Трэ́йліць ‘гаварыць недарэчнасці, глупства, разводзіць плёткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Па фармальных прыкметах (дыфтангічнае спалучэнне), відаць, літуанізм. Параўн. літ. trailúoti ‘балбатаць, пустазвоніць’, tráila ‘пустамеля, пустазвон’ (Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225; Грынавяцкене, LKK, 16, 190), trailė̃ ‘вясёлая песня’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прышаво́ры ’забабоны’; ’зачараваныя рэчы’, прышаворыха ’асоба, здатная на забабоны’ (пух., Жыв. сл.). Рус. наўг. прыше‑ выривать ’прышэптваць’, валаг., уран. пришевертывать ’прышэптваць, гаварыць неразборліва’. З пры‑ша‑ворыу дзе ша⇉экспрэсіўная прыстаўка. Несумненна, роднаснае каверня ’аб чым-небудзь неразумным’, каверыць ’перакручваць словы’ (гл.), якія Лабко (там жа) узводзіць да кораня ‑вер‑ са значэннем ’плесці’ і параўноўвае з вярэня ’плеценая торбачка’, рус. шеве‑ ренька ’кашолка’. Семантычны пераход ’плесці’ → ’гаварыць абы-што, што-небудзь незразумелае, пляткарыць’ шырока вядомы, параўн. вярзці, плёткі (гл.), рус. сплетни і г. д. З другога боку, вядома, што значэнне ’варажыць’ часта ўзнікае на базе значэння ’невыразна гаварыць, мармытаць’, параўн. забабоны, шаптаць ’загаворваць’. Магчыма, да гэтай групы адносяцца яшчэ і рус. шаверь ’дробязь, дрэнь’, шаверень ’тс’; інакш аб апошніх словах Фасмер, 4, 393. Параўн., аднак, прышавіцца ’здацца, прывярзціся’ (Ласт.), што, хутчэй за ўсё, ад шаваць ’варушыцца’ (гл.), або да шаў (шав) (выклічнік, што перадае гаворку шапялявага) (Нас.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑pp‑, параўн. шапор‑ тацца ’варушыцца’, выклічнік шапор‑шапо́р ’тс’ (Нас.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж. zwalić ’гаварыць глупства’, славен. žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв. жва̀лити ’зацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг. дыял. жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ. žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат. zvalkšét ’балбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус. сокота́ць ’балбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав. *sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус. са́кать ’перагаворвацца’, балг. са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат. sacît, saku ’тс’, лац. in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням. sagên ’гаварыць’, грэч. ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турлы́каць ‘мармытаць’ (Мат. Гом.), турлы́чыць ‘бубніць’ (чач., ЖНС), ‘неразборліва гаварыць’ (Юрч., Мат. Гом.), ‘гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), ‘спяваць (пра жаўрука)’ (Юрч.). Параўн. укр. дыял. турли́кати ‘павольна ехаць, ісці’, рус. турлы́кать ‘буркаваць, квакаць; прысоўваць, шумець’, польск. дыял. turlikać ‘звінець, брынчаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, генетычна звязанае з папярэднім (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 682; Праабражэнскі, 2, 20). Сюды ж турлы́чка ‘разумова адсталая асоба з неразвітай мовай’ (Юрч. Вытв.), турлы́чык ‘разумова абмежаваны чалавек, звычайна дзіця’ (Юрч. СНЛ); турлы́чыньне ‘неразборлівая гаворка’, ‘спеў жаваранка’ (Юрч.); турлы́чыньнік ‘той, хто гаворыць невыразна’ (Юрч. СНЛ). Параўн. з палаталізаваным цюрлюва́ць ‘спяваць (пра спеў жаваранка)’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здра́стваваць ’вітаць’ (Сл. паўн.-зах.) < рус. пск. здравствовать ’тс’, утворанага другасна ад здравствуй (і іншыя формы) у якасці прывітання: ’гаварыць здравствуй’. Параўн. рус. поздравствоваться, укр. поздоровкатися ’павітацца’. Першаснае съдравьствовати ’быць здаровым’ фіксуецца ўжо ў Астраміравым евангеллі. Фасмер, 2, 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гугня́ць, гугня́віць (БРС, Шат., Бяльк.), гугна́ць, гугна́віць (Нас.). Параўн. яшчэ гуня́ва ’гугнява’ (Касп.). Прасл. *gǫgnati ’гаварыць у нос’, *gǫgniti (слав. матэрыял гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 81–82). Словы гукапераймальнага паходжання (рэдуплікацыя першапачатковага gn). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 470.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разба́яць ’забаўляць’ (Федар.), разба́іваць ’займацца пустымі размовамі’, ’разносіць звесткі аб чым-небудзь’ (Нас.), ’весці размову’ (Бяльк.), разба́іцца ’разгаварыцца’, ’доўга гаварыць’ (Нас.), рус. дыял. разба́ять, разба́ивать ’балбатаць, размаўляць пра пустое’, ’адгаворваць’, ’забаўляць’, ’расхвальваць’, разба́йка ’балбатня, пустаслоўе’. Ад раз- і ба́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суда́чыць ’гаварыць, гаманіць’ (Сл. ПЗБ), ’абгаворваць’ (Сержп. Прымхі). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рус. суда́чить ’гаманіць, абмяркоўваць’; хутчэй ад *судакаць, суадносным з судзіць, гл.; параўн. рус. суда́каць ’тс’ (выводзіцца з суда́к ’дрэнны суддзя’, гл. Праабражэнскі, 2, 413; Фасмер, 3, 795).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ся́ўкнуць ’загучаць (пра рэзкі гук у лесе)’ (КСТ), сяўкоті́ты ’пішчаць (пра гусянят)’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), відаць, таго ж паходжання, што і се́ўкаць ’гаварыць злосна’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. ся́вкати, сявкоти́ти (пра голас маладых гусей), гл. ЕСУМ, 5, 495.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)