Ругну́цца ’вылаяцца’, ругепу́ць ’аблаяць’, руга́нье ’лаянка, непрыстойны выраз’ (ТС), ругані́на ’лаянка, лаянне’ (міёр., Нар. словатв.), руга́нне ’сварка з грубасцю’, ру́гань, ругня́ ’тс’ (Юрч. Сін.). Укр. поруга́тися ’насміхацца’, рус. руга́ть ’сварыцца’, ругну́ться ’вылаяцца’, польск. urągać ’насміхацца’, каш. rǫgac ’насміхацца, кпіць’, чэш. rouhati ’гнявіць бога’, славен. rọ́gati se, rógam se ’высмейваць’, серб.-харв. ру̑г, ру́га ’насмешка’, ру̀гати се, ру̑га̑м се ’насміхацца’, балг. ръгая ’сварыцца, лаяцца’; ст.-слав. рѫгъ, рѫгати сѧ, ст.-рус. ругъ ’насмешка’, ругати ся ’насміхацца’. З прасл. *rǫgati (sę), *rǫgnǫti (sę). (Бязлай, 3, 191; Глухак, 533; SEK, 4, 212; ESJSt, 13, 780). З інш. ступенню вакалізму славен. regati, regniti ’лопнуць’, režati, režím ’зеўраць, быць раскрытым, бурчаць, злавацца’, серб.-харв. рега ’бурчанне, гырканне сабакі’, рѐгнути, ре̂гне̂мбурчаць’, ст.-слав. рѧгнѫти ’зеўраць’. Роднасныя да ст.-прус. rānctwei ’красці’, лац. ringor, ī, rīnctus sum ’разяўляю рот, выскаляю зубы, злуюся’. (Фасмер, 3, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropiećбурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́дзіць ’цягнуць на ваніты; ныць, в балець’ (Сл. ПЗБ), ’маркоціцца, ныць, знемагаць ад нуды’; чахнуць; затыхацца (пра рыбу)’ (ТС), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.), укр. пидіти ’гібець, знемагаць, маркоціцца’, рус. дан. ныдитьбурчаць, быць незада воленым’. Звязана чаргаваннем з пудзіць (гл.), параўн. пу́дкі (гл.) і пыдкі ’нясмашны’ (Сцешк. Сл.), рус. пыдпо ’нудна’ і пад. Семантыка дэманструе ўплыў пыць (гл.), параўн. яшчэ ў Зізанія: оупьілизпыдѣлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėtiбурчаць’, Ьат‑ binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́мзаць, рэмзаць ’плакаць’ (пух., ганц., Сл. ПЗБ; калінк., Сцяшк. Сл.; БДА, 911), ’доўга і нудна гаварыць’ (маладз., Янк. Мат.), ’скрыпець’, ’плакаць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рус. ры́мза ’плакса’, рымо́нить ’раўсці, плакаць’. Чаргаваннем галосных звязана з рус. рюма, реветь, параўн. літ. riáumoja ’раўсці’, лат. rumor ’гул, гоман, мармытанне’, ст.-ісл. rymr ’шум, рык’, rymja ’раўсці, бурчаць’, грэч. ὠρῡ́μαι ’раву, галашу’ (Фасмер, 3, 528–529 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разве́яцца, ‑веюся, ‑веешся, ‑ваецца; зак.

1. Разысціся ў розныя бакі ад павеву, подыху ветру. Развеяўся дым, і Мікола ўбачыў, што на вадзе ляжалі яшчэ дзве качкі, забітыя першым стрэлам. Краўчанка. // перан. Знікнуць, прапасці, рассеяцца. — Цьфу, прападзі ты! — мімавольна вырвалася ў Таццяны, і страх яе развеяўся, але рукі і ногі моцна дрыжалі. Колас. Жонкі, якая не магла яму парадзіць ні сына, ні дачкі, .. [Аўгуст Эрнеставіч], аднак, не пакінуў. З гадамі крыўда растварылася, развеялася ў жыццёвых клопатах. Навуменка.

2. Разм. Адысці ад якіх‑н. думак, перажыванняў. — А можа, і старая, слухаючы радыё, крыху развеецца і не будзе так бурчаць. Краўчанка. Удзень Міхась хадзіў на работу. Хадзіў, каб паслухаць людзей, развеяцца ад хатняй нясцерпнай тугі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́рхаць ’пырскаць вадой з рота’ (навагр., З нар. сл.), ’бурчаць, лаяцца’ (Юрч.), укр. пу́рхати ’пырхаць’, рус. пу́рхать ’тс’, пу́рхаться ’пялёскацца (у вадзе, снезе, пыле і пад.)’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. смал. пурх! ’пырх!’, укр. пурх! ’тс’, гл. пы́рхаць. Паводле Варбат (Балто-слав. этнояз. отнош., 7), рэфлекс -ur на месцы ‑ъr‑, параўн. рус. порха́ть ’пырхаць’, чэш. prchati ’пырскаць’ — фанетычная анамалія, узнікшая пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. pur̃kšti ’марасіць’, што, улічыўшы імітацыйны характар слова, неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр. му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін. му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

1. Утвараць скрыпучыя гукі; рыпець. Падлога скрыпіць. □ Хісталіся, гнуліся і скрыпелі сосны. В. Вольскі. Суха скрыпіць снег пад нагамі. Пянкрат. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Бядуля. // чым. Рабіць скрып чым‑н. Афіцэр скрыпеў новымі бліскучымі жорсткімі рамянямі. Мележ. Бок балеў так, што Вісарыён скрыпеў зубамі, абмацваючы яго. Самуйлёнак. // Утвараць рэзкі гук, падобны на скрып (пра птушак). Пад ваколіцай голасна кукавалі зязюлі, паблізу, у травяністых нізоўях, скрыпелі дзеркачы. Кірэйчык. // Разм. Гаварыць рэзкім, скрыпучым голасам; бурчаць. [Жанчыны] паклікалі афіцыянтку да сябе і доўга, нудна скрыпелі на яе, дакараючы. Брыль.

2. Разм. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы. Хворы яшчэ скрыпіць. / у перан. ужыв. Работа не ішла, а скрыпела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяча́ць ’верашчаць, крычаць’ (Крывіч), вэчати ’раўці’ (Бесар.). Укр. вʼяча́ти ’бэкаць’, рус. веча́ть ’крычаць’ (пск., смал., СРНГ), вяча́ць ’вішчаць’ (Даль), вячу́ ’плачу’, вя́чать (Фасмер), славен. vẹ́čati ’крычаць’ (Плет.). Гукапераймальнае ўтварэнне, чым тлумачацца ваганні ў фанетыцы. Параўн. «вуол вэчит» (Бесар.), «вячить… блеять, кричать как овцы» (Даль, 1, 830). Нельга аддзяляць ад вякаць; гл. Фасмер, 1, 375; Рудніцкі, 1, 510. Вякаць (вячаць, як буркаць) бурчаць, ячаць/якаць і да т. п. Рус. вячать і ячать звязаны; ва ўсякім разе фармальна і фанетычна яны паралельныя; гл. Фасмер, 4, 570, 571.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)