пахрабуста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. З’есці з хрустам усё, многае. Пахрабустаць усе яблыкі.

2. і без дап. Храбустаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што. Цюкаючы, папсаваць.

2. Цюкаць некаторы час. Арцём неяк мітусліва пацюкаў сякерай і хуценька адказаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Швэндацца некаторы час. Сонца яшчэ стаяла высока і можна было з гадзіну пашвэндацца па байдзінскіх нетрах. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; зак.

Шчабятаць некаторы час. [Дзяўчаты] пасядзелі на лаўцы пад каштанам, пашчабяталі, як птушкі, а потым чародкай пайшлі па вуліцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Апрацаваць бараной узараную зямлю. Прабаранаваць поле.

2. і без дап. Баранаваць некаторы час. Прабаранаваць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Ваяваць некаторы час. Два гады ўжо праваяваў .. [Візэнер].. Але ніколі яшчэ смерць не была так блізка ад яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.

Разм. Гаманіць некаторы час. Па ўсяму ўжо краю Вершы іх хадзілі. А яны за чаем Ноч прагаманілі. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Дзяжурыць некаторы час. Хто па зямлі, хто на якой бэльцы, так і прадзяжурылі нашы аднавяскоўцы ўсю ноч. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Драпаючы, прадзерці.

2. Зрабіць неглыбокія драпіны на чым‑н.

3. і без дап. Драпаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

1. Канапацячы, заткнуць усе дзіркі ў чым‑н. Праканапаціць лодку.

2. і без дап. Канапаціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)