прагно́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прагнозу; заснаваны на прагнозе. Прагнозныя карты. // Які вызначаецца на аснове прагнозу. Прагнозныя залежы руды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамавуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы. Прамавугольны трохвугольнік. □ Двор у дзетдоме быў прамавугольны, абнесены невысокім частаколам. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасёлачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прасёлка, з’яўляецца прасёлкам. Шашура выбраў на гэты раз ціхую, мала аб’езджаную прасёлачную дарогу. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́лачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да перавалкі (у 1 знач.). Перавалачны груз. // Прызначаны для перавалкі. Перавалачная база. Перавалачная прыстань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перцае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Птушка атрада дзятлападобных, якая мае яскравую афарбоўку і вельмі доўгую дзюбу з зазубрынамі па краях; тукан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́ўневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пеўня, уласцівы пеўню (у 1 знач.). Усё наваколле звінела ад галасістых пеўневых крыкаў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пане́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да панелі. Панельны люк. // Спец. Зроблены з панелей (у 4 знач.). Панельная канструкцыя. Панельны дом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да папару, знаходзіцца пад напарам. За зарэчнымі сенажацямі, таксама ўжо скошанымі, ішлі папарныя палеткі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партула́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да партулаку.
2. у знач. наз. партула́кавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца партулак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да патрона 1. Патронны завод. Патронная гільза. // Прызначаны для патронаў. Патронная скрынка. // Які зараджаецца патронамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)