шны́харыць

‘бегаць, вынюхваць (шныхарыць па чым-небудзь, у чым-небудзь, шныпарыць вачыма і без дапаўнення)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шны́хару шны́харым
2-я ас. шны́харыш шны́харыце
3-я ас. шны́харыць шны́хараць
Прошлы час
м. шны́харыў шны́харылі
ж. шны́харыла
н. шны́харыла
Загадны лад
2-я ас. шны́хар шны́харце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шны́харачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непачці́вы, -ая, -ае.

Які адносіцца да людзей без павагі; недалікатны.

Н. мужчына.

|| наз. непачці́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне, якім запіраюць, замыкаюць.

Дзверы без запора.

Вароты на запоры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

Усе сабраліся на мітынг без згавору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксіяматы́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. аксіёма.

2. Бясспрэчны, зразумелы без доказаў.

|| наз. аксіяматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анані́мны, -ая, -ае.

Без указання прозвішча аўтара.

Ананімнае пісьмо.

А. мастацкі твор.

|| наз. анані́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́біць, -блю, -біш, -біць; незак., каго і без дап. (разм., уст.).

Прымаць роды.

Параска некалі бабіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безадры́ўны, -ая, -ае.

Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці.

Безадрыўная вучоба.

|| наз. безадры́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безрука́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ка́вак, ж.

Куртка або кофта без рукавоў.

Цёплая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрадме́тны, -ая, -ае.

Які не мае пэўнай мэты; без зместу.

Беспрадметныя спрэчкі.

|| наз. беспрадме́тнасць, -і, ж.