Ма́ршал ’воінскае званне вышэйшага каманднага саставу’, ’губернскі прадвадзіцель дваранства’ (ТСБМ, Нас.). Запазычана з рус. мовы, у якой маршал з с.-в.-ням. marschalc ’стайнік’ (Фасмер, 2, 576; Крукоўскі, Уплыў, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацыён ’хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), у якой з ням. Motion < лац. mōtiōne(m) < moveo ’рухаю’ (Фасмер, 2, 666).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кялтуя́ ’цапільна’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keltojä ’тс’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Запазычанне з літ. мовы (Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 61; Смулкова, Лекс. балтызмы, 41; Лаўцугэ, Балтизмы, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуна́іць, дуна́ць ’драмаць, хістаючыся ў розныя бакі’ (Нас.). Запазычанне са ст.-яўр. мовы. Паводле Насовіча, звязана слова з тым, што пры малітве яўрэі нахіляюцца ў розныя бакі, гаворачы: adonái ’божа!’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піпіка́шка (з дзіцячае мовы) ’зацірка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). У выніку злучэння ў адно слоў піпаі (гл.) і кашка < каша (гл.). Сувязь з літ. pypąs ’малако’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ) сумнеўная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радыкулі́т ’хвароба карэньчыкаў спінамазгавых нерваў’ (ТСБМ), радзікулі́т, радукулі́т ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад лац. radicula ’карэньчык’, новалац. radiculitis. Запазычана праз пасрэдніцтва рускай мовы ў пачатку XX ст., параўн. рус. радикули́т ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арыгіна́л ’твор ці дакумент у першапачатковай форме’, ’своеасаблівы чалавек’. Першае значэнне зафіксавана яшчэ ў 1599 г. Жураўскі, Працы IM, 7, 215 (у форме оріиналъ), Гіст. лекс., 110: оригиналъ, Гіст. мовы, 1, 258; орииналъ (іншыя формы — Булыка, Запазыч.); Гарб. фіксуе originarii, originales у значэнні ’асобы, што паводле нараджэння належаць да пэўнага стану’, што ў пэўным сэнсе можа лічыцца папярэднім да сучаснага другога значэння. У станаўленні сучаснай семантычнай структуры слова, у прыватнасці ва ўзнікненні друкарскага значэння слова ’крыніца (машынапіс), па якой набіраецца тэкст’, адыграла ролю руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. мовы, 2, 146; Гіст. лекс., 252), для якой адпаведную ролю, верагодна, адыгралі нямецкая і французская мовы. Крыніца беларускага і рускага слоў — лац. originalis ’арыгінальны, першапачатковы’. Для старабеларускага слова, магчыма, не трэба абавязкова знаходзіць мову-перадатчык; для рускай такой лічаць польскую ці нямецкую (Фасмер, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́тля, бу́таль. Укр. бу́тля, бо́тля, бу́тель. Запазычанне з польск. butla, butel ’тс’ (< франц. bouteille, с.-лац. buticula, гл. Варш. сл., 1, 241; Брукнер, 51). Рыхардт, Poln., 38; Рудніцкі, 274. Параўн. бутэ́лька. Рус. буты́лка, буты́ль таксама з польскай мовы (гл. Праабражэнскі, 1, 56; Фасмер, 1, 254; Шанскі, 1, Б, 238–239). Губшмід (Schläuche, 42) думае пра запазычанне рус. буты́ль прама з франц. мовы (падрабязна аб гісторыі ўсёй групы слоў там жа, 38 і далей). Гл. яшчэ Гарабец, Мовознавство, 1972, № 4, 82–83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блех ’луг ля рэчкі, дзе беляць палотны’ (Нас.); ’адбельваючы парашок’ (Влад.); ’хлорка’ (Інстр. I), блехаваць ’хларыраваць’ (Інстр. I); укр. бліх, бліхува́ти (ст.-укр. бле́хи, XVII ст.). Запазычанне з польск. мовы: польск. blech, blich ’месца, дзе беляць воск або палатно; бяленне’ (< ням. Bleiche, bleichen; параўн. bleich ’бледны, белы, светлы’; Варш. сл., 1, 164; Брукнер, 28); Рыхардт, Poln., 35; Кюнэ, Poln., 45; Шалудзька, Нім., 22. Рудніцкі, 148 (услед за Р. Смаль–Стоцкім), прымае непасрэднае запазычанне з ням. мовы. Сюды таксама блех ’роўнае месца’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́рбылка дзіцячая цацка’ (Бяльк.): «у костцы свідруецца дзірка, у якую зацягваюць нітку…, костка круціцца, гудзе, бурчыць». Бясспрэчна, звязана з бу́рбалка ’пухір, бурбалка’, запазычанага з літ. мовы (або ж самастойнага, гукапераймальнага паходжання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)