сажалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Штучны вадаём. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка.

2. Садок для рыбы. У.. [Вашамірскага] быў добра агледжаны садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)