пе́ўневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пеўня, уласцівы пеўню (у 1 знач.). Усё наваколле звінела ад галасістых пеўневых крыкаў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кароткагало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае кароткі і шырокі чэрап.
2. у знач. наз. кароткагало́вы, ‑ага, м. Тое, што і брахіцэфал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карпускуля́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карпускулы, складаецца з карпускул. Карпускулярная будова рэчыва. Карпускулярнае выпраменьванне.
•••
Карпускулярная тэорыя святла гл. тэорыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карыкату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карыкатуры (у 1 знач.). Карыкатурны малюнак.
2. перан. Смешны, недарэчны. Мець карыкатурны выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кісларо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кіслароду. Кіслародны пах. // Які прызначаны для вырабу кіслароду. Кіслародны цэх.
•••
Кіслародная падушка гл. падушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ксавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да коксу. Коксавая вытворчасць. // Прызначаны для каксавання. Коксавыя батарэі. Коксавая печ.
•••
Коксавы газ гл. газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кола. Колавы след.
2. Які перамяшчаецца з дапамогай колаў. Колавы трактар. Колавы параход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крупяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да круп, прызначаны для іх вырабу. Крупяная прамысловасць. Крупяныя культуры. // Прыгатаваны з круп. Крупяны суп.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстасава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыстасавання, з’яўляецца прыстасаваннем, служыць для прыстасавання. Прыстасавальныя ўласцівасці. Прыстасавальны працэс. Прыстасавальныя змены. Прыстасавальная афарбоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыходу 2; звязаны з паступленнем або запісам прыходу. Прыходная квітанцыя. Прыходная кніга. Прыходная каса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)