, чэш. výpust ’месца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус. вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отда́ть сов., в разн. знач. адда́ць, мног. пааддава́ць;

отда́ть долг адда́ць доўг;

отда́ть жизнь за свобо́ду и незави́симость Ро́дины адда́ць жыццё за свабо́ду і незале́жнасць Радзі́мы;

отда́ть ребёнка в шко́лу адда́ць дзіця́ ў шко́лу;

ружьё о́тдало в плечо́ стрэ́льба аддала́ ў плячо́;

отда́ть честь воен. адда́ць чэсць;

отда́ть дань адда́ць дані́ну;

отда́ть до́лжное адда́ць нале́жнае;

отда́ть после́дний долг (кому) адда́ць апо́шні доўг (каму);

отда́ть бо́гу ду́шу адда́ць бо́гу душу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)