Бакале́я (БРС). Рус. бакале́я, укр. бакалі́я (з XVIII ст.), бака́лія, бака́ла. Першапачатковае значэнне было ’сушаныя паўднёвыя фрукты і да т. п.’ Запазычанне з тур.-араб. baḳḳāl ’гандляр харчовымі прадуктамі, дробным таварам’. Цімчанка, 51; Локач, 16; Фасмер, 1, 109. Зыходзячы з укр. націску, можна думаць пра пасрэдніцтва польскай мовы (наўрад ці прамое запазычанне з тур.-араб., параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мане́рка ’паходная металічная пляшка з накрыўкай, або біклажка’, ’круглая бляшанка’ (ТСБМ, Яруш., Касп.; шальч., Сл. ПЗБ), ’высокая банка з носікам’ (Ян.), ’гарнушак, рандэляк’ (Сцяшк.), ’бляшаная пасудзіна, у якую наліваюць газу, дзёгаць, алей’ (парыц., Янк. Мат.). З польск. manierka (або з рус. мане́рка) ’паходная біклажка ці пляшка для віна, гарэлкі’, якія з ням. Manöverflasche (Manöver ’манеўры’ + Flasche ’бутэлька’) (Варш. сл., 2, 873).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маркёр 1 ’асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marqueur < marquer ’рабіць паметы, зазначаць’ (Фасмер, 2, 574), якое з ням. Mark(e) (гл. марка).

Маркёр 2 ’прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя радкі ці разоркі’ (ТСБМ), марке́р ’тс’ (Жд. 1). З польск. markier або з рус. маркёр, якія з франц. marqueur (як маркёр 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матрос ’радавы флота’ (ТСБМ). З рус. матрос (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое (у форме матрозъ — 1697 г.) праз гал. matroos (мн. л. matrozen) было запазычана з франц. matelot < с.-нідэрл. matten‑noot, maatgenoot ’тс’ (Фасмер, 2, 583). Сюды ж матроска ’кофта’ (Сцяц.), ’блуза матроса з адкладным каўняром’, ’жаночая ці дзіцячая блуза такога ж крою’, ’бесказырка’ (ТСБМ, Жд. 1), матрасня́ ’матросы’ (Нар. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махла́к 1 ’тазасцегнавы сустаў’ (даўг., Сл. ПЗБ). З масла́к < масол, маслы́ (гл.). Незвычайнасць пераходу с > х.

Махла́к 2 ’стары грыб’ (докш., Янк. Мат.). З масля́к (гл.) пры ад’ідэацыі вахла́к ’неахайны чалавек’.

Махла́к 3 ’ашуканец’ (брасл., Сл. ПЗБ). З рус. маклак ’перакупшчык, маклер, хлус’, якое з новав.-ням. ці н.-ням. Makler ’маклер’ або з гал. makelaar ’спекулянт’ (Бернекер, 2, 9; Фасмер, 2, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мша́ра, мша́рынне, мша́рышча ’балотнае месца, дзе расце мох ці купіны’ (слаўг., Яшк.; Нас.), мша́рысты ’балоцісты, парослы мохам’, ’кучаравы (аб свойскай скаціне)’ (Нас.), мша́рнік ’месца, парослае мохам’ (усх.-палес., Талст.), слаўг. мша́рня ’тс’ (Яшк.). Рус. пск., цвяр., смал., кастр. мша́ра, зах. і паўн. мша́рина, мшари́на, ярасл. мша́рище, арх. мша́ристый ’тс’. Усх.-бел.-рус. ізалексы (Макіенка, Бел. лекс., 108). Да імша́ра < мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наворысты ’пахілены (пра дрэва)’ (лельч., Нар. лекс.), ’пахілы, нахілены (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, належыць да вялікай групы слоў з коранем ‑ver‑j‑vor‑, якія абазначаюць розныя жэрдкі, рычагі, загароды і пад., параўн. палес. вор ’плот у дзве ці тры жэрдкі’, укр. ворина ’калок у частаколе’, забора ’калок, якім закрываюць вароты’, славен. navor ’рычаг’ і інш., усе да *verati ’ўсоўваць’. Гл. вор 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абла́хаць 1 ’абхадзіць, аббегаць’ (Бяльк., Янк. III), ’абшарыць’ (Яўс.), ’аббегаць з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца’ (Юрч. Сін.), ’аббегаць’ (мядз., Малько, вусн. паведамл.) да лахаць (гл.). Ці не звязана (магчыма, праз кантамінацыю) з обличати ’тс’ (Вярэніч, столін., вусн. паведамл.), параўн. облыхаць ’аббегаць’ (КТС).

Абла́хаць 2 ’абгаварыць у выпадковых размовах, недарэчна’ (Юрч. Сін.) да аблахаць 1 з семантычным прыпадабненнем да аблаяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́шчэрыць ’жаваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. разан., пенз., сімб., сарат., уладз., казан., алан., урал., куйбыш., ніжнегар. жу́щерить ’есці, жаваць’, разан., цвяр., маск., уладз. жу́стерить, арл. жу́старить, наўг., валаг. жу́шкорить, цвяр., наўг. жухто́рить ’тс’. Няясна, магчыма, вынік злажэння двух кораняў жу‑ (< *gi̯eu‑, гл. жаваць) і *(s)ker‑ ’рэзаць’ ці ’жорсткі, сухі, худы’ альбо *(s)ter‑ ’цвёрды’. Покарны, 1, 933, 938–939, 1022.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згры́жа, згри́жа ’штодзённая лаянка’ (Нас.). Укр. згри́жа, згриза́ ’душэўная мука’ (Жэлях.). Параўн. укр. згризота (= гризота) ’душэўная му́ка’, польск. zgryz, zgryzoty ’клопат, засмучэнне’, славац. zhryz ’сварка’. Параўн. грыжа (гл.) і балг. грижа ’клопат’. Ад дзеяслова з‑грыз‑ці (гл. грызці) з суфіксам ‑j‑a (як грыжа ад грызці) і пераходам значэння балг. тыпу, аднак з захаваннем семантычнай сувязі з дзеясловам грызціся ’лаяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)