Апо́сталы жарт. ’пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны для носкі’ (Сцяц.), апасталы ’плецены абутак са скуры’ (Інстр. III), апа́стал ’акураны лапаць’ (Касп.). З пасталы (гл.) з пратэтычным а‑. Зэльвенская форма з націскам на другім складзе пад уздзеяннем апостал (гл.), на што можа ўказваць і жартаўлівы характар пераасэнсавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахца́к ’?’ параўн. у Чорнага: «Не ўспеў яшчэ ад астрога ачухацца за першую жонку, як ужо другую бярэ. От ахцак!» (КТС). Улічваючы геаграфію слова, магчыма, запазычанне з мовы беларускіх татар, параўн. цюрк. axcax і пад. формы са значэннем адмоўнай характарыстыкі чалавека, або вытворнае ад хацець, параўн. chcutlivy ’ахвочы’ (Арх. Федар.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́стка ’качан капусты’ (лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), пелю́стка ’капусны ліст’ (ПСл), ’пялёстак’ (вілен., Спадчына, 2002, 4, 60), пелю́сткі ’ягадзіцы’ (ТС), параўн. укр. пелю́стка ’капусны ліст; галубцы; частка валасоў, што прыкрывае касу; шырокі зубец з краёў грэбеня для прадзення’, рус. дыял. пелю́стка ’ручка пасудзіны’. Гл. пе́люсць ’лопасць і пад.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскама́рыцкі ’танец камарынская’ (Мядзв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, параўн. растуды́ яе туды́ ’каб ёй пуста было!’ (Мат. Маг. 2), ад кама́рыцкі, прастамоўнай трансфармацыі кама́рынскі/кама́рынская, якое ідэнтычна рус. камари́нская ’народная песня для скокаў; танец пад гэтую песню’ (паводле некаторых аўтараў, кампазітар Глінка выкарыстаў беларускую народную мелодыю). Параўн. аналагічнае рус. асташ. раскамари́нская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расстрэ́цца растрэ́цца ’расстацца пасля сустрэчы’ (Кос., Стан.), росстрэ́цца ’размінуцца, разысціся’ (ТС), растрэ́цца ’расстацца’ (Пал.), сюды ж расстра́цца ’тс’ (Ян., Юрч. Вытв.) са зменай націскнога пад уплывам расста́цца. Да стрэцца (гл.) з семантычным развіццём, абумоўленым адным са значэнняў прэфікса раз‑/рас‑, параўн. таксама расстрава́цца ’развітвацца’ (чач., ЖНС), растрава́цца ’расставацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэхт1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхта ’канец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням. Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).

Рэхт2 ’накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сток ‘спад, сцёк’ (Ласт., Бяльк.; беласт., Сл. ПЗБ), ‘месца, дзе сходзяцца канцы (вобада, абруча і інш.)’ (ТС), сто́кі ‘крыж, сярэдзіна, паясніца’, ‘падстаўка пад вулей’, ‘сутокі’ (Сцяшк. Сл.), сто́чкі ‘сутокі’ (Жд. 3). Укр. стік, сток ‘сутокі’, рус. сток, сто́ки ‘тс’, польск. stok ‘сутокі, скат, сцёк, ручай’. Да цячы, ток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіку́н1 ‘мачавы пузыр’ (пін., Дразд., Сл. ПЗБ), ‘хто мочыцца пад сябе’ (ашм., Стан., Пятк. 2). Укр. палес. сіку́н ‘тс’. Да сікаць (гл.).

Сіку́н2 ‘братаўка дубраўная, Melampyrum nemorosum L.’ (Маш.). Мабыць, да сікаць (гл.), таму што насенне расліны мае мешкавідны прыдатак, які падобны на мачавы пузыр. Параўн. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарала́каць ’утвараць шум пры дапамозе сукала і пад.’ (ТСБМ), тарала́ць ’тарахцець’ (Касп.), сюды ж тарала́ ’зневажальнае слова на чалавека, які моцна крычыць і лаецца без патрэбы’ (Варл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. (выклічнік) тарала́й, гл. ЕСУМ, 5, 518; чэш. trala, tralala — выклічнік, што перадае радасць, весялосць, гл. Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)