макрэ́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да макрэлі.

2. у знач. наз. макрэ́левыя, ‑ых. Сямейства марскіх драпежных рыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маласпрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковай практыкі, вопыту. Лабановіч быў яшчэ маласпрактыкаваны і дасведчаны ў жыцці чалавек. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марса. Марсавы парус.

марсавы́, о́га, м.

Матрос, які нясе вахту на марсе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маршру́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маршруту, звязаны з маршрутам. Маршрутны ліст. Маршрутныя перавозкі.

•••

Маршрутны поезд гл. поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухко́лерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае два розныя колеры ў афарбоўцы ці складаецца з дзвюх частак рознага колеру. Двухколерны флаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантынента́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантынента, знаходзіцца на кантыненце. Кантынентальныя краіны. Кантынентальная Еўропа.

•••

Кантынентальны клімат гл. клімат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантыя́нства, ‑а, н.

Ідэалістычны філасофскі напрамак, які сваім вытокам мае вучэнне нямецкага філосафа 18 ст. Канта і яго паслядоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канькабе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да катання на каньках, звязаны з ім. Канькабежны спорт. Канькабежная секцыя. Канькабежны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карава́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каравана. Караванны гандаль. // Па якім праходзяць караваны (у 1 знач.). Караванны шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сваёй мэтай караць каго‑н., прызначаны для пакарання. Карныя меры. Карныя органы. Карны атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)