пачэ́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца павагай, пашанай; ганаровы. Каманда парахода на чале з яе капітанам адносілася да нас як да пачэсных сваіх гасцей. Сяргейчык.

2. Які робіць гонар каму‑н. Пачэсны абавязак. Пачэснае заданне. Пачэснае месца. □ Захоплены ідэямі гуманізму, беларускі вучоны ўзяўся за нялёгкую, але пачэсную справу выдання кніг на роднай мове. С. Александровіч. // Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Пачэсны мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да прасвятліць.

2. каго. Распаўсюджваць сярод каго‑н. веды, культуру. — Я не студэнт, а толькі вучань вячэрніх тэхнічных курсаў, — запярэчыў Сяргей. — Усё роўна вучоны, а калі так, дык прасвятляй іншых. Гурскі. Старэйшы і самы дасціпны з нас .. быў Хведзька Баброў, кандуктараў сын. Ён прасвятляў нас наконт таго, як [пабудаваны] гэты свет і што ў жыцці самае галоўнае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства, а таксама прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР.

Улада Саветаў.

Вярхоўны С.

Рэспублікі Беларусь.

Сельскі С.

Гарадскі С.

Мясцовыя Саветы.

С. нацыянальнасцей.

2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.

Савет Бяспекі ААН.

Вучоны с. інстытута.

Педагагічны с. школы.

Мастацкі с. тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Райці́ннікі ’выхавацелі і пастухі коней’ (Карскі, Труды, 320), ст.-бел. ройтиник (з 1510 г.) ’шляхціч (’путный боярин’) вялікага князя’, ’даглядчык коней, конюх, канявод’. Лічыцца запазычаннем з літ. raĩtininkas ’вершнік’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 94). Трэба думаць, што літ. raĩtininkas утворана паводле мадэлі dainininkas ’спявак, пясняр’ (< daina ’песня’), mokslininkasвучоны’ (< mokslas ’навука’) і інш., адсюль raĩtininkas, магчыма, ад літ. raitija ’конніца, кавалерыя’, што, імаверна, звязана з ням. reiten ’ехаць’, Reiten ’язда на кані’. Такім чынам, у якасці здагадкі, паколькі бел. райціннік мае іншую афіксацыю, можна дапусціць самастойнае яго ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑нік непасрэдна з ням. *reiten‑nik, магчыма, з прамежкавай аддзеяслоўнай формай *райцінне ’язда на кані’. Падобна, як і ст.-польск. rojćnicki (1561 г.) створана з уласнай патранімічнай суфіксацыяй < *rejtьn‑icki. Гл. таксама ройтаннік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лібера́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліберала, лібералізму (у 1 знач.). Ліберальная партыя. Ліберальная буржуазія.

2. перан. Разм. Які дапускае лібералізм (у 2 знач.), шкоднае патуранне. Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі. Гартны.

3. Уст. Які праяўляе лібералізм (у 3 знач.). У першай палавіне XIX ст. у галіне беларускай фалькларыстыкі і літаратуры дзейнічаў паэт-вучоны ліберальнага напрамку Ян Чачот. Шакун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такі́-та, такая-та, такое-та.

1. займ. неазначальны. Ужываецца замест імя асобы, якая не называецца пры гаворцы. На нарадзе прысутнічалі такія-та і такія-та прадстаўнікі з цэнтра. // Ужываецца як указанне на які‑н. тэрмін, час. Падрыхтаваць звесткі к такому-та дню.

2. часціца. Разм. Выкарыстоўваецца для выражэння дакору, іроніі, асуджэння і пад. Такі-та ён вучоны! □ [Маці:] — Што ты [Хведар] нешта сёння з гэтым вужышчам усхадзіўся. Такі-та скарб. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярплі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае цярпенне (у 1 знач.); здольны з цярпеннем пераносіць фізічныя і маральныя пакуты. Цярплівы мужны наш народ. Астрэйка. Страшна сказаць — ён [Таўлай] паміраў шэсць месяцаў, ведаў пра гэта, а ўсё ж заставаўся самім сабою: цярплівы, спакойны, мілы. Брыль.

2. Здольны рабіць што‑н. доўга, настойліва, з цярпеннем. Хіба вельмі вучоны чалавек можа .. [літары] разблытаць, нібы цярплівая гаспадыня скудлачаны маток нітак. Бядуля. // Доўгі, упарты. Цярплівая праца.

3. Поўны цярпення (у 1 знач.); які выражае цярпенне. Цярплівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арганіза́тар, ‑а, м.

Той, хто арганізуе што‑н., з’яўляецца ініцыятарам чаго‑н. Арганізатар вытворчасці. Арганізатар рэвалюцыйных мае. □ Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар. Ленін. Сюды, у глыбокі варожы тыл, дайшоў .. голас Камуністычнай партыі — кіраўніка і арганізатара партызанскай барацьбы. Брыль. Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам. Чорны. // Той, хто валодае здольнасцямі да арганізацыйнай работы. — Які ж з мяне вучоны? — Мілоўскі махнуў рукой. — Як арганізатар, кажуць, што я нядрэнны, а да вучонага мне яшчэ далёка. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расці́, расту́, расце́ш, расце́; расцём, расцяце́, расту́ць; рос, расла́, -сло́; незак.

1. Пра жывыя істоты, арганізмы: жывучы, павялічвацца.

Дзеці растуць.

Дрэвы растуць.

2. Праводзіць дзе-н., у якіх-н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады жыцця.

Хлопчык рос у вёсцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца колькасна, у памерах, аб’ёме.

Расце ўраджай пшаніцы.

Расце попыт на тавары.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мацнець, узмацняцца.

У душы расло незадавальненне.

Расце аўтарытэт.

5. Удасканальвацца, развівацца.

Ён расце як вучоны.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раслінах: распаўсюджвацца, існаваць; знаходзіцца ў працэсе росту.

Мандарыны растуць на поўдні.

У садзе раслі толькі яблыні.

|| зак. вы́расці, -расту, -расцеш, -расце; -расцем, -расцеце, -растуць; вы́рас, -сла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)