Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр. вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус. вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд. вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск. wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж. wrośiś ’паварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж. wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш. vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац. vracať ’мяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен. vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв. вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг. връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл. vьrtěti, vortiti. Прасл. vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ша ‘асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ‘пра постаць, фігуру вялікага, поўнага чалавека’ (ТСБМ, Вруб.); туш ‘паўната, поўнае цела’: залезе бусало ў закуток, бу тая туш (ТС), ст.-бел. туша ‘сцягно, падрыхтаванае да ўжытку цела забітай жывёлы’: две тꙋшы мꙗса козлового (1552 г., ГСБМ). Параўн. укр. ту́ша, туша́, туш ‘тс’, рус. ту́ша ‘сцяг, цела забітай жывёлы’, польск. tusza ‘цела чалавека’, ‘паўната’. Апошняе лічыцца запазычаным у XVIII ст. з рус. ту́ша, чаму пярэчыць фіксацыя ў старабеларускай мове XVI ст. Слова звязваецца з тук, тыть, гл. Праабражэнскі, 2, 24; Гараеў, 381; Фасмер, 4, 129; Арол, 4, 123 (аналагічна да рус. крыша < крыть). Сумнеўна Якабсон (IJSLP, 1/2, 1953, 273) — з рус. ту́хнуть і Чарных (2, 274) — з рус. тощий. Відаць, запазычана з цюркскіх моў: параўн. тат., баш. түш ‘грудзінка’, тур. döşбок; пярэдняя частка тушы’ (ЕСУМ, 5, 688; Борысь, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сбиться в разн. знач. збі́цца, мног. пазбіва́цца;

лю́ди сбились в ку́чу лю́дзі збі́ліся (пазбіва́ліся) у ку́чу;

сбиться с доро́ги збі́цца з даро́гі;

сбиться с ног збі́цца (пазбіва́цца) з ног;

шля́па сбилась на́бок капялю́ш збі́ўся на бок;

подко́вы сбились падко́вы збі́ліся (пазбіва́ліся);

ма́сло сбилось ма́сла збі́лася;

сбиться в показа́ниях збі́цца (зблы́тацца) у паказа́ннях;

сбиться с та́кта збі́цца з та́кту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оI (об, обо) предлог

1. с вин. (для обозначения сближения, столкновения, соприкосновения) аб (каго, што);

уда́риться о ка́мень уда́рыцца (вы́цяцца) аб ка́мень;

во́лны бью́тся о бе́рег хва́лі б’ю́цца аб бе́раг;

2. с вин. (для указания на смежность: рядом, вплотную) у (што);

бок о́ бок бок у бок, плячо́ ў плячо́;

3. с вин. (для обозначения времени) уст., прост. у (што);

в ту по́ру у той час;

4. с предл. (для указания на предмет мысли, речи, чувства и т. п.) аб (кім, чым), пра (каго, што); аба (употребляется только в сочетании: «обо мне» аба мне); кроме того, иногда, особенно для обозначения предмета сожаления, огорчения и т. п., переводится предлогом па (кім, чым);

весть о побе́де ве́стка аб перамо́зе (пра перамо́гу);

говори́ть о литерату́ре гавары́ць пра літарату́ру (аб літарату́ры);

я вспомина́ю о тебе́ я ўспаміна́ю пра цябе́ (аб табе́);

пла́кать о ко́м-л. пла́каць па (аб) кім-не́будзь;

ты обо мне не горю́й ты па мне (аба мне) не бяду́й;

5. с предл. (для указания на количество частей, членов и т. п., из которых состоит предмет) з (чым), на (чым);

па́лка о двух конца́х па́лка з двума́ канца́мі;

стол о трёх но́жках стол на трох но́жках (з трыма́ но́жкамі);

6. с предл. (для обозначения времени) уст. на (чым и што); у (што);

о заре́ на світа́нні; кроме того, иногда переводится также конструкциями без предлога;

о весне́ вясно́й, уве́сну;

па́лец о па́лец не уда́рил па́льцам не паварушы́ў, па́льцам аб па́лец не ўда́рыў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выла́зіць несов., в разн. знач. вылеза́ть; (показываться — ещё) высо́вываться; (о волосах, шерсти и т.п. — ещё) выпада́ть, лезть; см. вы́лезці;

аж во́чы на лоб ~зяць — глаза́ на лоб ле́зут;

бо́кам (праз бок) в. — бо́ком выхо́дит;

в. са ску́ры — из ко́жи (вон) лезть;

не в. з даўго́ў — не вылеза́ть из долго́в;

з гразі́ не в. — из гря́зи не вылеза́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́вы

1. прил., в разн. знач. ле́вый;

ле́вае во́ка — ле́вый глаз;

ле́выя па́ртыі парла́мента — ле́вые па́ртии парла́мента;

2. в знач. сущ., полит. ле́вый;

л. бок — изна́нка;

уста́ць з ~вай нагі́ — встать с ле́вой ноги́;

як (чаго́) ~вая нага́ хо́ча — как (чего́) ле́вая нога́ хо́чет;

не ве́дае ~вая, што ро́біць пра́ваяпогов. не зна́ет ле́вая, что де́лает пра́вая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавярну́цца сов.

1. переверну́ться, опроки́нуться;

2. (на другую сторону) поверну́ться, переверну́ться; (на другой бок — ещё) перевали́ться;

3. (в кого-, что-л.) преврати́ться, обрати́ться; (фольк. — ещё) обороти́ться, оберну́ться;

4. (побывать в разное время — о многих) перебыва́ть;

ко́лькі тут наро́ду ~ну́лася! — ско́лько здесь наро́ду перебыва́ло!;

п. ўве́рх дном — переверну́ться кве́рху дном;

у́ўся б у труне́ — переверну́лся бы в гробу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. перабег, ‑ла; заг. перабяжы; зак.

1. Перамясціцца бягом з аднаго месца ў другое, куды‑н. Перабегчы ў кусты. □ Мы перачакалі ў канаве, перабеглі далей, да лесу, і там трохі аддыхаліся. Лось. Ад гумна да хлява мігнуўся, перабег, прыгнуўшыся, нехта чужы. Брыль. // перан. Разм. Перавесціся, паступіць на другое месца працы, вучобы і пад. — Можа, на другі завод перабег? — разважна спытаў Піліп. — Наўрад, — усумніўся Васіль. — Хутчэй за ўсё махнуў дадому. Кулакоўскі.

2. што і праз (цераз) што. Прабегчы цераз што‑н., на процілеглы бок чаго‑н. Салдат перабег дарогу, скочыў праз канаву і, спатыкаючыся, накульгваючы, бег уздоўж руч[ая] ў глыб лесу. Лынькоў. [Сабака і Ліпка] перабеглі шашу, апынуліся на вузкай, абсаджанай дрэўцамі дарозе. Брыль. А калі пачало змяркацца, [Кірык] крадучыся абышоў па канаве сад, перабег цераз агарод і вярнуўся дадому. Ляўданскі.

3. перан. Перайсці на бок праціўніка; перайсці ў стан іншага лагера, групоўкі і пад. Баннік вырашыў так, што паліцыя — не так ужо і страшна: ён возьме зброю ў рукі і адразу перабяжыць да партызан. Федасеенка.

4. што і без дап. Забегчы далей, чым патрэбна. Перабегчы лішняе.

5. перан. Пралегчы, працягнуцца (пра дарогу, выцягнутую паласой прастору). Дарога па ўскрайку сяла Праз Плёсы мае перабегла І ў сэрцы тваім пралягла. Аўрамчык.

•••

Перабегчы дарогу каму — тое, што і перайсці дарогу каму (гл. перайсці).

(Чорная) кошка перабегла паміж кім гл. кошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акалі́чнасць, ‑і, ж.

1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што‑н., могуць уплываць на што‑н.; той або іншы бок справы, падзеі. [Мірон і Віктар] узялі на ўвагу і тую акалічнасць, што дажджы ў нас ідуць з захаду. Маўр. З размоў з Віталевым.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка.

2. пераважна мн. (акалі́чнасці, ‑сцей). Умовы, якія вызначаюць становішча каго‑, чаго-небудзь; абставіны. У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей людзі і старыя робяцца, як дзеці. Чорны.

3. Даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад. Акалічнасць прычыны. Акалічнасць часу. Акалічнасць месца. Акалічнасць спосабу дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маты́ў, ‑тыву, м.

1. Прычына, падстава для якога‑н. дзеяння. Матывы асабістага парадку хілілі .. [Аўгіню] у процілеглы Васілю бок. Колас.

2. Прасцейшая рытмічная адзінка мелодыі, адна з састаўных частак мелодыі. // Мелодыя, напеў. Зіна падабрала матыў, і дзяўчаты пачалі спяваць песню. Жычка. Матыў падхоплівае дружны дзявочы хор, і песня льецца над прырэчнымі прасторамі, залітымі сонцам. Дуброўскі.

3. Прасцейшая састаўная частка сюжэта; тэма ў творах мастацтва. У .. вершах [Я. Купалы] было многа сумных і нярадасных матываў, бо сумная і нярадасная была і рэчаіснасць, з якой ён чэрпаў тэмы сваіх твораў. Шкраба. [Бацька] угледзеў малюнак над ложкам — першы жоўты кляновы ліст падае з дрэва — і падумаў, што ў малюнках пераважаюць асеннія матывы. Шамякін.

[Фр. motif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)