раскудзе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Растрапаць, раздзяліць на валокны. Раскудзеліць вужышча. // Распушыць, раскудлачыць. Якім падпёр абедзвюма чорнымі, заскарузлымі далонямі свае даўно нябрытыя, шурпатыя шчокі, раскудзеліў па іх сівыя.., густыя валасы. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адце́рці, адатру́, адатрэ́ш, адатрэ́; адатро́м, адатраце́, адатру́ць; адцёр, -це́рла; адатры́; -цёрты; зак.

1. што. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.

А. бруд з вопраткі.

2. каго-што. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.

А. шчокі з марозу.

А. ногі.

3. каго-што. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (разм.).

А. саперніка.

4. што. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (разм.).

А. пальцы.

|| незак. адціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аве́яць, авею, авееш, авее; заг. авей; зак., каго-што.

1. Тое, што і абвеяць. Здаровы холад зімы авеяў і разрумяніў.. [панне Людміле] шчокі. Колас.

2. перан. паэт. Ахапіць, акружыць. Авеяць славай. □ [Пісьменнік] авеяў.. вобраз [героя] своеасаблівай рамантыкай. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́ть сов.

1. надзьму́ць; (паруса и т. п. — ещё) напя́ць;

наду́ть гу́бы надзьму́ць гу́бы;

наду́ть щёки надзьму́ць шчо́кі;

2. (обмануть) прост. ашука́ць, абдуры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запунсаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца пунсовым. Дзявочыя шчокі запунсавелі, нібы тыя ружы. Арочка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (аб чым‑н. пунсовым). У траве запунсавелі суніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружо́віць, ‑віць; незак., што.

Афарбоўваць у ружовы колер, рабіць ружовым. Марознае ранне звініць па вуглах, Ружовіць на сіверы шчокі. Кляшторны. Халоднае зімовае сонца ружовіла ўсход, калі Агата з Ліпачкай прыйшлі пад глухую астрожную сцяну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́р, ‑у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем сонечнага прамення. Смех упрыгожыў .. смуглыя шчокі Густы, пакрытыя роўным залацістыя вагарам. Васілевіч. Белыя хусткі яшчэ больш падкрэсліваюць здаровы залаціста-румяны загар на тварах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заружаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і заружавець. Учора нанач вецер сціх, заружавелася на захадзе неба, памацнеў холад, паказвала на мароз. Пташнікаў. Шчокі .. [Алесі] заружавеліся яшчэ больш, і яна выступіла наперад, каб папрасіць слова. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванашчо́кі, ‑ая, ‑ае.

У якога ружовыя, чырвоныя шчокі. — Панна Марына! Папрасіце вы: можа на вашу просьбу госць зверне ўвагу, — звярнулася да дзяўчыны жандарыха, чырванашчокая, дабрадушная жанчына. Колас. З класаў навыперадкі пачалі выбягаць хлапчукі, чырванашчокія, вясёлыя. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуцалава́ты ’круглатвары, з тоўстым, шырокім тварам’ (Скарбы, Чэрн.), ’з адвіслымі шчокамі’ (слонім., Нар. лекс.), пуцалаваты ’мардаты’ (Сцяц.), пуцалаваценькі ’пухленькі’ (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pucołowaty ’з тоўстымі шчокамі’, паводле Банькоўскага (2, 963), ад ст.-польск. дыял. pucoł, адлюстраванага ў анамастычных назвах. Да пу́ца ’морда’, пу́цышчокі’ (гл.); пытанне пра запазычанне застаецца нявырашаным, параўн. і пуцайла ’таўстаморды чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)