сучляно́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сучлянення (у 3 знач.); які знаходзіцца ў месцы сучлянення. Сучляноўная паверхня касцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сукі (у 1 знач.), сучкі ​1.

•••

Сучынае вымя — народная назва нарыва пад пахай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сценала́з, ‑а, м.

Птушка атрада вераб’іных, якая мае здольнасць лазіць па стромых скалах і жыве ў гарах Еўропы і Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У батаніцы — плод некаторых раслін, які мае цвёрдую абалонку. Сямянка сланечніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тані́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

[Фр. tanin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тка́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ткацтва, ткання. Ткацкі цэх. Ткацкая майстэрня. Ткацкая справа. // Прызначаны для ткання. Ткацкая машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трамбо́н, ‑а, м.

Духавы медны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.

[Іт. trombone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трахамато́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трахомы. Трахаматозны вірус.

2. Хворы трахомай. Трахаматозны хворы. // Пашкоджаны трахомай. Трахаматознае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохвярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягам у тры вярсты. Трохвярстовая дыстанцыя.

2. Які мае маштаб тры вярсты ў цалі. Трохвярстовая карта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трусі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да труса. Трусінае мяса. Трусіная шкура. // Зроблены з футра труса. Трусіны каўнер. Трусіная шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)