каду́к, ‑а, м.
Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.
•••
Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).
Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.
1. Тоўстая грубая тканіна. Ткаць дзяругу. □ Ты вострым плугам рэзаў дзірваны, Насіў з дзяругі Шытыя штаны. Куляшоў.
2. Посцілка з такой тканіны. Вокны завешаны дзяругамі. Навуменка. [Жанчыны] улажылі Рыгораў куфэрак на воз і пакрылі яго дзяругаю. Гартны. // Пра ўсякую адзежыну з такой тканіны. — Чаму ты адзяеш гэту дзяругу? Адзявай з гальштукам. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсмалі́ць, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхіле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхіляць — адхіліць і адхіляцца — адхіліцца.
2. Адступленне ад чаго‑н., неадпаведнасць чаму‑н., розніца ў параўнанні з чым‑н. Адхіленне ад правіл. Адхіленні ад нормаў. □ Гэта была, без малога, простая лінія. Было адно нязначнае адхіленне ўбок, якога можна не браць на ўвагу. Лінія была якраз на захад. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм.
1. Схуднець, змарнець. Як яна зблажэла! Страшна стала глядзець, якая яна высокая! І твар яе ўчарнеў за тры дні. Чорны. Міроніха за адны суткі страшэнна асунулася, — упалі вочы, зблажэў твар. Гурскі.
2. Абл. Стаць дрэнным, благім; сапсавацца. Галя .. бачыла [позіркі Альбіны] і не магла даўмецца, чаго зблажэў настрой у сяброўкі, чаму яна неяк прымоўкла. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Вучыць каго‑н. чаму‑н., перадаючы звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Выкладаць родную мову.
2. і без дап. Займацца педагагічнай практыкай, працаваць настаўнікам. Выкладаць у школе.
3. Выказваць, тлумачыць. Выкладаць свае думкі. □ Па меры таго, як выкладаў Сцёпка свой план, слухачы ўсё больш і больш захапляліся ім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растлума́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Тлумачачы, раскрыць сэнс чаго‑н., зрабіць ясным, зразумелым. — Ён [Коля] жмінда, — памаўчаўшы, заявіў Алеська. — Што гэта за жмінда? — не зразумеў Сашка. — Зайздрослівы, прагны да ўсяго, — растлумачыла Пюрка. Даніленка. Сабралі камандзіраў і камісараў атрадаў, растлумачылі ім баявую задачу. Шамякін. Чаму яна, гэта песня, прыйшла цяпер мне на памяць, я не магу растлумачыць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́скаш, ‑ы, ж.
Тое, што і раскоша. Які тут [у Вільні] рух і беганіна! Як ззяюць вокны магазінаў! І колькі тут дабра, багацця! А колькі слёз у ім, пракляцця? Якія брычкі і карэты! А для каго ўся роскаш гэта? Колас. А чаму спяваюць салаўі? А таму, што жывуць у роскашы, на свабодзе. Бялевіч. Улетку жыць у курані было Лёньку роскаш. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сула́дна, прысл. і прыназ.
1. Прысл. да суладны.
2. прыназ. з Д. Адпаведна чаму‑н. Ужо затым суладна тону Пахвал рулады паплылі. Бачыла. Гаварылі мала — спакойна, суладна думкам і настрою. Кудравец. / З прыназ. «з» утварае спалучэнне з Т. Па скалах і безданях хутка памчаліся чорныя шкуматы ценяў і побач суладна з імі — яркія плямы святла. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супрацьле́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны насупраць; які ідзе, вядзе ў адваротным кірунку. [Шыпшына] квітнее перад акном, з якога відаць рака і далёкая роўнядзь супрацьлеглага нізкага берага. В. Вольскі. Лабановіч спыніўся, сказаўшы: «Стой!», і зірнуў у супрацьлеглы бок. Колас.
2. Які супярэчыць чаму‑н., карэнным чынам адрозніваецца ад чаго‑н., не сумяшчальны з чым‑н. Самаахвярнасць і карыслівасць — паняцці супрацьлеглыя. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)