шалапу́цтва, ‑а, н.

Разм. Уласцівасць шалапутнага; паводзіны, учынкі шалапута. Ледзь-ледзь прымусіла скончыць дзесяць класаў. На працы доўга не заседжваецца, скача з месца на месца, выбірае, дзе менш угінацца трэба... Прычынай такога Ірчынага шалапуцтва Галя лічыла яе прыгажосць. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жубрава́цьдоўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валаво́дзіцца, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.

Разм. Аддаваць залішне многа часу і ўвагі каму‑, чаму‑н.; няньчыцца. [Мілоўскі:] — Давайце зараз размяркуем, хто [хлеб] будзе здаваць, каб на сходзе доўга не валаводзіцца з гэтым. Галавач. [Бухгалтар:] — Распісвайся, і няма калі мне з табой валаводзіцца. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

1. Захапіўшыся размовай, доўга прагаварыць. — Нешта бацька ў хату не ідзе, — сказаў .. [хлопец]. — Ці не загаварыўся з кім. Галавач. — Частуйцеся, частуйцеся, а то загаварыліся, — перабіла размову мужчын гаспадыня. Арабей.

2. Зак. да загаворвацца (у 2 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарысоўваць — зарысаваць.

2. Р мн. ‑совак. Малюнак з натуры; замалёўка, эскіз. Гэта была вельмі недакладная зарысоўка, і калі добра і доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы. Сабаленка. Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́кашак, ‑шка, м.

1. Тое, што і палукаш. Бацька яшчэ на досвітку ўстаў, доўга ладзіў воз, паклаў палукашак, укінуў саломы, заслаў посцілкаю. Гурскі.

2. Палавіна палукаша (задняя або пярэдняя частка). Сівы конь у аглоблях паволі хрупаў канюшыну з пярэдняга палукашка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разм. Ганяць доўга, неаднаразова. [Старшыня:] — Ну і папаганяў я самагоншчыкаў — ног пад сабою не чую. «Вожык». [Кастусь] рэчку ведае на сто вёрст у адзін і ў другі бок. Ды і плытоў папаганяў — дай божа. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.

Разм. Грэць доўга, неаднаразова; грэць многа каго‑, чаго‑н. — Не трэба зваць .. [фельчара], казаў, бывала, .. дзед. — Палажыце лепш цёплую цагліну, каб папагрэла ў бок, тады ўсё пройдзе, як рукой здыме. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. папакраў, ‑крала; зак., каго-што і чаго.

Разм. Красці доўга, неаднаразова; пакрасці многа каго‑, чаго‑н. — А ты не прывучай свайго хлопца да зладзейства. — Што ён у цябе ўкраў? — Мала ён у мяне яблыкаў папакраў? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)