Гамзі́ць ’уплятаць, есці’ (Нас.), ’рабіць неакуратна’ (Бяльк.). Гл. га́мзаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ні́ціць ’рабіць кабылкі ў нітах’ (браг., Нар. сл.), ’вязаць петлі ніта, рабіць ніт’ (Уладз.), ніціць ніт ’нацягваць ніткі ў ніце’ (ТС), ніціць ’сукаць ніткі’ (мсцісл., Жыв. сл.), ніціцца («ніт ніціцца») ’блытацца, перацірацца’ (ТС), укр. нитити ’нацягваць ніткі ў ніце’, рус. мітить ’рабіць петли для ніта’, серб.-харв. п©Ші ’распраўляць ніці ў ткацкім станку’. Паводле Запруднага (АКД, 15), праславянскі дэнамінатыў на ‑Пі ад *nitь (гл. нітка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
соверша́ть несов.
1. (делать) рабі́ць; чыні́ць, учыня́ць; (о чём-л. дурном) твары́ць, вытвара́ць; (производить) право́дзіць; (осуществлять) здзяйсня́ць, ажыццяўля́ць; (исполнять) выко́нваць; (вершить) вяршы́ць;
2. (условие, сделку и т. п.) учыня́ць, заключа́ць; афармля́ць;
3. (об обряде) спраўля́ць; рабі́ць; (о богослужении) адпраўля́ць; см. соверши́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
камячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць і каме́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.
1. Рабіць камякі, ляпіць што‑н. з чаго‑н. мяккага, рыхлага. Камячыць шарыкі з паперы. □ Іван сядзеў на ложку, камечыў у зубах папяросу. Грахоўскі.
2. Сціскаць у камяк, мяць (звычайна пры хваляванні, перажыванні). Коля сядзеў, вінавата, нізка апусціўшы галаву, і камячыў шапку. Карпюк. // Націскаючы на што‑н., рабіць няроўным, мятым. Камячыць сукенку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Стан атмасферы ў данай мясцовасці. Сухая пагода. Марозная пагода. □ Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. // Добрае надвор’е. Як мінае бура, настае пагода. Вось таму мне мілы росквіт веснавы. Гурло. Дым слупамі — на пагоду — Падымаецца ўгару. Калачынскі. Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. З нар.
•••
Рабіць пагоду гл. рабіць.
Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скра́дваць, ‑ае; незак., што.
Рабіць невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Таксама была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а нейк скрадваў яго і казаў «й». Колас. Цемра скрадвала далі, і здавалася, што тут нейкае дзікае бязлюддзе. Марціновіч. // Рабіць больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Сама сцежка была мяккая тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяршы́ць ’складваць, канчаць стог, сцірту’ (Выг., КТС), (перан.) ’вырашыць чый-небудзь лёс’ (БРС), укр. вершити ’вяршыць’; ’насыпаць звыш краёў’, рус. вершить ’канчаць складваць стог, снапы (на возе), верх страхі’; ’вырашаць лёс’, польск. wierszyć ’укладваць спадзісты верх, страху’; ’мець першаснасць перад кім-небудзь’, чэш. vršiti ’складваць у вышыню, збіраць у кучу’, славац. vŕšiť ’кідаць, укладваць у кучу’; ’узвышацца’; ’заканчваць’, славен. vršíti ’тс’, серб.-харв. вр́шити ’выконваць, рабіць, вяршыць’, макед. врши ’выконваць, рабіць’; ’малаціць’; ’дамаўляцца на заручынах’, балг. върша ’выконваць, рабіць, прызначаць’, върше́я ’малаціць’. Прасл. vьršiti ’канчаць, завяршаць, рабіць што-небудзь, рабіць верх’, якое мела ў прасл. мове яшчэ значэнне ’малаціць з дапамогай скаціны’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 83–87; Скок, 3, 624; БЕР, 1, 214; Шанскі, 1, В, 71; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крываду́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Рабіць, паступаць прытворна, няшчыра; праяўляць у сваіх паводзінах крывадушша. [Генрых] разумеў усё, і яго чыстая дзіцячая душа не магла крывадушнічаць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; незак., каго-што.
Разм. Рабіць кудлатым. Кудлаціць валасы. □ І раптам, калі налятаў вецер і кудлаціў вершаліны дрэў, Алеся апаноўвала трывога. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
Спец.
1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую. Мадуляваць голасам.
2. што. Рабіць мадуляцыю (у 2 знач.). Мадуляваць электрычны ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)