Садо́кштучны вадаём для развядзення рыбы’, ’памяшканне для трымання, гадоўлі і адкорму жывёлы’, ’пастка на звяроў і птушак’ (ТСБМ), ’садок для рыб’ (Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Дэрыват ад садзіць з суф. ‑ок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

иску́сственный

1. шту́чны; ненатура́льны;

иску́сственные воло́кна шту́чныя вало́кны;

иску́сственные бриллиа́нты шту́чныя (фальшы́выя) брылья́нты;

иску́сственные цветы́ шту́чныя (ненатура́льныя) кве́ткі;

иску́сственный спу́тник шту́чны спадаро́жнік;

2. (притворный) прытво́рны; ро́блены; фальшы́вы; ненатура́льны;

иску́сственный смех прытво́рны (ро́блены) смех;

3. / иску́сственное дыха́ние шту́чнае дыха́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віскоза ’клейкае цэлюлознае рэчыва, з якога вырабляецца штучны шоўк’ (БРС, КТС). Паходзіць, паводле Крукоўскага, Уплыў, 83, з рус. вискоза, якое запазычана з зах.-еўр. моў і суадносіцца з познелац. viscosus ’ліпкі’ < лац. viscum ’клей’ (Шанскі, 1, В, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел. натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск. naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац. naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел. натуральны з польск. naturalny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robotштучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

принуждённый

1. прич. прыму́шаны; зму́шаны;

2. прил. вы́мушаны, зму́шаны; (натянутый) наця́гнуты; (неестественный) ненатура́льны, шту́чны;

принуждённые мане́ры наця́гнутыя (ненатура́льныя) мане́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наи́гранный

1. прич. найгра́ны;

наи́гранная скри́пка найгра́ная скры́пка;

наи́гранная пласти́нка найгра́ная пласці́нка;

2. прил. (искусственный) шту́чны;

наи́гранная весёлость шту́чная весяло́сць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́жалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Штучны вадаём. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка.

2. Садок для рыбы. У.. [Вашамірскага] быў добра агледжаны садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выдаецца за сапраўднае; няшчыры, штучны. Прытворны смех. □ Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам. М. Стральцоў. Спагада прытворная, словы фальшывыя! А як бы жылося святлей і чысцей, Каб хулігана і хама за шыварат Мы бралі часцей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́стула, ‑ы, ж.

У медыцыне — свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

фістула́, ы́, ж.

1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

2. Вельмі тонкі голас; фальцэт. — Гэта чаму ж? — сарваўся на фістулу Варушка, у якога аж перасохла ў горле. Карпаў.

[Лац. fistula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)