папя́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.
Разм.
1. Напружыць усе сілы, напружыцца. Для таго, каб знадворку адчыніць дзверы чайной, трэба было добра папяцца. Сабаленка. [Варановіч] упёрся нагою ў сцяну, плячом — у каня каля спіны і папяўся. Конь .. пачаў паднімацца. Чорны.
2. перан. Намагчыся зрабіць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.
1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.
2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.
•••
Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць.
(Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здыхля́ціна, ‑ы, ж.
Разм.
1. Труп здохлай жывёліны. // зб. Мяса здохлай жывёліны; падла.
2. Пра слабага, худога, хваравітага чалавека. — Ты, здыхляціна, і гэткага мужыка не варта! Бядуля. // Пра замораную, худую жывёліну. Скора пасля таго, як жаніўся, [Васіль] прывёў каня — не здыхляціну, а каня — людзям на зайздрасць! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шапак, ‑пку, м.
Разм.
1. Тое, што і шэпт. Ціхі пошапак і пошум стаялі да таго часу, пакуль за чырвоным сталом не паявіўся дырэктар. Сабаленка. Палкоўнік пераходзіць на зусім ціхі пошапак. Кавалёў.
2. у знач. прысл. по́шапкам. Разм. Шэптам. Мы гаварылі, як змову вялі, пошапкам. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад развесці.
2. у знач. прым. Пра таго, хто развёўся, у каго скасаваны шлюб. Старая дзеўка... Разведзенаю быць і то, мабыць, не так горка. Марціновіч.
3. у знач. прым. Які растварыўся; раствораны. Разведзены цукар. // З дабаўленнем вады; разбаўлены. Разведзены спірт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́ля, ‑і, ж.
1. Травяністая аднагадовая расліна сямейства бабовых. Паніка за .. [Віктарам] сачыў, пакуль таго не схавалі сланечнікі і тычкавая фасоля. Карпюк. [Мужчына:] — У нас быў свой агарод — бульба, фасоля. Васілевіч.
2. зб. Насенне гэтай расліны, якое выкарыстоўваецца для ежы. [Ганна] адышлася ад акна, на якім перабірала фасолю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́куснік,
1. Той, хто паказвае фокусы 2 (у 1 знач.). На эстрадзе выступіў фокуснік.
2. перан. Разм. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга. [Сяргей:] — Пакажыце мне таго фокусніка, што так лоўка хлусіць вам. Калі ён мяне бачыў у тым цягніку, дык як жа я мог знікнуць. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хана́, нескл., ж.; у знач. вык., каму-чаму.
Разм. груб. Канец, смерць. [Шапавалаў:] — Ну, таварыш капітан, нам проста пашанцавала, што паспелі выбрацца з таго праклятага балота! Хана была б усім! Шашкоў. Машына, як вядома, любіць аднаго гаспадара. А пойдзе па руках, так і знай, што хана ёй. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шанс, ‑у, м.
Умова, якая можа забяспечыць удачу, поспех; магчымасць. Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы. Васілевіч. А прастудзіцца ў загартаванага рыбалова куды менш шансаў, чым у таго, хто ўзімку горнецца да цёплай печкі. Матрунёнак.
[Фр. chance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны; зак., каго-што і з дадан.
1. Правёўшы падлік, вызначыць размер, колькасць чаго-н.
Р. кошт будаўніцтва дома.
Р. канструкцыю.
2. і без дап. Прадугледзець, вызначыць, рашыць.
Р. свае магчымасці.
3. Зрабіўшы поўную выплату заробленых грошай, звольніць.
Р. з завода.
4. Правесці разлік у страі.
5. на што, для чаго (звычайна ў форме дзеепрым. зал. прош.). Зрабіць што-н. для таго, каб выклікаць пэўную рэакцыю, вынікі.
Новы падыход у рабоце быў разлічаны на добрыя вынікі.
|| незак. разлі́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. разлі́к, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)