рассялі́цца, ‑селіцца; ‑селімся, ‑селіцеся, ‑селяцца; зак.
1. Пасяліцца, размясціцца дзе‑н. або на якой‑н. прасторы. Рассяліўся род шчаслівы На ўсю шостую зямлі! Гілевіч. У хуткім часе ўсе мы рассяліліся па кватэрах. Я атрымаў пакой у службовым сутарэнным памяшканні на двары тэатра. Сяргейчык. // Распаўсюдзіцца на якой‑н. тэрыторыі (пра раслін, жывёл). І бур’ян парос. Як хутка ён рассяліўся, рассеяўся па ўсім двары, па ўсёй вёсцы... Сачанка. Патомства гэтых баброў рассялілася па рэчцы Варонеж і перабралася на раку Усманку. В. Вольскі.
2. Пасяліцца асобна адзін ад аднаго. Хоць і вялізная матчына хата, Покуль расселяцца, ў ёй цеснавата. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
роў 1, рова; мн. равы, ‑оў; м.
Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава. Над нёманскай далінай узвышалася поле з глыбокімі равамі, пракладзенымі снегавою і навальнічнаю вадою, з высокімі пагоркамі, заросшымі хмызам. Колас. Дзе мост над ровам — Летам на світанку Не замаўкаюць песні салаўёў. Хведаровіч.
роў 2, рову, м.
1. Моцны працяглы крык некаторых жывёл. Раптам.. [Яніна] пачула наперадзе мядзведжы роў. Мурашка. // Гукі, якія напамінаюць такі крык. З ровам самалётаў шырылася радаснае хваляванне ў грудзях. Мележ. На дарозе пуста. Даўно ўжо знік лесавоз з вачэй, ні яго рову, ні пылу. Ракітны.
2. Разм. Моцны плач. І плачу было тут, і слёз, і рову. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Рабіць лёгкія рухі чым‑н. (звычайна галавой). Незнаёмец, трохі збянтэжаны, стаяў, шырока расставіўшы ногі, у баку ад дзвярэй і, усміхаючыся, хітаў, хітаў галавою. Сачанка. / Пра жывёл. Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — І не знаем вяртання. Зуёнак. Сядзіць касы на лініі і вушкамі хітае. Масарэнка.
2. што. Ківаючы, рабіць хісткім, расхістваць. [Андрэй і Лаўрэн] браліся за корч, выварочвалі яго з кучы, хіталі туды-сюды, правяраючы, ці не чапляецца за што, разгушквалі і кідалі за плот. Кудравец.
3. каго. Калыхаць, гушкаць (дзіця). [Пелюхава жонка] павярнулася, падалася.., хітаючы дзіця на тоўстых руках, у суседнюю бакоўку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкіле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл. Шкілет чалавека. Шкілет каня. // перан. Пра вельмі худога, хворага, знясіленага чалавека. Дужа падазрона ўжо гаварыў гэты кульгавы шкілет. Новікаў.
2. Аснова, каркас; астаткі чаго‑н. Прасохлыя шкілеты леташніх касецкіх будак жаўцелі сярод свежай зелені. Кулакоўскі. То тут, то там стаяць шкілеты абгарэлых машын, гарматы з разадранымі стваламі. Даніленка.
3. перан. Тое, што служыць асновай для далейшага развіцця, канструявання; схема. Поруч з вершамі Танк піша ў гэты час дробныя празаічныя творы, якія цяжка назваць апавяданнямі, бо фабульны шкілет у іх вельмі слабы, гэта проста імпрэсіі. У. Калеснік.
[Грэч. skeleton.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаны́, ‑оў; адз. няма.
1. Верхняе мужчынскае адзенне, якое мае дзве калашыны і закрывае ніжнюю частку тулава разам з нагамі. На ім [Багданёнку] былі саматканыя паўсуконныя штаны-галіфэ мясцовага фасону. Чарнышэвіч. Пояс зграбна падбіраў у таліі парусінавыя штаны і часучовую кашулю пад сінім пінжаком. Рамановіч.
2. У паляўнічай справе — поўсць, пер’е на вонкавым баку ног жывёл, якія адрозніваюцца ад астатняй поўсці ці пер’я. Штаны на нагах грыфа.
3. Спец. Злучэнне дымаходаў, якія ідуць ад розных катлоў, у адзін для падачы дыму, чаду, газаў у трубу.
•••
Штаны кароткія ў каго — не дарос хто‑н. для выканання якой‑н. справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упе́рціся, упру́ся, упрэ́шся, упрэ́цца; упро́мся, упраце́ся, упру́цца; упёрся, упе́рлася; упры́ся; зак.
1. чым у што. Уперці канец якога-н. прадмета для апоры, супраціўлення, адштурхвання.
У. рукамі ў сцяну.
У. вяслом у дно.
2. у каго-што. У час руху наткнуцца на каго-, што-н., выявіць якую-н. перашкоду.
Мы ехалі, ехалі і ўпёрліся ў плот.
Справа ўпёрлася ў непрадбачаную цяжкасць (перан.).
3. перан., на чым і без дап. Упарта не згадзіцца з чым-н., на што-н.; занаравіцца (пра жывёл).
Упёрся на сваім.
Конь упёрся і ні з месца.
4. З цяжкасцю або без дазволу ўвайсці куды-н.; улезці ў што-н. (разм.).
Упёрся ў хату з бруднымі нагамі.
Уперліся ў багну.
|| незак. упіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).
|| наз. упо́р, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чырво́ны, -ая, -ае.
1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.
Чырвоныя памідоры.
Ч. аловак.
2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.
Ч. твар.
3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.
Ч. камандзір.
Чырвоныя (наз.) уступалі ў горад.
4. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.
Ч. перац.
○ Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.
Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.
Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.
Чырвоны лес — хваёвы лес.
Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.
Чырвоны радок — першы радок абзаца.
|| наз. чы́рвань, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перало́гі ’эпілепсія’ (жыт., Арх. ГУ), перэло́га, перэло́гі ’ліхаманка’ (часцей у праклёнах), пераложаны ’хворы на ліхаманку’ (ТС), перэло́гі ’хвароба на жывот у коней і буйной рагатай жывёлы’ (мазыр., З нар. сл.), ’рожа ў свіней’ (стол., ЛА, 1), пэрэло́гі ’хвароба свойскай жывёлы’ (Сл. Брэс.), ’курч, сутарга’ (Нар. лекс.), пералога ’нягоднік’, пераложны ’нядобры; прыпадачны’ (жыт., Арх. ГУ; Мат. Гом.); пераляга́ць: пераляга́е ’шкодзіць’, параўн. у фразе: лішняе, можа, зʼеў, дак яму і пералягло́. Укр. перело́ги ’курчы, сутаргі ў скаціны’; рус. перело́ги ’запор у дзяцей; болі ў жываце (у жывёлаў)’, ’хвароба жывёл, калі перастаюць хадзіць заднія ногі’, ст.-слав. прѣлогъ ’дызентэрыя’. Прасл. *per‑logъ, Да пера- і ляжа́ць (гл.), параўн. даляга́ць ’балець, турбаваць, шкодзіць’ (гл.). Сюды, відаць, каш.-славін. parłąga ’назойлівасць, дакучлівасць’, вытв. parłąžëc są ’надаядаць, прыставаць’, што да *legti (Варбат, Слав. языкозн. IX, 66–67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́шчыць 1 ’удараючы або сціскаючы, рабіць што-небудзь пляскатым, тонкім’ (ТСБМ), плю́шчыцца ’карабаціцца, гнуцца’ (Сцяшк. МГ), ’рабіцца плоскім’, плюшча́ты ’пляскаты’ (ТС), укр. плю́щити, рус. плющить, ст.-рус. плющити (плещити) ’расплюшчыць’ (XV ст.). Усходнеславянскае. Утворана ад плюск, параўн. ст.-рус. плюскъ ’шум ад удару, пляск, лопат’ (XV ст.). Гл. плю́скаць 1.
Плю́шчыць 2, плю́шчыты ’заплюшчваць, жмурыць вочы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ), плюшчыцца ’жмурыцца, моргаць’ (петрык., Мат. Гом.), плюшчаком ’прыжмурыўшыся’ (ТС), плю́шчыцца ’лезці’ (карэліц., Нар. сл.), укр. плю́щити. Да плю́скаць 3 (гл.). Таксама можна дапусціць семантычнае развіццё з плю́шчыць 1 (гл.).
Плю́шчыць 3 ’значыць свойскіх гусей’: плюшчаць ім знак (ТС). Відаць, да плю́шчыць 2 ’сціскаць, сплюшчваць’. Першапачаткова пры клеймаванні жывёл і птушак прабівалі ім вуха ці перапонкі, устаўлялі туды кляймо і сплюшчвалі яго, каб не гублялася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́па, -ы, мн. -ы, лап, ж.
1. Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак.
Каціная л.
2. Аб руцэ або назе чалавека (разм.).
Вялізная л.
Брыдкія лапы.
3. Галіна хвойнага дрэва.
Пышныя лапы ялін.
4. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).
5. Шып на канцы бервяна (спец.).
Рубіць у лапу.
◊
Даць у (на) лапу — падкупіць каго-н. (разм.).
Налажыць лапу на што-н. — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву (разм.).
Папасціся ў лапы каму-н. — апынуцца ў залежнасці ад каго-н. (разм.).
У лапах каго-н. — быць у поўнай залежнасці.
Хадзіць на мяккіх лапах — хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н. (разм., неадабр.).
|| памянш. ла́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым. ла́пны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)