велічыня́, ‑і; мн. велічыні, ‑чынь; ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго‑н. Стол сярэдняй велічыні. □ Знадворку.. хата сапраўды мела.. прыстойны выгляд і нават сярод іншых вызначалася сваёй велічынёй і свежасцю. Зарэцкі. Звер гэты быў незвычайнае велічыні. Колас.

2. Колькасць чаго‑н.; сума; лік. Велічыня зарплаты. Велічыня асігнаванняў.

3. Спец. Усё тое, што можна вымераць, злічыць. Пастаянная велічыня. Зменная велічыня. Натуральная велічыня. Абсалютная велічыня.

4. перан. Пра што‑н. выдатнае ў тых ці іншых адносінах. Джордж Лоўрэнс у гэты час быў даволі прыкметнай велічынёй сярод чыкагскіх мастакоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Паставіць подпіс для пацвярджэння, пасведчання чаго‑н. Шафёр працягнуў Веньяміну дарожны ліст. — Падпішыце. Мне на базу трэба. Навуменка. // Прыняць якія‑н. абавязацельствы, умовы і пад., змацоўваючы іх подпісам (подпісамі). Падпісаць дагавор. □ Вярнуўшыся з Прыстанькі з усімі асцярогамі, настаўнікі разышліся хто куды, з тым, аднак, каб вечарам сабрацца ў школе для абмеркавання пастановы і падпісаць яе. Колас.

2. Зрабіць які‑н. надпіс, паметку на чым‑н. Падпісаць сшытак.

3. Уключыць у лік падпісчыкаў. Падпісаць на газеты і часопісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаты́ры, ‑ро́х, ‑ро́м, ‑рма́, (аб) ‑ро́х, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 4. Напісаць лічбу чатыры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 4. Чатыры коннікі замыкалі абоз. Колас.

2. Тое, што і чацвёрка (у 2 знач.).

3. у форме Р чатыро́х, у знач. зб. Разм. Чацвёра. На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, .. другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, .. трэці — малады чалавек, гадоў дваццаці пяці, .. і, чацвёрты, цыбаты хлопец-падлетак. Брыль.

•••

Між чатырох сцен гл. сцяна.

На ўсе чатыры бакі гл. бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касцярня́ ’месца, дзе сабраны людскія косці’ (Нас.). Пад праформай *kosterъ Трубачоў (Эт. сл., 11, 154) разглядае формы з розных слав. моў: балг. дыял. костер ’крывы вінаградарскі нож’, макед. коштерица ’від змяі’, серб.-харв. кбстер ’від асятра’, польск. дыял. kościer ’пустазелле Bromus secalinus’, ст.-рус. костеръ ’грубае тоўстае сцябло некаторых раслін’, рус. костерь ’пустазелле’. У лік бел. форм трапіла вытворнае і зафіксаванае толькі ў Нас. косцерня (аб яго значэнні гл. вышэй). Такім чынам, можна меркаваць (відавочна, услед за Трубачовым), што гэта бел. слова з’яўляецца вельмі каштоўным рэліктам, хоць і ў вытворнай форме старога прасл. *kosterъ. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 347–348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раху́ба ’разлік, падлік; карысць, выгада’ (ТСБМ, Нас., Варл.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рухомая маёмасць; канец, квіт’ (Бяльк.), ’калатня, клопат, складаная справа’ (Растарг., Рам. 4), ’меркаванне, разлік’ (ТС), ст.-бел. рахуба ’разлік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. rachubaлік, падлік’, ’разлік, спадзяванне’ (адзначае з XV ст., Борысь, 507) запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Брукнер (451) мяркуе, што польскае слова ўтворана па мадэлі liczba з суф. ‑ba ад rachować ’лічыць’; паводле Карскага (2–3, 29), галосны u (у) усталяваўся ў польскім слове пад уплывам дзеяслоўнай асновы да яго запазычання ўсходнімі славянамі. Гл. раху́нак, рахава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзялі́цца, дзялю́ся, дзе́лішся, дзе́ліцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Валодаць здольнасцю дзялення на другі лік без астачы.

Дзесяць дзеліцца на пяць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падзяляцца на часці.

Вучні дзеляцца на групы.

3. з кім. Раздзяляць маёмасць з кім-н.

Дзяліліся сыны з бацькамі.

4. чым і з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго.

Д. апошнім кавалкам хлеба.

5. перан., кім з чым. Узаемна абменьвацца чым-н.

Д. думкамі.

Д. вопытам.

|| зак. падзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца і раздзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца (да 1—3 знач.).

|| наз. дзяле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́ўны

1. в разн. знач. отрица́тельный; (об отзыве и т.п. — ещё) неодобри́тельный;

а. адка́з — отрица́тельный отве́т;

а. во́дзыў — отрица́тельный (неодобри́тельный) о́тзыв;

2. предосуди́тельный;

~ныя паво́дзіны — предосуди́тельное поведе́ние;

а. электры́чны зара́д — отрица́тельный электри́ческий заря́д;

а. лікмат. отрица́тельное число́;

а. по́люсфиз. отрица́тельный по́люс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, ‑няла, ‑няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго-што.

1. Раз’яднаць з чым‑н., аддзяліць ад чаго‑н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец. Гартны. // Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу.

2. што ад чаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем.

3. безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло.

4. Прымусіць патраціць што‑н. (час, сілы і пад.). Вячэра адняла больш за гадзіну.

5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здабы́так, ‑тку, м.

1. Маёмасць, уласнасць. З агнём і дымам пусцілі партызаны панскія здабыткі. Лынькоў. // перан. Тое, што непадзельна стала чыім‑н. набыткам. Творчасць вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча стала здабыткам сусветнай культуры. Лойка.

2. Дасягненні ў развіцці чаго‑н. З імем К. Крапівы звязан росквіт байкі ў нашай літаратуры, яе найбольшыя здабыткі ў гэтым жанры. Казека. Змітрок Бядуля ўзбагаціў беларускую літаратуру сапраўднымі мастацкім здабыткамі. Каваленка.

3. Здабытая рэч, прадмет і пад. Філасофскі настрой [дзеда Талаша] змяніўся практычнымі разважаннямі. І кабан і воўк — каштоўны здабытак. Колас.

4. Лік, атрыманы пасля множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́сталік і лічба 300’, ‘колькасць, якая абазначаецца лічбай 300’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), тры́ста, тры́сто ‘тс’ (ТС), ст.-бел. триста, трыста ‘тс’, сюды ж трисотный ‘трохсоты’ (ГСБМ). Укр. три́ста, рус. три́ста, польск. trzysta (ж. і н. род), trzystu (м. род), н.-луж. tśista, в.-луж. tři sta, чэш. tři sta, славац. tristo, славен. tri sto, харв. trȉsta, серб. три̏ста, балг. три́ста, макед. приста, ст.-слав. три съта. Прасл. *tri sъta, утворанае ад *tri (‘тры’ ў форме ніякага роду) і *sъta (< sъto) — у форме Н. скл. мн. ліку: *sъto скланялася як *selo (Борысь, 652; ЕСУМ, 5, 641; Новое в рус. этим., 230–231). Да тры і сто (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)