го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.
У горле перасохла.
Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).
2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.
Хвароба г.
3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.
Г. збана.
4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).
◊
Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.
Прамачыць горла — трохі выпіць.
Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.
У горла не лезе — зусім не хочацца есці.
З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.
На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).
Па горла (разм.) — Надта многа.
Работы па горла.
Яды хапае па горла.
Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.
|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уве́сці, увяду́, увядзе́ш, увядзе́, увядзём, уведзяце́, увяду́ць; увёў, увяла́, -ло́; увядзі́; уве́дзены; зак.
1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н.
У. войскі ў горад.
У. карову ў хлеў.
2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н.
У. глюкозу.
3. каго-што ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным.
У. ў бой новыя сілы.
У. канал у эксплуатацыю.
У. мяч у гульню.
4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н.
У. ў выдаткі.
У. ў грэх.
5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць.
У. ў свае планы.
6. што. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н.
У. самаабслугоўванне.
У. надзвычайнае становішча.
|| незак. уво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.
|| наз. увядзе́нне, -я, н. і уво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надрыва́ть несов.
1. (бумагу, ткань) наддзіра́ць; (верёвку и т. п.) надрыва́ць;
надрыва́ть конве́рт наддзіра́ць канве́рт;
2. (утомлять чрезмерным усилием) надрыва́ць, падрыва́ць;
надрыва́ть грудь надрыва́ць гру́дзі;
надрыва́ть го́лос надрыва́ць го́лас;
◊
надрыва́ть ду́шу надрыва́ць душу́;
надрыва́ть свои́ си́лы надрыва́ць (падрыва́ць) свае́ сі́лы;
надрыва́ть живо́т (живо́тики) со́ смеху (от хо́хота) надрыва́ць (падрыва́ць) жыво́т (жываты́) ад сме́ху (з ро́гату);
надрыва́ть го́рло надрыва́ць го́рла;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тёмный в разн. знач. цёмны;
тёмная ночь цёмная ноч;
тёмные во́лосы цёмныя валасы́;
тёмная вода́ мед. цёмная вада́;
тёмный смысл цёмны сэнс;
тёмное де́ло цёмная спра́ва;
све́тлые и тёмные воспомина́ния све́тлыя і цёмныя ўспамі́ны;
тёмные си́лы цёмныя сі́лы;
◊
темны́м-темно́ цёмна-цёмна, цямню́сенька;
тёмный лес цёмны лес;
темна́ вода́ во о́блацех книжн. цёмная спра́ва, нічо́га не я́сна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ме́ра, ме́рка ’адзінка вымярэння (мера збожжа ў 20 гарнцаў; круглая пасудзіна з клёпак для сыпкіх цел ≈ 1 пуд; краўцоўскі метр; лубянка; для ручнога абмервання палеткаў; памер за памол у млыне)’, ’велічыня, ступень’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Сцяц., Шат., Мат. Гом., Нас.; кір., Нар. сл.). Укр. мі́ра, рус. ме́ра, польск. miara, н.- і в.-луж. měra, чэш. míra, славац. miera, славен. mẹ́ra, серб.-харв. мје̏ра, макед. мера, балг. мяра, ст.-слав. мѣра. Прасл. měra. Утворана ад і.-е. асновы *mē‑ пры дапамозе суфікса ‑ra. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãtas, mãstas, ст.-інд. māti ’мерае’, mátram, mátrā ’мера’, лац. mētior ’мераю’, ст.-грэч. μητίς ’рада, розум’, μητιάω ’раблю выснову’, гоц. mēla ’меха — мера збожжа’, mot ’год’, літ. mẽtai ’тс’, ст.-в.-ням. meʒʒan ’мераць’, māa ’мера’ (Бернекер, 2, 50; Траўтман, 179; Мее, 404; Фасмер, 2, 600; Скок, 2, 437; Бязлай, 2, 178; Шустар-Шэўц, 12, 899; Чайкіна, РР, 1972, 2, 112–114). Сюды ж ме́раць, ме́рыць ’вызначаць велічыню, колькасць, ацэньваць’, ’надзяваць для прымеркі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ме́рны ’рытмічны’, ’сярэдні паводле сілы, памераў’ (ТСБМ, Нас., ТС), ме́ршчык ’той, хто мерае’ (Нас.), ме́рыцца ’меціць, намервацца’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пля́ніца ’доля, участак, частка’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, да польск. plan ’план, участак’.
◎ Пляні́ца ’сіло на птушак’ (в.-дзв., Шатал.), пленіца ’пастка’, ’сіло’ (Касп.), пляшка (пленица) ’мочка з коласа, прарост’ (Нас.), ст.-бел. плент©а© упаль у пленицу бесовскую (1562 г.) (Карскі 2-3, 499); рус. пленица ’пучок, каса’, ’пляцёнка цыбулі, часныку’, ’доўгае вешала абаранкаў’, плёнка ’валасяная пятля, сіло на цецярукоў’, стараж.-рус. пленица ’тое, што створана шляхам перапляцення, перавівання альбо злучэння прадметаў ці іх частак’, ’снасці птушкалова — сілы, сеткі’, укр. плениця ’прасла ў плоце’, польск. pletnica ’пляцёнка з дубцоў’, балг. пленица ’плот з дубцоў і калоў’, ’заплеценая каса’, ст.-слав. пденнцл ’пута, ланцуг, кайданы’, ’каса’. Праслав. *pletnica < Spiesti (Міклашыч, 249), гл. плясці, гл. таксама ESJSt, 11, 655; Варбат, Морфонология, 205; інакш — Фасмер (3, 21%)©*pletbnica > балг. дыял. плетеница ’барана (сплеценая з дубцоў)’, БЕР, 5, 346. Параўн. сінонімы успеніцца/ уплесціса ’прывязацца, прычапіцца’ (ТС). Сюды ж: пляніца ’злучаныя парамі плыты’ (бых., рагач., Рам. 8), ’невялікі плыт’ (Масл.), ’праростак з коласа’ (Нас.), пленіца ’звяно ў плыце, плоце’ (ТС), ’прасла’ (стол., Нар. сл.), укр. плениця ’напалам распілаваны ствол будаўнічага дрэва’, рус. пленица ’аднарадны плыт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аслабець, саслабець, аслабнуць, саслабнуць, абяссілець, знясілець, знясіліцца, занядужаць, абнядужаць, знядужыцца, змагчыся, занемагчы, знемагчы, абнемагчы, абнемагчыся, знемагчыся, акволець, стаміцца, утаміцца, прытаміцца, затаміцца, натаміцца, змарыцца, замарыцца, задыхацца, зверадзіцца, уверадзіцца, пераверадзіцца, змардавацца, спрацавацца, нарабіцца, перарабіцца, запарыцца, падарвацца, надарвацца, надламацца, падкасіцца, нацягацца, знябыцца, здарожыцца, прыстаць, прытупацца, прыбіцца, зацягацца, здацца, здаць, дацца, знібыткавацца, страціць сілы □ выбіцца з сілы, выбіцца з сіл, збіцца з ног, зваліцца з ног, не чуць рук
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
адцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.
1. Адсунуць, перамясціць цягнучы; адвесці ўбок. Адцягнуць курок. □ [Аксіння] кінулася было да распасцёртай постаці на падлозе, але яе груба адцягнулі назад, да дзвярэй. Лынькоў. Жанчына падбегла, схапіла дзіця за ручку і скоранька адцягнула ўбок. Скрыган.
2. Пацягнуўшы, напяць; пацягнуць. Адцягнуць шнур. // Цягнучы, выклікаць пачуццё болю. Адцягнуць руку.
3. Падоўжыць каваннем; зрабіць танчэйшым. Адцягнуць болт. Адцягнуць касу. // Зрабіць даўжэйшым; выцягнуць. — А ў цябе вушы маці адцягнула! — не стрымаў абразы Сярожа. — Таму і доўгія. Ваданосаў.
4. Якімі‑н. дзеяннямі прымусіць змяніць напрамак руху ў свой бок; адвесці. Адцягнуць сілы ворага. □ Нашай групе трэба было адцягнуць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці, хаваючыся за будынкамі вёскі, наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць на штурм. Карпюк.
5. перан. Адхіліць думкі, увагу і пад. ад чаго‑н., прымусіць забыцца пра што‑н. Гэтыя размовы мелі тую карысць, што на некаторы час адцягнулі думкі хлопцаў ад голаду. Маўр. Заўважыўшы чалавека, .. [ласіха] не будзе ўцякаць, як заўсёды, а, наадварот, выйдзе наперад, пакажацца яму на вочы і пастараецца адцягнуць увагу ад таго месца, дзе яна схавала сваё дзіця. В. Вольскі.
6. перан. Перанесці на пазнейшы час, адкласці на потым. Аратыя як разышліся, дык адцягнулі полудзень, і да паўдня скрозь ралля адно чарнела ўся спрэс роўная, без межаў. Чорны.
•••
Голасу не адцягнуць — не мець сілы ўголас сказаць што‑н.
За вушы не адцягнеш — пра вельмі смачную яду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лькі, Р мн. колькіх, займ. і ко́лькі, прысл.
1. займ. і прысл. пытальнае. Абазначае пытанне пра колькасць чаго‑н.: якая колькасць? як многа? Колькі табе гадоў? Колькі старонак у кніжцы?
2. займ. і прысл. азначальнае. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго‑н.: якая колькасць! як многа! Колькі зор на небе! Колас. Вось і вуліца Янкі Купалы. Колькі ў гэтых словах роднага і блізкага для кожнага жыхара Мінска! Хведаровіч.
3. прысл. меры і ступені. Наколькі; у якой меры. Колькі таго дня было, а ўжо неўзабаве і вечар: падыходзіць тая невясёлая, але па-свойму адметная пара самых малых, зімовых дзён. Кулакоўскі.
4. займ. і прысл. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) у даданых дапаўняльных сказах. [Саша] не адчувала, колькі прайшло часу, здавалася, што вельмі многа. Шамякін. Па рагах можна даведацца, колькі аленю год. В. Вольскі; б) у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені. [Гудовіч:] Паветра ў гарах чыстае, сумленне ў цябе чыстае — адпачывай, колькі душа жадае. Крапіва. І, колькі ёсць сілы, да самай магілы Ары, барануй, засявай!.. Купала.
5. у знач. ліч. Разм. Некалькі, няпэўная колькасць. Дзед Талаш колькі хвілін глядзіць на Мартына, маўчыць. Колас. Праз колькі хвілін можна было разабраць, што ішлі мужчыны. Быкаў.
•••
Колькі ёсць духу (сілы) гл. дух.
Колькі ні (уступальны злучнік) — як ні.
Не столькі..., колькі... гл. столькі.
Столькі..., колькі і... гл. столькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак. і незак.
1. зак. Скрануцца з месца, пачаць рух. Здавалася, што калі не задрэмлеш хоць на адну хвіліну, дык не знойдзеш у сабе сілы рушыцца з месца. Кулакоўскі. Шырокі размашыста рушыўся насустрач гасцям, прычым жывот яго закалыхаўся, як човен на вадзе. Колас.
2. зак. Адправіцца, накіравацца куды‑н.; рушыць, скрануцца. Рушыцца ў паход. Рушыцца ў бой. □ Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі, рушыўся, і паплылі насустрач поле, лес, хмары, слупы, звязаныя дротам. Галавач. І рушыўся скарб небагаты Ў сяло між зялёных прысад. Панчанка. // перан. Атрымаць далейшае развіццё. За гэтыя тры гады прыкметна рушылася наперад і будаўніцтва Панасюковай хаты. Навуменка.
3. незак. Разм. Тое, што і рухацца. З клуба ніхто не рушыцца, Скончыўся сход, але не сціхлі размовы. Лужанін. На глухім паўстанку Журацца агні, У жалобных сцягах Рушыцца цягнік. Глебка.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); незак. Раздзяляцца, распадацца на часткі пад уздзеяннем якой‑н. сілы; абвальвацца. З грукатам рушыліся, правальваліся абгарэлыя бэлькі. Лынькоў. З цягам часу то адна [спала], то другая падмываюцца і рушацца ў ваду. Маўр.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.); незак., перан. Знікаць, варушацца, разбурацца (пра планы, надзеі, традыцыі і пад.). Старое рушыцца, знікае, уступаючы месца новаму, маладому. Гартны. Па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны. Шчарбатаў. Стары свет рушыцца, на змену яму прыходзіць новы. Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)