Суда́чыць ’гаварыць, гаманіць’ (Сл. ПЗБ), ’абгаворваць’ (Сержп. Прымхі). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рус. суда́чить ’гаманіць, абмяркоўваць’; хутчэй ад *судакаць, суадносным з судзіць, гл.; параўн. рус. суда́каць ’тс’ (выводзіцца з суда́к ’дрэнны суддзя’, гл. Праабражэнскі, 2, 413; Фасмер, 3, 795).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухашча́вы ’сухарлявы, хударлявы’ (Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.). Параўн. укр. дыял. сухоща́вий ’тс’, рус. сухоща́вый ’тс’. Ад сухасць, рус. дыял. сухощь (Фасмер, 3, 814); меркаванні пра магчымае паходжанне ад *съчав‑, параўн. чэш. šťáva ’сок’, гл. Трубачоў, дополн. у Фасмер, 4, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́гаць ’медная ступка’ (Інстр. I). Рус. тамб., смал. и́готь ’ступа, ступка’, смал. и́готка ’маленькая ступа, ступка’. Ст.-рус. иготь, игота, иготья ’металічная ці каменная ступка, ручная ступа’ з с.-грэч. ἰγδί(ον). Бернекер, 1, 421; Праабражэнскі, 1, 264; Фасмер, 2, 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ста ’асноўны капітал’ (Гарэц.), ’сутнасць’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. дыял. і уст. и́сто, и́стое ’наяўныя грошы, капітал’, укр. дыял. і́сте, і́ста ’капітал, асноўны капітал’. Ст.-рус. исто ’капітал, сума займа’, истое ’сума займа’ ў «Рускай праўдзе». Ад *jьstъ (гл. існы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крумі́ць ’прагна і многа есці’ (Бяльк.). Гукапераймальнае. Параўн. рус. хрумкать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́клік (БРС, Яруш.). Рус. о́клик, укр. о́клик. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад аклікнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́плескі (БРС, Гарэц.). Да пляскаць ’біць (у далоні)’. Параўн. рус. рукоплескания.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́шыўка ’абшыўка рукава, манжэта’ (Бяльк.). Рус. во́шивка ’тс’. Гл. ашыўка, ашэўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузна́ць ’пазнаць’ (Бяльк.). Запазычана з рус. узна́ть ’тс’ вусным шляхам (пратэза).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуцюг ’прас’ (Бяльк.). Запазычана вусным шляхам (пратэза!) з рус. утюг ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)