ты́шчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.

Разм. Пралазіць, прабірацца з цяжкасцю; лезці куды‑н. Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. Мыслівец. То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясенняе зяленіва, лезла напралом. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уту́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дэталь машын або якога‑н. прыстасавання, якая мае восевую адтуліну, куды ўстаўляецца другая дэталь. Калёсныя ўтулкі. Канічныя ўтулкі. □ Колы глыбока.. уядаліся ў пясок. Утулкі пішчалі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цало́к, ‑лка, м.

Разм. Чалавек, які метка страляе. Сцяпан агледзеў ваўка з аднаго боку, перавярнуў на другі, адшукаў, куды трапілі шраціны, і пахваліў сына: — Цалок ты ў мяне добры. Увесь набой засадзіў у галаву. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і шуснуць (у 3 знач.); упасці, праваліцца куды‑н. За восень у балота так наліла, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выдушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдушваць шыбы. □ [Шульга:] — Ты давай, вунь, давай, круці абаранак, ды лепш глядзі, куды едзеш. А то ўжо ўсіх курэй у Азёрах павыдушваў... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павырыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Вырвацца з чаго‑н. або куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Павырывацца з рук. Павырывацца наперад.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адарвацца — пра ўсё, многае. Гузікі павырываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці куды‑н. з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека). Нарэшце, прыдыбаў з другога канца Куранёў кульгавы Сямён з Насцяй. Мележ. Назаўтра ў бляхарню прыдыбаў стары дзядок. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыне́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. прынёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.

Разм. Хутка прыбыць куды‑н.; прымчацца. Ён зараз жа сюды прынёсся. // Данесціся (пра гукі, пахі і пад.). Здалёк прынесліся гукі песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да катаць.

2. Паехаць куды‑н. — А я білетаў не дастаў, — бесклапотна паведаміў Віцька. — Раскупілі. Таму мая прапанова: сядзем на аўтобус і катанём за горад. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

1. Шчыльна заткнуць чым‑н. дзіркі, шчыліны. Заканапаціць сцены. □ Стары Банэдык згадзіўся даць .. човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Пасадзіць у турму, саслаць, загнаць куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)