Сарпі́нка ’лёгкая баваўняная тканіна ў палоску ці ў клетку’ (ТСБМ, Нар. сл., Жд. 1). Запазычанне з рус. сарпи́нка ’паласатая або клятчастая тканіна з Сарэпты’. Апошняе ад назвы ракі Сарпа, прым. са́рпино (Фасмер, 3, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Афе́кт ’моцнае хваляванне; запальчывасць і злосць’, ст.-бел. афектъ, аффектъ ’моцнае жаданне, страсць’ (канец XVI — пачатак XVII ст., Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.). Запазычана праз польскую мову або непасрэдна з лац. affectus ’прыхільнасць, пачуццё, любоў’, гл. Гіст. лекс., 108; Булыка, Запазыч., 34; параўн., аднак, Краўчук, ВЯ, 4, 1968, 123, дзе адмаўляецца насуперак Рудніцкаму, 1, 41, непасрэднае запазычанне ўкр. афе́кт з лацінскай па акцэнталагічных прычынах — наяўнасці ў Бярынды слова з двума націскамі: а́фект і афе́кт. Магчыма, паўторнае запазычанне ў беларускую літаратурную мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), пра што сведчыць сучасная семантыка слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́хан, баха́нка, буха́нка. Рус. бо́ханец, буха́нка, бо́хон, укр. бо́хон, польск. bochen, ст.-чэш. bochnec. Здаецца, запазычанне з с.-в.-ням. vochenze, fochenze ’від пірага або белы хлеб’ (< лац. крыніцы). Запазычанне праз польск. і чэш. мовы. Некаторыя формы Праабражэнскі (1, 56), Ільінскі (ИОРЯС, 20, 3, 80) звязваюць з дзеясловам бу́хнуть, але гэта хутчэй за ўсё народная этымалогія (але параўн. Талстой, Зб. Крапіве, 274). Гл. Фасмер, 1 (пад бо́ханец, буханец, бухон); Бернекер, 67 і далей; Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 240; Сцяц., Нар., 24 (дзе тлумачыцца баха́нка). Ст.-бел. бохон, бохан, бохен (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Газе́та. Рус. газе́та, укр. газе́та, польск. gazeta і г. д. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Першакрыніцай слова з’яўляецца іт. gazzetta ’тс’ (гэта назва ўтворана ад gazzetta ’дробная манета’: «плата за чытанне зводу навін, газета»). Рус. газета запазычана з франц. мовы (Шанскі 1, Г, 9). Бел. газета запазычанне з рус. мовы. Але бел. дыял. газэ́та (Шат., Бяльк., Сцяшк., Касп., Яруш., Мядзв.) узята непасрэдна з польск. мовы (таксама Слаўскі, 1, 264; ён лічыць, што паланізмам з’яўляецца і ўкр. газе́та). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 382. Іншыя этымалогіі, што прапанаваліся рознымі даследчыкамі, гл. у Шанскага (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґе́ґа1 ’крэмень’ (гродз., таксама ў бел. гаворках Польшчы; гл. Лекс. балтызмы, 40–41), ’камень’ (Сцяшк.). Мяркуюць, што гэта магчымае запазычанне (з варыянтам дзе́га) з літ. мовы. Параўн. літ. dẽgti, dẽginti ’паліць’, dẽgas, dẽgalas ’галавешка, кнот’ (гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40–41; Смулкова, Z polsk. stud. slawist., ser. 2, 1963, 215–221). Параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах., 439.

Ґе́ґа2 ’парода гусей’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gẽgalas ’нырок’, gẽgė ’зязюлька’. Але, магчыма, і самастойнае ўтварэнне (ад ге́гаць, ґе́ґаць, гл.). Параўн. польск. gęga ’гусь’ (< gęgać ’гегаць’). Гл. Слаўскі, 1, 272.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кату́рн ’катурн’ (ТСБМ, БРС). Рус. кату́рны ’абутак антычных артыстаў’, укр. кот́урни, польск. koturny, чэш. kothurny, балг. коту́рна і г. д. У бел. мове, магчыма, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. У рус. мове слова з’явілася ў канцы XVIII ст. (упершыню адзначаецца ў слоўніку ў 1803–1804 гг.). Паводле Шанскага, 2, К, 360, запазычанне з лац. або грэч. мовы. Параўн. ст.-грэч. назву κόθορνος ’высокі паляўнічы бот’, потым ’высокі абутак трагічных акцёраў’ (адсюль лац. cothurnus ’тс’). Гл. яшчэ Encyklopedie antiky. — Academia, Praha, 1974. с. 313; Lexikon der Antike. — Leipzig, 1979, с. 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пардва ’белая курапатка’ (Дэмб. 1, 457; Інстр. II), парба ’тс’ (Інстр. II). Рус. пирдва ’балотны бакас, Scolopax gallinago’, польск. pardwa ’белая курапатка’, ст.-чэш. pardva ’птушка Totanus’. Пэўнай этымалогіі няма. Брукнер (396) дэфінуе яго запазычанне з рус. Фасмер (3, 205), наадварот, лічыць магчымым (з-за наяўнасці ‑ар‑) яго польскае паходжанне і рэканструюе як pbrdy, pbrdwe, якое аналагічна грэч. семантычнай мадэлі πέρδιξ ’курапатка’: πέρδομαι (гл. пяр‑ дзець) і ўзыходзіць да гукапераймання (ад шума крылаў пры ўзлёце). Пардва існуе ўжо у ст.-бел.; паводле Булыкі (Даўн. запазыч., 236), гэта запазычанне з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скна́ра ‘скупы’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Байк. і Некр., Янк., Варл., ТС, Ян., Растарг.), скнэ́ра ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скны́ра ‘тс’ (ТС), скна́рына ‘тс’ (Юрч.), скна́рыць ‘выпрошваць; жміндзіць’ (Касп., Байк. і Некр.), скно́рыць ‘тс’ (Ласт.), скнары: да работы скнары ‘ахвочы, прагны’ (Б. Сачанка), скны́ры ‘скупы’ (ТС). Запазычанне з польск. sknara, sknera ‘тс’ (Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 97). Слова лічыцца выключна польскім (Брукнер, 494). Не адзначана ў ст.-бел., таму, відаць, запазычанне даволі позняе. Польскае слова — дэвербатыў ад sknerać ‘скардзіцца, хныкаць’, гукапераймальнага паходжання; гл. Борысь, 551.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абажу́р (БРС) запазычанне праз рус. мову ў XX ст., у рус. з франц. abat‑jour у XVIII ст. У беларускіх слоўніках 20‑х гадоў XX ст. яшчэ канкурыравала з каптур. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдуле́йка ’фанабэрысты’ (Сцяшк.). Магчыма, да аб‑ду‑лейка < абдулы ’апухлы’ (Бяльк.). Параўн. абдувацца ’пухнуць’ (Бяльк.). Суфіксацыя (‑ейка) характэрна для балтыйскага арэала. Не выключана таксама непасрэднае запазычанне гэтага гродзенскага слова з літоўскага. Параўн. літ. apdùjelis ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)