любі́ць, люблю, любіш, любіць; незак., каго-што.

1. Адчуваць глыбокую адданасць, прыхільнасць да каго‑, чаго‑н., быць адданым каму‑, чаму‑н. Любіць радзіму. Любіць сваіх дзяцей. □ Люблю цябе, край волатаў. Бядуля. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей. Лынькоў. // Адчуваць сімпатыю, павагу да каго‑н. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Чорны. У атрадзе ўсе .. [Валю] ведалі і любілі. Якімовіч.

2. Адчуваць сардэчную прыхільнасць да асобы другога полу; кахаць. [Марыля:] — Люблю я Рыгора, ён верны мне, Чакаць яго буду да смерці... А. Александровіч.

3. Мець цягу, цікавасць да чаго‑н. Любіць музыку. □ Змалку прывучыў .. [Сёмку] бацька хадзіць каля зямлі, любіць яе і даглядаць. Гартны. // Адчуваць задавальненне ад сузірання, адчування чаго‑н. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. // і з інф. Быць схільным да чаго‑н., аддаваць перавагу чаму‑н. [Ярохін] быў здаровы чалавек і, як усе здаровыя, любіў добра паесці. Шамякін. Нашы старыя людзі любяць пагаварыць! Чорны. // з дадан. сказам. Быць задаволеным чым‑н., адчуваць задавальненне ад чаго‑н. Дзед любіць, калі яго хто доўга слухае. Лынькоў.

4. Патрабаваць якіх‑н. умоў як найбольш спрыяльных для існавання, росту і пад. [Лістоўніца] любіць чорную камяністую глебу. Маўр. [Вера:] — Куліку і балота родны дом. На полі яму не жыць. А жаўрук раздолле любіць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяшчу́ць ’прадказваць, прадчуваць’ (Юрч.). Цяжка вытлумачыць толькі фанетычна. Відаць, уплыў чуцьадчуваць’. Магчыма таксама, што вяшчуць < ітэратыва вяшчуваць, але і апошнюю форму трэба тлумачыць як кантамінацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым. Апошні час Вера Антонаўка пачала недамагаць і ўсё часцей кідала.. [мужу] .. жорсткія словы. Карпаў. Бацька і маці былі старымі і вельмі недамагалі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуць¹, чу́ю, чу́еш, чу́е; чу́ты; незак.

1. каго-што. Успрымаць што-н. на слых, пры дапамозе органаў слыху.

Ч. птушыны спеў.

Ч. музыку.

2. без дап. Мець слых.

Ён дрэнна чуе.

3. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымліваць якія-н. звесткі, даведвацца.

Ці чулі навіну? Я чуў, што ў вас былі госці.

4. каго-што і з дадан. Успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчуваць.

Птушкі чуюць пахаладанне.

Ты чуеш, што пахне дымам?

5. (са словам «сябе»). Мець пэўныя (фізічныя, псіхічныя) адчуванні; адчуваць.

Ён чуў сябе тут як дома.

6. у знач. пабочн. сл. чу́еш (чу́еце). Ужыв. для пацвярджэння сказанага, як настойлівае ўказанне, патрабаванне чаго-н. (разм.).

Толькі не спазніся, чуеш!

Прыязджай абавязкова, чуеш!

Дух чуць чый (разм.) — адчуваць чыю-н. строгасць, баяцца каго-н.

І чуць не чуў (разм.) — поўны адказ ад чаго-н.

На свае (уласныя) вушы чуць, сваімі вушамі чуць — непасрэдна самому чуць што-н.

Не чуць душы ў кім (разм.) — вельмі моцна, бязмежна любіць каго-н.

Не чуць зямлі пад сабой (разм.) — адчуваць вялікую радасць, захапленне.

Не чуць ног пад сабой (разм.) — вельмі стаміцца ад бегу, доўгай хадзьбы і пад.

Чуць з трэціх вуснаў — чуць што-н. не непасрэдна, а праз каго-н.

Чуць краем вуха (разм.) — часткова, няпоўнасцю, няправільна чуць што-н.

|| зак. пачу́ць, -чу́ю, -чу́еш, чу́е; -чу́ты (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́нависть няна́вісць, -ці ж.;

пита́ть не́нависть к кому́-л. адчува́ць няна́вісць да каго́е́будзь, ненаві́дзець каго́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл. *gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр. га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус. га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́диться ’псавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск. żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж. žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж. žadaś seадчуваць агіду’, чэш. haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен. gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв. га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед. гади сеадчуваць агіду’, балг. гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е. *gōd‑/*gēd, параўн. літ. gė́da ’сорам’, ст.-прус. gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням. quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням. kōt ’бруд, смецце’, ням. Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск. kōt ’звер, які выклікае агіду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недалю́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Адчуваць непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Сяргей Моніч быў залішне самаўпэўнены, таму людзі крыху недалюблівалі яго. Бажко. [Даміра:] — Крытыка — рэч карысная. Шкада, што ў нас яе недалюбліваюць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Загадзя адчуваць; мець прадчуванне чаго‑н. Трывожна заплакала кнігаўка на балоце, мабыць, прадчуваючы холад. Шчарбатаў. [Міця] прадчуваў, што добрыя адносіны з Лобікам наладзяцца, аднак няясная трывога закрадвалася ў душу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́цца, ма́юся, ма́ешся, ма́ецца; ма́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць у наяўнасці; знаходзіцца, існаваць.

Маецца запас харчоў.

2. Адчуваць сябе.

Як вы маецеся?

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), з інф. Аб тым, што павінна быць.

Меўся ўчора прыехаць.

Маецца на ўвазе — мяркуецца, падразумяваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрэ́ба ж. нужда́, на́добность;

у вы́падку ~бы — в слу́чае нужды́а́добности);

адчува́ць ~бу — испы́тывать нужду́;

па сваёй ~бе — за есте́ственной на́добностью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)