прыго́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыгонніка, да прыгонніцтва. Прыгонніцкі лад. □ Расія прыгонніцкая няўхільна саступалі месца Расіі буржуазнай. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхадскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да прыхода ​3. Прыхадскі касцёл.

•••

Прыхадская школа — тое, што і царкоўнапрыхадская школа (гл. школа).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхіятры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхіятрыі. // Прызначаны для лячэння псіхічных хворых, назірання над імі. Псіхіятрычная клініка. Псіхіятрычная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да абслугоўвання чыгуначных пуцей, работы на чыгуначных пуцях. Пуцявы абходчык. Пуцявы пост. Пуцявая сігналізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пылко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пылку (у 2 знач.); які змяшчае ў сабе пылок. Пылковы аналіз. Пылковы мяшочак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясе́ц, пясца, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая мае каштоўнае футра. Блакітны пясец. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з пясца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разначы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разначынца, разначынцаў. [Атрады паўстанцаў] складаліся .. з шляхты, разначынных служачых, гімназістаў, рамеснікаў, сялян і парабкаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамону, уласцівы яму. Раменны пах. // Прыгатаваны або здабыты з кветак рамону. Раменны чай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да расточкі ​1. Расточныя работы. // Які служыць для расточкі ​1. Расточныя інструменты. Расточныя станкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукадзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рукадзелля, прызначаны для яго. Рукадзельная прамысловасць. // Зроблены, выкананы рукамі, ручным спосабам. Рукадзельныя карункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)