ску́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скучыць.
2. у знач. прым. Размешчаны кучна, блізка адзін ад другога. Скучаныя на беразе лодкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экрані́раваны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад экраніраваць.
2. у знач. прым. Які мае адпаведную ахову ад знешняга ўздзеяння. Экраніраваны кабель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкасну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаў бы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.
•••
Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмо́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зрабіўся мяккім ад вільгаці, адсырэў, намок.
2. Які загінуў ад лішку вільгаці (пра расліны). [Жанчына], сагнуўшыся ледзь не да самай зямлі, нешта перакопвала жалезняком — як пасля даведаліся, адмоклы лён. Сачанка.
3. Які сапсаваўся, расклеіўся ад вільгаці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак.
1. Тое, што і абгарадзіць.
2. перан. Засцерагчы, абараніць, ахаваць ад каго‑, чаго‑н. Агарадзіць чалавецтва ад вайны. □ Падземная частка помпавай станцыі размесціцца ніжэй узроўню вады ў Дзвіне, яе трэба агарадзіць ад грунтавых вод. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.
1. што і чаго. Разм. Праліць нейкую колькасць слёз. Ад прыгону-гора, ад паноў, ад катаў слёз стаяла мора, што мужык наплакаў. Машара.
2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).
•••
(Як) кот наплакаў гл. кот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаво́рачы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад гаварыць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які гаворыць. Гаворачая асоба.
3. Дзеепрысл. незак. ад гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адто́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтапіць.
2. у знач. прым. Пра кіслае малако, у якім тварог аддзелены ад сыроваткі. Адтопленае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высокаблагаро́ддзе, ‑я, н.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне цывільных чыноўнікаў ад восьмага да шостага класаў і афіцэраў ад капітана да палкоўніка, а таксама іх жонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запе́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запеніць.
2. у знач. прым. Пакрыты пенай ад доўгага бегу (пра каня). Запенены конь ледзь дыхае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)