гуля́ць несов.

1. в разн. знач. гуля́ть;

г. па го́радзе — гуля́ть по го́роду;

ве́цер гуля́е — ве́тер гуля́ет;

г. цэ́лы ты́дзень — гуля́ть це́лую неде́лю;

по́ле гуля́епо́ле гуля́ет;

па́ры гуля́юць — па́ры гуля́ют;

г. на вясе́ллі — гуля́ть на сва́дьбе;

2. в разн. знач. игра́ть;

дзе́ці гуля́юць на пляцо́ўцы — де́ти игра́ют на площа́дке;

г. у футбо́л — игра́ть в футбо́л;

г. з ве́ерам — игра́ть с ве́ером;

г. вясе́лле — игра́ть сва́дьбу;

г. у велікаду́шнасць — игра́ть в великоду́шие;

3. танцева́ть;

г. по́льку — танцева́ть по́льку;

г. з агнём — игра́ть с огнём;

па рука́х г. — по рука́м гуля́ть;

г. у жму́ркі (хо́ванкі) — игра́ть в пря́тки;

г. у маўча́нку — игра́ть в молча́нку;

г. у ката́ і мы́шку — игра́ть в ко́шки-мы́шки;

г. у зага́дкі — игра́ть в зага́дки;

г. на бі́ржы — игра́ть на би́рже;

ве́цер гуля́е ў кішэ́ні — ве́тер свисти́т в карма́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́сты

1. в разн. знач. чи́стый;

ч. пако́й — чи́стая ко́мната;

~тая бялі́зна — чи́стое бельё;

ч. ліст папе́ры — чи́стый лист бума́ги;

~тыя фа́рбы — чи́стые кра́ски;

ч. го́лас — чи́стый го́лос;

~тая ру́ская гаво́рка — чи́стая ру́сская речь;

~тая рабо́та — чи́стая рабо́та;

~тае зо́лата — чи́стое зо́лото;

~тае паве́тра — чи́стый во́здух;

~тае сумле́ннеперен. чи́стая со́весть;

ч. прыбы́так — чи́стая при́быль;

~тая вага́ — чи́стый вес;

2. разг. (истинный) настоя́щий, по́длинный;

ч. арты́ст — по́длинный арти́ст;

ч. зло́дзей — настоя́щий вор;

~тае маста́цтва — чи́стое иску́сство;

у ~тым по́лі — в чи́стом по́ле;

~тай вады́ — чи́стой воды́;

вы́весці на ~тую ваду́ — вы́вести на чи́стую во́ду;

з ~тым сэ́рцам — с чи́стым се́рдцем;

~тая пра́ўда — чи́стая пра́вда;

з ~тым сумле́ннем — с чи́стой со́вестью;

прыма́ць за ~тую мане́ту — принима́ть за чи́стую моне́ту;

ад ~тага сэ́рца — от чи́стого се́рдца;

шука́й до́лі ў ~тым по́ліпосл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вало́ка1 ’мера зямлі ад 16 да 30 дзесяцін’ (БРС, Мал., Сцяшк. МГ, Гарэц., Яруш.); ’невялікае поле’ (Выг. дыс.), укр. волока, польск. włoka ’тс’. Да валачыць (Скурат., Меры, 34). Гл. валока2.

Вало́ка2 ’барана’, валачыць ’баранаваць’ (Мат. Гом.). Да валачыць. Слова агульнаслав.; параўн. польск. włoka ’мера зямлі’ ад włoczenia ’баранаванне’ (Брукнер, 627), балг. влак ’барана, зробленая з сука’, чэш. vlák ’барана’. З іншымі значэннямі слова вядомае ўсім слав. мовам. Прасл. *volkъ (Фасмер, 1, 341–342; БЕР, 1, 161; Махэк₂, 693).

Вало́ка3 ’невад’ (Шатал.). Да прасл. *volkъ; параўн. балг. влак, серб.-харв. вла̑к, славен. vlȃk, чэш. vlak, польск. włok ’невад, рыбалоўная прылада’.

Вало́ка4 ’вяроўка, шнурок’ (Мат. Гом., Нік., Шн., 3, Інстр. I); ’вяроўка ў лапцях, абора’ (Шатал., Нік., Мат.); ’вераўчаныя лапці’ (Сцяц.). Адно з шырокага кола значэнняў, якія развіліся ў розных славянскіх мовах з прасл. *volkъ (параўн. укр. волока ’завязка ў лапцях’, волок ’сетка’, польск. włok ’рыбалоўная сетка’, чэш. vlak ’поезд’, балг. влак ’сані’, серб.-харв. вла̑к ’невад’, славен. vlȃk ’цяганне; невад’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч.поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навоз1 ’загуменне, дарожка, якая ідзе ўздоўж вёскі па загуменнях, поле за загуменнем’ (Хрэст. дыял., 334; Сл. ПЗБ), ’дарожка ў вёсцы па-за будынкамі’ (Чуд.), ’вялікі ўчастак поля, на якім размешчана некалькі хутароў’ (нясвіж., Яшк.), ’месца за агародамі ўздоўж вёскі’ (слуц., Нар. сл.), навозы ’ўчастак поля ля вёскі’ (карэл., Янк. Мат.), навозам ’загуменнем, задамі, сцяжынкай за вёскай’ (Жд. 1); відаць, сюды ж навоз ’прыстань’ (рэч., Яшк.), навозь ’привоз на рынок’, якое параўноўваецца з чэш. ηάυοζ ’звоз, звожванне’ (Грыг.); параўн. таксама польск. nawóz ’тое, што навозяць для засыпкі калдобін, няроўнасцей’. Улічваючы апісальны выраз навозная дарога ’загуменная дарога’ (маладз., дзятл., Сл. ПЗБ), можна дапусціць утварэнне шляхам семантычнай кандэнсацыі: навозная дарога (шлях) > навоз, усё да везці, вязу.

Навоз2 ’гной’ (асіп., Буз.; ганц., Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. МГ), навозны ’угноены’ (Сл. ПЗБ), ’звязаны з вывазкай гною’, параўн.: «между С. Иоанном и С. Петром играются на Белоруси навозныя толоки» (Фалют., 84). Разам з рус. навоз ’гной’ да вазіць, вязу, гл. Фасмер, 3, 34 («то, что навезено»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талачы́ць ’выконваць талакою працу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.)’, ’святкаваць заканчэнне працы’, ’таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву)’ (ТСБМ), ’таптаць пасевы, траву’ (Некр. і Байк., Шат., Растарг.), ’збіваць, таптаць, мяць, ламаць нагамі (пасевы хлеба, гародніну, сенакос)’ (Нас.), талачы́ць, тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ), талачы́цца ’важдацца’ (Жд. 2); сюды ж талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.), тало́ча ’тс’ (Сцяшк. Сл.), талачэ́ча ’таўкатня, бязладдзе’ (Адм.). Параўн. укр. толо́чити ’мяць, таптаць (пасевы, расліны); цягнуць, валачы’, рус. толочи́ть ’вытоптваць траву, пасевы’, польск. tłoczyć ’ціснуць; прыгнятаць, гнясці; таптаць’, ’пакідаць адлогам (поле)’, славац. tlačiť ’набіваць, напіхваць’, чэш. tlačiti ’ціснуць, піхаць, прыгнятаць’, в.-луж. tłóčič ’ціснуць, гнясці’, н.-луж. tłocyś ’таптаць, ціснуць’, серб.-харв. тла̏чити ’ціснуць; таптаць; прыціскаць, гнясці’, славен. tlačiti ’тс’, ст.-слав. тлачити ’біць, таўчы, прыгнятаць’. Прасл. *tolčiti ’ціснуць, гнясці, прыціскаць’ — шматкратны дзеяслоў ад прасл. *telkti ’біць, таўчы, гнясці’ або ўтварэнне ад назоўніка *tolkъ (гл. толак), гл. Борысь, 634; паводак Шустара–Шэўца (1509), каўзатыў ад *telkti (гл. таўчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапка́ч ’махры ў ручніку’ (Доўн.-Зап., Пін.), ’канцы асновы (пасля датыкання кроснаў)’ (рагач., ЛА, 4), ’ніткі, адрэзаныя ад кроснаў пасля выткання палатна’ (бярэз., Жд. 1), ’трапкач, ручнік з доўгімі недатканымі канцамі’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Некр., Уладз., Мат. Маг., ТС; бых., Янк. Мат.; паўн.-зах.-бел., Сл. ПЗБ), ’ручнік, у якім насілі гаршкі ў поле’ (Касп.), трэпка́ч ’тс’ (івац., Нар. сл.; ТС, ПСл), ’ануча’ (Сл. Брэс., Доўн.-Зап., Пін.), ’ануча, якой бяруць гаршкі, чыгуны’ (Мат. Маг.; ветк., ельск., ЛА, 4), страпка́ч ’тс’ (стол., там жа), ’невялікі льняны ручнік’ (пін., Сл. Брэс.), тръпка́ч ’канцы асновы’, тропка́ч, страпка́ч ’тс’ (круп., ганц., калінк., ЛА, 4), трэпка́ч ’рэшта палатнянай асновы’ (Мат. Гом.), трапкачы́ ’махры ў палатне’ (Сцяшк. Сл., Ян.), трапкачэ́ ’махры вакол хусткі’ (гродз., ЛА, 4). Вытворныя ад трапаць (гл.), узыходзяць да прасл. *(s)trap‑ > *(s)trapъk‑ъ (гл. страпкі, стрэпкі) і суф. *‑ačь; паводле Борыся (Czak. stud., 84), утвораны непасрэдна ад трапкі ’махры’, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́льный

1. прил., в разн. знач. во́льны;

во́льное обраще́ние во́льнае абыхо́джанне, во́льныя паво́дзіны;

во́льная борьба́ спорт. во́льная барацьба́;

во́льные движе́ния спорт. во́льныя ру́хі;

во́льный перево́д во́льны перакла́д;

во́льные стихи́ во́льныя ве́ршы;

по во́льному на́йму па во́льным на́йме;

2. сущ., ист. во́льны, -нага м.;

во́льная шу́тка во́льны жарт;

во́льная пти́ца во́льная пту́шка;

во́льный каза́к во́льны каза́к;

на во́льном во́здухе на во́льным паве́тры;

во́льному во́ля, спасённому рай посл. во́льнаму во́ля, шалёнаму по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́й, бо́ю, М у баі́; мн. баі́, баёў; м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. біцца (у 1 знач.); бітва, змаганне. Наступальны бой. Сустрэчны бой. Рукапашны бой. Поле бою. Разведка боем. Весці бой. Прыняць бой. □ Не паспеў Шутаў дапытаць палонных, як на паўднёвым баку [вёскі] узгарэўся бой. Мележ. У небе натужліва вылі і звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі і дымам ішоў паветраны бой. Шамякін. Натапырыўшы пер’е.. [вераб’іха] падрыхтавалася да бою. Шуцько.

2. Барацьба, спаборніцтва. Кулачны бой. Бой быкоў. // перан. Барацьба з чым‑н., што перашкаджае ў жыцці, у працы. Тут моладзь з багнай бой вядзе. Смагаровіч.

3. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. біць (у 7, 9 знач.). Стрэльба дакладнага бою. Барабанны бой. Бой курантаў.

4. зб. Разбітая, расколатая на кавалкі шкляная, гліняная і інш. пасуда, разбітыя прадметы.

•••

Бой-баба гл. баба.

Браць (узяць) з бою (боем) гл. браць.

Даць (даваць) бой гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніць, ‑і, ж.

1. пераважна мн. (ні́ці, ‑цей). Тонка ссуканая пража, якая ўжываецца для шыцця, вязання і інш. Клубок ніцей. □ [Пальцы Тапурыя] хутка перабіралі тонкія ніці і.. спрытна працавалі чаўнаком. Самуйлёнак.

2. перан. Аб чым‑н., што падобна на нітку, нагадвае нітку. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры. С. Александровіч. Па шляху, праз хмызнякі, праз поле, Да лугоў, дзе ўецца рэчкі ніць, Гоніць вецер стромкія таполі, Каб вадой сцюдзёнай напаіць. Кірэенка.

3. перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі. Ніці сваяцтва. □ Было відаць, што ў гэты невялікі домік цягнуліся ніці кіравання велізарнымі партызанскімі сіламі. Пятніцкі. Гаворачы з Аляксеем, .. [Наталля Міхайлаўна] часта раптам траціла ніць размовы. Мележ. // Рад, чарада чаго‑н. І раптам спыніўся дзед Сёмка, Разваг абарвалася ніць. Колас.

•••

Праходзіць чырвонай ніццю гл. праходзіць.

Пуцяводная ніць — тое, што дапамагае знайсці верны шлях у дасягненні чаго‑н., выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)