Людзя́ць1 ’гасцяваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Балтызм (калька), параўн. літ. žmonė́tis ’тс’ < žmónės ’людзі’.

Людзя́ць2, людзя́цца ’жыць, апранацца па-людску’ (воран., Сл. ПЗБ). Відавочна, таксама ўтворана паводле літ. žmõginti ’ачалавечваць’, žmonė́tis ’кантактаваць з людзьмі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпота1 лепота ’слота’, ’вадкая гразь’ (ТС). Да ля́па3 (гл.). Тоесныя па паходжанню лексемы з рус. тэрыторыі (гл. Горячева, Этимология–72, 131).

Ляпота2 ’пэцкаль’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад ляпі́ць. Параўн. тураў. лепі́ць ’тынкаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галёрка (БРС). Рус. галёрка, укр. гальорка. Першакрыніцай з’яўляецца рус. галёрка, якое ўзнікла тут у другой палавіне XIX ст. Па паходжанню гэта прастамоўнае ўтварэнне ад галерея. Бел. і ўкр. словы запазычаны з рус. у новыя часы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарэ́лы1: «Горѣлаго шелига не стоишь» (Нас.). Насовіч мяркуе, што гарэ́лы ў гэтым сэнсе мае сувязь з гале́лы ’шелег (манета)’, гл.

Гарэ́лы2 ’карычневы, руды’ (Сл. паўн.-зах.). Па паходжанню метафара: ’абгарэлы’ — ’абгарэлы, карычневы’ — ’карычневы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няўзго́да, неўзго́да ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС), рус. невзгода ’тс’. Ад незафіксаванага + узго́да, параўн. рус. дыял. взгода ’міласць, мір’ (да год, гл.), у беларускай мове звычайна згода ’тс’. Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падты́ннік ’чыстацел’ (ТСБМ), ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Кіс.), ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (Бейл.). Рус. падтыннік, укр. підтинник ’расліна Scrophularia nodosa L.’ Суфіксальны дэрыват ад прыметніка падтынны < тын (гл.). Расліна названа па месцы вырастання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апунды́рыцца ’ўздуцца (пра жывот)’ (Касп.). Напэўна, звязана з пуза, рус. дыял. пуздро ’жывот’, укр. пуздратий ’тоўсты, з вялікім жыватом’, пуздракуватай ’азызлы’ з заменай у групе здр з на н і ўстаўным ы па ўзору пузыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасмурне́ць ’зрабіцца хмурным, смутным’, ’пахмурнець’ (Бяльк.). Да па і ⁺смурне́ць, якое з рус. сму́рый ’цёмна-шэры, змрочны’, — апошняе генетычна суадносяць са ст.-ісл. meyrr ’хмурны, друзлы’, ст.-грэч. ἀμαυρός ’цьмяны, туманны’ (Фасмер, 3, 693–694).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быцьбываць, чуцьчуваць). Прыстаўка па тут мае значэнне ’вы-’.⇉/

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)