мімо́завы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мімозы. Мімозавы пах.

2. у знач. наз. мімо́завыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, блізкароднаснае сямейству бабовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мінёра, мінёраў. Дудок, не дрэнны сапёр, асвоіўшы і мінёрную справу, асвойваў цяпер прафесію электраманцёра вузла. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міфа (у 1 знач.).

2. перан. Абвеяны паданнямі, легендарны; казачны.

3. перан. Разм. Прыдуманы, неверагодны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзве́дзіца, ‑ы, ж.

Самка мядзведзя.

•••

Вялікая Мядзведзіца; Малая Мядзведзіца — сузор’і Паўночнага паўшар’я, кожнае з якіх складаецца з сямі зорак і мае форму каўша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нежыццяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае здольнасці падтрымліваць і захоўваць жыццё. Нежыццяздольныя клеткі арганізма.

2. перан. Няздольны існаваць і развівацца. Нежыццяздольная тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несяме́йны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сям’і, адзінокі. Вера Гаўрылаўна слухала сямейную сварку з адчуваннем той няёмкасці, якая бывае ў людзей несямейных. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нутрэ́ц, ‑раца, м.

1. Анамалія ў развіцці палавых органаў у самцоў жывёлы, якая вядзе да бясплоднасці.

2. Самец жывёлы, які мае гэтую хваробу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябры́дкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае даволі прывабны знешні выгляд. За тры гады Даша падрасла і папрыгажэла.. Высокая. Зграбная і з твару нябрыдкая. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́бер-афіцэ́р, ‑а, м.

Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай рускай і некаторых замежных арміях ад прапаршчыка да капітана ўключна. // Асоба, якая мае такі чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павуці́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да павуціны (у 1 знач.). Павуцінная сетка.

2. Такі, як павуціна (у 1 знач.). Павуцінныя ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)