вы́лезці, -зу, -зеш, -зе; -лез, -зла; -лезь; зак.
1. Выйсці адкуль-н., чапляючыся за што-н. рукамі і нагамі.
В. з глыбокага рова.
2. Выйсці адкуль-н., прыклаўшы намаганні.
В. з вагона.
В. з даўгоў (перан., разм.).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выступіць, паказацца адкуль-н., выбіцца; прабіцца.
Косы вылезлі з-пад хусткі.
Вылезла маладая траўка.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці (пра валасы, шэрсць); выліняць.
Вылезла шэрсць.
|| незак. выла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.
В. з лодкі.
Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).
2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.
Заяц выскачыў з кустоў.
В. насустрач.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць.
Нітка выскачыла з іголкі.
4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).
В. са сваёй прапановай.
Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).
|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́цягнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца.
Выцягнулася нітка з іголкі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.
Агонь выцягнуўся доўгай паласой.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.
Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.
4. Вырасці, стаць высокім.
Хлопчык за лета выцягнуўся.
5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.
В. на канапе.
6. Стаць прама, выпраміцца.
В. перад камандзірам.
|| незак. выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́кінуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Кінуцца адкуль‑н. уніз; выскачыць. Выкінуцца з парашутам. Выкінуцца з акна. // З сілай выбіцца, вырвацца вонкі. З-за калгаснай пуні выкінулася паласа жоўтага святла, паказаўся агеньчык і паплыў у напрамку дарогі. Дуброўскі.
2. Вываліцца, выпасці адкуль‑н. Пісьмо.. выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе. Чорны. Праз паўгадзіны Лабановіч сядзеў у калымажцы і падтрымліваў Анцыпіка, каб ён не выкінуўся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лузацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Выпасці са шкарлупіння, з цвёрдай абалонкі. // Вызваліцца з чаго‑н., з-пад чаго‑н. Грудок гэты толькі што вылузаўся з-пад снегу і яшчэ ўвесь чорны. Лужанін.
2. перан. Разм. Вырвацца, выкруціцца. Вылузацца з дужых рук. □ Мурашкі так абляпілі гадзюку, што яна... ніяк не магла ад іх вылузацца. Гурскі. // Выйсці з цяжкага, непрыемнага становішча, выкруціцца. Вылузацца з бяды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.
1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.
Туфлі прыйшліся па густу.
Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.
Свята прыйшлося на нядзелю.
3. безас. Выпасці на долю.
Мне не прыйшлося многа вучыцца.
На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.
4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).
Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.
|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
улі́ць, увалью́, увалье́ш, увалье́; увальём, увальяце́, увалью́ць і улію́, уліе́ш, уліе́; уліём, уліяце́, улію́ць; улі́ў, уліла́, -ло́; улі́; улі́ты; зак.
1. што і чаго ў каго-што. Наліць унутр.
У. ваду ў бочку.
У. новую энергію ў каго-н. (перан.).
2. перан., каго-што ў што. Дабавіць, уключыць дадаткова.
У. атрад у партызанскае злучэнне.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж; разм.).
Увечары ўліў такі дождж.
|| незак. уліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз. уліва́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
У. глюкозы (упырскванне).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi (sę) < *goditi (sę) (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
случи́тьсяI сов.
1. зда́рыцца, вы́пасці;
2. (встретиться) тра́піцца, нада́рыцца; (прийтись) даве́сціся; (оказаться) тра́піцца; (быть, иметься) быць;
случи́лся здесь друг тра́піўся тут ся́бар;
случи́лось заночева́ть в по́ле давяло́ся (вы́пала) заначава́ць у по́лі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; -едзь; зак.
1. Паехаць, адправіцца з аднаго месца ў другое.
В. з горада.
В. з варот.
2. Едучы, з’явіцца дзе-н.
В. на лясную паляну.
З-за вугла выехала машына.
3. Пакінуць адно месца жыхарства, пераехаўшы на другое.
Жыхары выехалі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна вываліцца, выпасці (разм.).
Пакет выехаў з рук.
5. перан., на кім-чым. Выкарыстаць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. акалічнасці (разм., неадабр.).
В. на памочніку.
В. на акалічнасцях.
|| незак. выязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вы́езд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)