Расхлебяста́цца экспр. ’расхістацца’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, адпавядае літ. išsi‑klebetúoti ’тс’, што неабавязкова, бо выводзіцца з st‑інтэнсіва хлебястаць (< *xlębati ’хістацца’, гл. ЭССЯ, 8, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расшо́рыць ’распусціць, растраціць’ (Варл.), ’разбурыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. распасорыць (гл.). Значэнне ’разбурыць’ аўтары апошняга слоўніка тлумачаць уплывам літ. šorà ’шум, хваляванне, мітусня’, šorúoti ’бегаць, хутка рабіць, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́га ’рыбалоўная прылада (аснова з дрэва з нацягнутай сеткай)’ (Мат. Гом.). Магчыма, звязана з літ. назвай палазоў rãgai. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́мец ‘сак (рыбалоўная сець)’ (Скарбы), со́мець, со́мцік ‘сак’ (гродз., Сл. ПЗБ), со́мцік ‘рыбалоўная прылада (як буч)’ (гродз., З нар. сл.). З літ. sámtis ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунпуці́ ’сукараткі’: спрала ў пунпуці (глыб., Сл. ПЗБ), пун‑ пуці, пу́нпачкі ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (рас., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. pamputys ’вузел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілімо́, пільма ’вялікі страўнік’ (паст., лаг., Сл. ПЗБ), ’жывот’ ці ’морда’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. pylimas ’месца, куды што-небудзь наліваюць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пінду́ль, піпду́ля ’прымак’ (Сцяшк. Сл.: лід., дзятл., смарг., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 520), узыходзіць да літ. pindukas ’д’ябал’, што малаверагодна па фармальных і семантычных прыкметах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыбу́лька ’зябер, расліна Galeopsis L.’, жабор ’тс’, ’асцюк’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibulỹs ’зябер’ (Сл. паўн.-зах., 2, 160) + суф. ‑ка. Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Гл. зябер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забарбе́ць ’забразгаць, забрынкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Забарбець < літ. barbė́ti ’бразгаць, брынкаць’ (Сл. паўн.-зах., 180) гукапераймальнага характару (Фрэнкель, 35). Параўн. рус. вяцк. забара́баться ’пачаць пэцкацца, пляскаючыся ў вадзе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нівяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. voveruškos ’лісічкі’, параўн. вавярушкі, авярушкі ’вясеннія апенькі’. Магчыма, увядзенне адмоўя для дыферэнцыяцыі (параўн. рус. клён/неклён і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)