ход, -а і -у, М хо́дзе і (на) хаду́, м.

1. -у, гл. хадзіць.

2. -у, М (на) хаду́. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку.

Сядзець у вагоне па ходу цягніка.

Машына паскорыла х.

3. -у, М хо́дзе, перан. Развіццё, цячэнне чаго-н.

Х. заняткаў.

Х. падзей.

4. -у, М хо́дзе, мн. хо́ды, -аў. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога, а таксама велічыня гэтага перамяшчэння.

Х. поршня.

Велічыня ходу прэса.

5. -у, М хо́дзе. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм.

Рабочы х. рухавіка.

6. -у, М (на) хаду́. Рабочая частка машыны, механізма (спец.).

Анкерны х. гадзінніка.

7. -у, М (на) хаду́. Тэхналагічны працэс; цыкл (спец.).

Домна на гарачым хаду.

8. -у, мн. хады́, -о́ў. У шахматах, картах і пад.: чарговае выступленне іграка.

Х. пешкі.

Х. козырам.

9. -у, М хо́дзе, мн. хады́, -о́ў, перан. Прыём, манеўр для дасягнення якой-н. мэты.

Дыпламатычны х.

Хітры х.

10. -а, М хо́дзе, мн. хады́, -о́ў. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход.

Пакой з асобным ходам.

11. -а, М хо́дзе, мн. хады́, -о́ў. Месца, па якім ходзяць; шлях, пераход.

Падземны х.

12. -у, мн. хо́ды, -аў, перан. Магчымасць дасягнення чаго-н.

Трэба даваць х. маладым пісьменнікам.

Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў.

Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння скорасці судна.

Поўны ход! — словы каманды: з гранічнай скорасцю.

На хаду — мімаходам.

Па ходу справы — у залежнасці ад абставін.

Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, адбываецца што-н.).

Сваім ходам

1) пехатой;

2) работай свайго матора.

|| прым. хадавы́, -а́я, -о́е (да 2, 4 і 6 знач.; спец.).

Дзве хадавыя гадзіны карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сістэ́ма, -ы, мн. -ы, -тэ́м, ж.

1. Пэўны парадак у правільным размяшчэнні і сувязі частак чаго-н., у дзеяннях.

Прывесці ў сістэму выпісаныя прыклады.

Працаваць па правільнай сістэме.

С. выхавання падрастаючага пакалення.

2. Форма арганізацыі чаго-н.

Дзяржаўная с.

Выбарчая с.

3. Спалучэнне заканамерна звязаных паміж сабой элементаў (прадметаў, з’яў, ведаў і пад.), якія складаюць нешта цэласнае, адзінае.

С. поглядаў вучоных 19 ст. Нервовая с.

Гукавая с. беларускай мовы.

Педагагічная с.

Філасофская с. (вучэнне). С. аўтамабільных дарог.

Меліярацыйная с.

4. Грамадскі лад, фармацыя.

Сацыялістычная с.

Капіталістычная с.

5. Сукупнасць арганізацый, блізкіх па сваіх задачах, або ўстаноў, аб’яднаных у адзінае цэлае.

С. органаў народнай асветы.

6. Прылада, канструкцыя.

Машына новай сістэмы.

7. Тое, што стала звычайным, рэгулярным заняткам (разм.).

Стала сістэмай для вучняў пачынаць рабочы дзень з фізічных практыкаванняў.

|| прым. сістэ́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле; -ы́паны; незак.

1. каго-што. Зашчамляць да болю скуру пальцамі.

Ш. за лыткі.

2. што. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад.

Мароз шчыпле шчокі.

Гарчыца шчыпле язык.

3. перан. Прыносіць душэўны боль.

Крыўда шчыпала сэрца.

4. што. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць.

Ш. вішні.

Конь шчыпаў траву.

Ш. валакно.

|| зак. абшчыпа́ць і ашчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле; -ы́паны (да 4 знач.).

|| аднакр. ушчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.) і шчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; наз. шчыпо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (паводле 1 і 4 знач.).

|| наз. шчыпа́нне, -я, н., абшчы́пванне, -я, н. (да 4 знач.) і ашчы́пванне, -я, н. (да 4 знач.).

|| прым. шчыпа́льны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́хня, ‑і; Р мн. ‑хань; ж.

1. Памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы. // Павозка або машына з катламі і плітой для гатавання ежы ў паходных умовах. Палкавая кухня. □ У вёсцы палалі кастры, дымілі паходныя кухні — гатавалася агульная вячэра. Лось. // Разм. Гатаванне ежы. Займацца кухняй. // перан.; чаго або якая. Разм. Скрыты, закулісны бок якой‑н. дзейнасці. Дыпламатычная кухня.

2. Падбор страў, характар ежы. Польская кухня. Французская кухня.

•••

Малочная кухня — а) стравы, прыгатаваныя на малацэ, з малака; б) установа, якая гатуе сумесі розных адвараў з малаком для грудных дзяцей.

[Ад ням. Küche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакулі́цца, ‑кулюся, ‑кулішся, ‑куліцца; зак.

Разм. Перавярнуцца дном, нізам уверх; паваліцца набок, абярнуцца. На павароце каля моста машына з’ехала пад адхон і перакулілася. Жычка. Бітончык, неасцярожна крануты нагою, перакуліўся, і малако пацякло па пыльным тратуары. Пальчэўскі. // Упаўшы, перавярнуцца на спіну, перакаціцца. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутымі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. // Перавярнуцца цераз галаву. Цела мешкавата перагнулася, перакінулася цераз галаву і пляснула нагамі ў ваду. Лобан. // Перакінуцца цераз каго‑, што‑н. Перакуліцца цераз плот. □ [Міхась] не мог супакоіцца, пакуль знясілены, паранены ў абедзве нагі, той [Сёмка Ларывонаў] пад раніцу не перакуліўся цераз бруствер траншэі. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уры́цца, урыюся, урыешся, урыецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рыючы, пранікнуць у глыб чаго‑н. (пра жывёл).

2. Схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым‑н. сыпкім; зарыцца. «Салавей» урыўся ў вялізны стог сена і адпачываў. Бядуля.

3. З сілай, на хаду урэзацца ў што‑н. [Аляксей:] — Машына з ходу ўрыецца ў гразь, як свіння, узніме цэлы вал твані наперадзе, і сядзі. Мележ. [Косцік] шыўся далей, да гурбы каровак. Нехта штурхнуў яго так, што ён урыўся ў іх носам, яшчэ не ўспеўшы падняцца, пачаў адчыняць каробкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

які́е́будзь, якая-небудзь, якое-небудзь; займ. неазначальны.

1. Той ці іншы, любы з падобных. [Зёлкін:] А хіба ў вас сакрэты якія-небудзь з Чарнавусам? Крапіва. Намеціўшы сабе якую-небудзь мэту, Булай не мог спыніцца на паўдарозе. Шыцік.

2. Не варты ўвагі; нязначны, нікчэмны. Машына — гэта ж вам не які-небудзь аблезлы конь. Пальчэўскі.

3. Які набліжаецца да пэўнай колькасці, не перавышае пэўную колькасць. Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут. Да вёскі заставалася якіх-небудзь 2 кіламетры.

•••

Хоць які-небудзь — хоць бы самы нязначны, самы маленькі, самы дрэнны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мясі́ць, місі́ць, месі́ць, драг. мысэ́тэ ’мяць, размінаць густую масу, перамешваючы яе з вадкасцю’, ’таўчы’, ’біць, дубасіць’, ’хадзіць, ездзіць па гразкім, топкім, сыпкім’ (ТСБМ, Грыг., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; гродз., драг., КЭС), мясі́лкамашына для размешвання’ (ТСБМ). Укр. міси́ти, рус. меси́ть, польск. miesić, н.-луж. měsyś, в.-луж. měsyć, чэш. mísiti, славац. miesiť, славен. mesíti/mésiti, серб.-харв. мије̏сити, макед. меси, балг. ме́ся́, ст.-слав. мѣсити. Прасл. měsiti, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. maišýti ’мяшаць’, лат. màisît ’тс’, ст.-прус. maysotan ’перамешаны’, ст.-інд. mēkṣayati ’мяшае’. Першасны прасл. атэматычны дзеяслоў не захаваўся (у літ. мове ёсць група з аблаўтам: mìštimiẽštimaišýti). У іншых і.-е. мовах з суфіксам ‑sk‑: лац. misceō ’мяшаю’, ірл. mescaim ’тс’, ст.-в.-ням. miscan ’мяшаць’, нарв. meisk ’сумесь’, ст.-грэч. μίσγω (< *mig‑skō) ’мяшаю’ (Бернекер, 2, 52; Траўтман, 175; Мюленбах-Эндзелін, 2, 551, 636; Фрэнкель, 450; Фасмер, 606–607; Махэк₂, 365; Бязлай, 2, 180; Буга, Rinkt., 1, 478; 2, 166 і 487). Сюды ж ме́сіва ’густая, вадкаватая маса’, ’сумесь’, ’мешаніна’ (ТСБМ, Грыг.). Гл. таксама мяша́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашча́ць (трашчэ́ць, трашча́ць, трышча́ць) ‘утвараць траскучы гук, трэск’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Гарэц., Пятк. 2, ТС), ‘цвыркаць’ (даўг., Сл. ПЗБ), ‘трэскацца ад пераядання (пра жывот)’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ‘стракатаць (пра сароку)’ (брэсц., паўд.-мін., зах.-гом., ЛА, 1), трышчя́тэ ‘трашчаць (аб марозе)’ (кам., Сл. ПЗБ), трашча́ць ‘моцна балець (пра галаву)’ (Ян.), ‘хутка, гучна гаварыць, гаварыць не змаўкаючы’ (мёрск., Нар. лекс., ТСБМ, Мат. Маг.), трышча́ці ‘трашчаць’ (Вруб.), трашчэ́ць ‘бразгатаць, брынчаць (пра пабітую міску)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. трещати, трищати ‘трашчаць’ (ГСБМ). Сюды ж трашчо́тка ‘прыстасаванне для ўтварэння трэску, шуму, стуку, лёскату’, ‘балбатуха; чалавек, які вельмі хутка гаворыць’ (ТСБМ, Мат. Маг. 2, Шат.), ‘гаваркая жанчына’ (Нар. Гом.); ‘клін для ўмацоўвання пярэдняга навоя ў кроснах’ (мёрск., Ск. нар. мовы), ‘машына для ачышчэння лёну’ (ТСБМ). Параўн. укр. тріщати, рус. трещать, польск. trzeszczeć, чэш. třeštět, славац. trešťať, славен. treščati, балг. трещя́, макед. трешти. Дзеяслоў гукапераймальнага паходжання, параўн.: лес схіляецца чуць не да зямлі, трашчыць і стогне (Сержп. Прымхі, 35); роднаснае літ. treškėti ‘трашчаць, ламацца’ (Борысь, 649). Гл. трэск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здаць, здам, здасі́ здасць; здадзім, здасце́, здаду́ць; здаў, здала́, -ло́; здай; зда́дзены; зак.

1. каго-што. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае).

З. рэчы ў багаж.

З. дакументы ў архіў.

З. дзяжурства.

З. хлеб дзяржаве.

З. манаграфію ў друк.

З. затрыманага ў міліцыю.

2. што. Аддаць у наём.

З. пакой кватарантам.

З. зямлю ў арэнду.

3. што. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою).

З. горад.

З. пазіцыі (таксама перан.).

4. што. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся.

З. тэмп работы.

5. што. Раздаць у гульні (карты).

6. што. Вытрымаць іспыты на веды, уменне.

З. залік.

З. нормы па бегу.

7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (разм.).

Пад вясну мароз здаў.

Сэрца здало.

Машына здала.

|| незак. здава́ць, здаю́, здае́ш, здае́; здаём, здаяце́, здаю́ць; здава́й.

|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1—3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)