напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслядзі́ць, ‑сляджу, ‑слядзіш, ‑слядзіць, ‑слядзім, ‑следзіце; зак.

Пакінуць сляды, напэцкаць слядамі. Наслядзіць на ганку. □ Боты — і выцер жа [Данік] іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе. Брыль. На полі то там, то сям ляжалі цёмныя цені ад узгоркаў і кустоў. Здавалася, што нехта няўклюдны наслядзіў на ім. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.

Насыціць вільгаццю. — Глядзіце, які дождж тут прайшоў, а там дык і не капнула. Хаця б у нас прамачыў зямлю, — разважала старая калгасніца. Шамякін. // Зрабіць мокрым; вымачыць (адзенне, абутак на кім‑н.). Пераходзіць цераз ручаіну можна было, не баючыся прамачыць ногі. Курто.

•••

Прамачыць горла — трохі выпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., каго-што.

Разм. Узяць верх над кім‑, чым‑н. у свісце. Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану: — Хто каго перасвішча, таго і грошы. Якімовіч. Заганарыўся ён [Салавей], Адзіным стаў лічыць сябе на свеце, Спяваў, гуляў, І не прыкмеціў, Як нейкі там Жаўрук яго перасвістаў. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссунуць.

2. у знач. прым. Набліжаны адзін да другога. На [дзвюх] ссунутых лаўках, там, дзе звычайна стаіць стол, ляжала Таня. Шамякін. // Насуплены, нахмураны (пра бровы). Ссунутыя бровы, маршчакі на лбе і нейкі шкляны бляск вачэй столькі выказвалі болю душы, што Ахтан баяўся паварушыцца. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Сабраць, стварыць камплект чаго‑н. — Шрыфт у нас там ёсць? — папытаў я ў наборшчыкаў. — Не, няма, — адказаў Рыгор Квасіла. — Нават звычайнага, і таго мала. Нехта ўкамплектаваў не падумаўшы. Сабаленка.

2. Папоўніць да камплекту, закончыць камплектаванне. Укамплектаваць бібліятэку. Укамплектаваць полк да штатаў ваеннага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрысці́ны, ‑цін; адз. няма.

Хрысціянскі і абрад хрышчэння, а таксама пачастунак пасля хрышчэння. Там [у кадубку] два пярсцёнкі, крыжык медны, здабыты сыну ў час хрысцін. Колас. [Брыгадзір:] — Скупы і строгі быў наш поп Васіль.. Беднякоў як ліпку абдзіраў: то за радзіны, то за хрысціны, то за хаўтуры — за ўсё лупіў, як хацеў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухары́ба (сухорыба) ’гусцера, Blicca bjoerkna L.’ (вілен., Этимология–1978), сухарэ́ба ’тс’ (там жа; лід., Сл. ПЗБ), сухарэ́па (сухарепа) ’тс’ (там жа). Параўноўваецца польск. sucha ryba, suchareba ’тс’, літ. sukarèbka ’тс’, што да рыба (гл.) з азначэннем паводле канфігурацыі або формы цела, гл. сухі (Усачова, Слав. ихт. терм., 123); фармальныя змены пад уплывам сухарэбрыца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́мацька, та́мацькітам’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ; бых., Яшк. Мясц.; Яўс.). Да там, тамака (гл.); Карскі (2–3, 69) дапускае паходжанне “ласкальнага” мяккага ц як з т, параўн. та́матка (рагач., Мат.), так і з ч, параўн. та́мачка (Мат. Гом.), пры гэтым геаграфія слоў схіляе да прыняцця апошняга (зона т. зв. цокання ў паўночна-ўсходняй Беларусі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)