Лагі́за ’гультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес. локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр. лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ. lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус. раз. лаги́за ’ласун’, лаги́зи́ть ’ласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́зіць ’удараць’, ’абражаць’ (Нас., Гарэц.), разі́ць ’паразіць (пра хваробу)’ (паст., Сл. ПЗБ), ра́зіцца ’трапляць у няёмкае становішча’ (Нас., Гарэц.), ’абражацца’ (Гарэц.), рус. рази́ть ’біць, наносячы ўдары’, ’злаваць, крычаць’, укр. рази́ти ’біць’, польск. razić ’раніць’, ’надразаць’, чэш. raziti ’біць’, славац. raziť ’біць’, славен. ráziti ’драпаць’, балг. сразя́ ’паваліць адным ударам’. Да прасл. *raziti. Звязана з раз, рэ́заць (гл.) (Фасмер, 3, 434; Махэк₂, 510).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́зыйд ’адыход’ (Байк. і Некр.), ’адыход наведвальнікаў’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.) і кораня дзеяслова ісці ў форме ‑ід (< прасл. *id‑ti ’ісці’), параўн. 1 ас. адз. л. цяпер. часу ід‑у < ісці (гл.). Аб пераходзе і > й пасля галосных гл. Карскі (1, 229). Не выключана, што ‑д магло ўзнікнуць у выніку ад’ідэацыі формы ‑ход‑ (як у прыход — прыйсці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго.
Пераканаць не рабіць чаго‑н., угаварыць адмовіцца ад чаго‑н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі; казалі, што неяк сорам і судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.
1. Аддзяліць мяжой свае ўладанні ад чужых.
2. Заняць адасобленае ад каго‑, чаго‑н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк. // перан. Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім‑, чым‑н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вернага (у 1–4 знач.). Вернасць радзіме. Клятва вернасці. Вернасць вобраза. □ На гэты раз размова зайшла на «вечную тэму»: аб каханні, аб жанчынах, аб вернасці. Васілевіч. Адзін з самых моцных і пастаянных матываў паэта [Пысіна] — матыў вернасці свайму абавязку перад тымі, хто загінуў. Бечык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аказіяналі́зм, ‑у і ‑а, м.
Спец.
1. ‑у. Ідэалістычны погляд у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў натуральную сувязь душы і цела, узаемадзеянне псіхічных і фізічных з’яў без непасрэднага ўмяшання бога.
2. ‑а. Слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
[Лац. occasionalis — выпадковы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Разм. Змучыцца ад працяглай маркоты. — Даўно, вельмі даўно ўжо я ад цябе ліста не меў. І змаркоціўся ж я па гэтым моцна. Крапіва. Кожны раз, як дачка прыязджала дахаты, першае, што пытала маці — ці не змаркоцілася яе Танечка без бацькоў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зненаві́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Адчуць нянавісць, пранікнуцца нянавісцю да каго‑, чаго‑н. Саша ніколі раней не прала і з першых жа дзён зненавідзела гэту дапатопную работу. Шамякін. — Калі вы яшчэ хоць раз схлусіце мне ці каму-небудзь іншаму, я зненавіджу вас назаўсёды. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіві́ць, дзіўлю, дзівіш, дзівіць; незак., каго-што.
Выклікаць здзіўленне; здзіўляць. Касперскую дзівіла цярплівасць раненага, тое, што ён не скардзіўся, не стагнаў. Шарахоўскі. / у безас. ужыв. [Апейку] не раз дзівіла, і цяпер здзіўленне гэта ажыло зноў; колькі паэтаў, пісьменнікаў паявілася на беларускай зямлі за які дзесятак гадоў! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)